Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 128
Перейти на страницу:

Выплыў з памяці сонечны вясновы дзень. Бравусаў  вяртаўся з Мамонаўкі-Парцюкоўкі, дзе начаваў у Просі. Быў ужо ўдаўцом, і таму не было куды спяшацца, не было каго баяцца: і Прося, і ён — людзі вольныя. Пенсіянеры. Каго і чаго ім баяцца? Людскіх абгавораў? Дык людзі заўсёды будуць гаварыць, але памянташаць языкамі, дый перастануць. А жыццё адно, адзінае, у кожнага сваё, і другога не будзе.

Прося, як дачулася пра смерць Тамары, нават сама аднойчы завітала да Бравусава: маўляў, вярталася з раёна, выйшла з аўтобуса, хоць магла гэта зрабіць каля пасёлка Казельскага — адтуль да ейнай хаты ўдвая бліжэй. Гаспадар пачаставаў яе, памянулі Тамару, запрашаў застацца, але Прося не згадзілася:

— Ну што ты, Усцінавіч? Яшчэ ложак не астыў пасля жонкі.... Прыедзь калі-небудзь да мяне.

— А дранікі будуць? — па даўняй звычцы выскаліўся Бравусаў.

— Чаму ж не? Будуць.

І ён прыехаў. І застаўся на ўсю ноч. Абое засумавалі па ласцы і пяшчоце не ведалі стомы. Да таго ж Прося імкнулася паказаць усё, на што была здатная. Яна спадзявалася, што Бравусаў прапануе жыць разам. Прося хацела гэтага і ў той жа час баялася... Памятала маладога партызана Бравусава, які хацеў яе, жонку паліцэйскага, і малых дзяцей паставіць да сценкі, але старэйшыя партызаны не далі.  А потым Прося шмат гадоў тайна сустракалася з участковым. Пазней, калі ён выйшаў у адстаўку, бачыліся радзей.

Дамовіліся сустрэцца і ў той восеньскі дзень, калі Бравусаў прыязджаў да Крупадзёрава, але тое, што там здарылася, сарвала іхняе спатканне. Прося, калі дачулася пра смерць Крупадзёрава, адразу падумала: Валодзька справадзіў свайго хаўрусніка на той свет. Але пра сваю здагадку нікому не сказала, і з Бравусавым ніколі Крупадзёрава не згадвала. Жыццё прывучыла ўдаву паліцэйскага моцна трымаць язык на прывязі, бо ніводнае лішняе слова ёй не даруецца. Неяк пасварылася з суседкай з-за курыцы, якая ўбілася ў грады, дык тая злосна ашчэрылася: “Ах ты, гадаўка! Сучка паліцэйская...” — і пасыпала матам-пераматам.

О, каб хто ведаў, як праклінала Прося бяссоннымі начамі вайну, якая разлучыла з мужам, асіраціла яе дачку і сына. Не, старшы паліцэйскі, Сцяпан Варонін, не загінуў. У той дзень, калі пяцёра партызанаў пад камандаваннем Валодзькі Бравусава прыехалі арыштоўваць, Сцяпану ўдалося ўцячы, але яго паранілі ў нагу. У Саковічах у бальніцы зрабілі аперацыю, немцы ўзнагародзілі медалём за храбрасць. Разам з немцамі Сцяпан падаўся на Захад і апынуўся ажно ў Аргенціне, дзе жыве і зараз, мае новую сям’ю, сына, унукаў, зрэдку дасылае лісты Просі, дачцэ Ніне.

Дык вось, Бравусаў вяртаўся ад каханкі, ехаў цераз Хатынічы і сутыкнуўся з Марынай. Яна была ў цёмнай хустцы, цёмнай спадніцы. Бравусаў чуў пра смерць Мацвея Сахуты, спыніў каня, павітаўся, выказаў спачуванне.

— Дзякуй, Усцінавіч. Што тут зробіш? Ён сваё пражыў. Восемдзесят з гакам... Прымі і ты спачуванне. Чула, жонку пахаваў...

— На жаль, так, — уздыхнуў Бравусаў, твар ягоны спахмурнеў, перасмыкнуліся вусны, і ён адвёў вочы ўбок.

Марына не магла не заўважыць, што гэта было шчырае шкадаванне, нечакана для сябе самой дакранулася да яго рукі:

— Не бядуй. З таго свету не вернеш. У цябе ёсць дзеці, унукі.

У гэтых словах ён пачуў прыхаваную шкадобу, можа, нават дакор самой сабе, што іхнія шляхі не  сышліся.

— Можа, памагчы ў чым? Конь жа ў мяне ў руках. Не саромейся, кажы, калі трэба.

— Ну, пад’едзь. Можа б, якога алешніку прывезлі на дровы.

І ён прыехаў. Прывезлі дроў. А потым была ноч на сенавале. І нічога ў іх не атрымлівалася. Цалавала Марына горача, уся гатовая аддацца, а далей нічога не атрымлівалася. Бравусаў злаваў на сябе, на яе. Марына супакойвала:

— Мне і так з табой добра. Не перажывай.

— Ну задзірванелая твая давалка.

— Не хамі, Валодзя. Я ні ў чым не вінаватая. Не знала я мужыкоў. Ты ж ведаў майго хлопца.У адным атрадзе былі.

Марына схадзіла ў хату, вярнулася, абняла яго, моцна пацалавала. І ў іх усё атрымалася.

А праз пару месяцаў былы ўчастковы перабраўся ў Хатынічы.

Усё гэта, быццам на кінаплёнцы, прамільгнула ў галаве Бравусава за лічаныя хвіліны, пакуль Марына набліжалася да яго. На плячы ў яе бялеліся граблі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)