Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Сымон-музыка
Сымон-музыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сымон-музыка

Электронная книга - «Сымон-музыка». Краткое содержание книги:

Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі.
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
Ды ніяк не прыбяруся, Не асмелюся ніяк – Смеху дзедава баюся! – Эх, Сымон! ото дзівак! Праўда: молада-зялёна!.. Ах, каб ты здаровы рос! – Да сябе ўзяў дзед Сымона, За плячук яго патрос. – Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў наспела? Можа песня для дуды? – Вось што ўперад я спытаю: Дзед! Ці чуе зямля боль, Як па ёй саха крывая Робіць боразны і роль? Як зямельку конік топча, Ці баліць ёй? ці чутно? – Мудра ты пытаеш, хлопча, – Проста слухаць мне дзіўно! Не, не чуе, бо не жыва: Хіба можа чуць пясок? Заўсягды зямля маўкліва: Як ні бі яе – маўчок! – Змоўк Сымонка і прыгнуўся, Цень задумы на ім лёг; Ён у думках зноў замкнуўся Ды скуб траўку каля ног. – Не, дзядок: а мне здаецца, Што яна такі жыва, Бо адкуль усё бярэцца: Краскі, дзерава, трава? Ўсё з зямелькі, дзедка мілы! Хто ж іх корміць, дарагі? Хто дае ім моцы, сілы? Як, з чаго растуць лугі? І чаго зямля так сумна Познай восенню, зімой? І чаму прыветна, шумна І так весела вясной? Бо яна, відаць, штось знае, Бо яна жыве, дзядок. Ўсё жыве і душу мае: Краска, дрэва і жучок... – Хто ж яго, Сымонка, знае, І не нам судзіць аб тым: Гэта справа – патайная, Не мне розумам дурным Гэты белы свет тлумачыць, Бо хто ж я? сляпы мужык! Мо твой розум далей бачыць, Мо ты ў праўду глыбей ўнік, А стары ўжо, бач, дурнее, Як за семдзесят залез. – Ты зірні, дзед, унь чарнее, – Паказаў хлапчук на лес, – Пара хвоек так прыгожа, – Ты прыгледзься добра к ім... Ці не праўда, як не схожа Адно дзерава з другім? Тая хвоя, што пры полі, Бач, стаіць як важны пан, Разгарнуўшы на прыволлі Свае лапы, бы каптан; А другая, небарака, Пахілілася наніз, Стан пагнуўся, як кульбака, І верх жудасна абвіс. А чаму? У іх дзве долі – Лёс няроўнага жыцця... – Ну, Сымон: не чуў ніколі, Каб тваіх гадкоў дзіця Ды так мудра разважала, Толькі ведаеш, браток: Мне здаецца ўсё, што мала Пажывеш ты, галубок, Бо не любяць свет і людзі, Каб іх тайнасці пазнаць, Каб заглянуць у іх грудзі І зняць тайнасці пячаць... Ну, а што ж ты мне, старому, Думаў, хлопчыку, сказаць? – Тое, дзедку, што нікому – Табе толькі можна знаць. – Дзякуй, хлопча, за увагу, Надта рады, мой каток! Сядзь бліжэй, а я прылягу, Бо штось ные трохі бок... Эхе-хе, брат! адспявана Мая песня, дый пара – Ўсё нутро ўжо папсавана, Чуць трымаецца кара. – Застагнаў дзед, кладучыся, Лёг, шчаку рукой падпёр. – Смерць падходзіць, крадучыся, Як да стада воўк з-за гор... Ты, Сымон, баішся смерці? – Не!.. сапраўды гавару: Я б хацеў скарэй памерці, – Дзед, памрэш, і я памру. – Жыць табе, мой хлопча, трэба: Ты малы яшчэ, дзіця: Расквітнее твая глеба, Прыйдзе час твайго жыцця... Уміраць хоча! старэча!.. Смейся з гэтай гаманы!.. – Ды ў той момант дзесь далеча Ціха бомкнулі званы І між імі звон пабіты, Той надтрэснуты, стары; Зыкі, смуткам апавіты, Млеюць жаласна ў бары. – Вось цікава: аб тым звоне Я й хацеў апавядаць. – Ну, кажы, кажы, Сымоне, Бо цікава гэта знаць.
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)