Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Забі ў сабе Сакрата!
Забі ў сабе Сакрата! - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забі ў сабе Сакрата!

Электронная книга - «Забі ў сабе Сакрата!». Краткое содержание книги:

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак - для тых, хто хоча знітаваць свае жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у душы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
  ***
Здаваў ён кроў, а я - мачу. Ён дзіка роў, а я - маўчу.
  ***
Скончым тыдзень за тры дні! Скончым пятніцу за панядзелак! I скочым у купальскія агні Каля навагодніх елак! Няхай потым ня будзе чаго чакаць (Усё чаканае - зьдзейсьніцца), Гэта ж так цікава - разглядаць час З боку пачатку або канца!
  МІЛА МЫЛА МУЛА
Міла мела мала мыла. Мыла мула мылам Міла. Міла мула мыла міла. Міла мыла мулу рыла - мяла мулу рыла мылам. Рыла мула нема ныла.
  БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ
Ня рэжце жабак, не катуйце мышак! Яны не вінаватыя ні ў чым. Зматайце лепш вантробіны з пакрышак Машыны часу, на якой мы ймчым.
  ***
Праводзь сабе пальцам па аблоках, Размазвай сабе неба па столі, Той, хто ўсё спаталіў і ў спакоі, А мы будзем таньчыць і скокаць. Мы дзеці ненароджаных мамак, Мы быйцы ненадыдзеных учора. А ты назаўсёды падмануты Зьменлівасьцю белых плямак.
  ***
Я цябе падманю, я цябе падману: будзеш ты пада мной - я цябе падамну.
  ***
Тры танкісты выйшлі з танку I сьпяваюць калыханку: Ціха-ціхенька ляжы, Як памежнік на мяжы. Не палохайся чужынцаў - Гэта толькі муляжы.

МАНАВЕРШЫ

  ***
Даўно я ня бачыў суседа жывым!..
  ШЛЯХ ПАЭТА
Поўзаў По ў запоі.
  ***
Гніль дадала натхненьня пню.
  PERPETUUM MOBILE
Ужо пайду-пайду я...
  ***
Жыцьцё праходзіць, стоячы на месцы.
  ЗДРАДА
Ты здраджваеш мне зь іншымі кніжкамі!
  ***
А нехта пол мяняе, як пальчаткі...
  АПАТЭОЗ ПУСТЭЧЫ
Засунь мяшкі ў мяшок зь мяшкамі!
  ***
П'яўкі абступілі мяне.
  ***
Рэчаіснасьцю тут і ня пахне.

ВЕРШЫ НАШАГА СЯБРА ВАБІЛЯ ФІРХОЛЬДА

  ***
У мяне растуць гады. Хутка я сканаю. Кім зраблюся я тады? Белым папугаем.
  МАРЖОВЫ СЬВЕТ
Мне не спасьцігнуць гэты сьвет 3 крывавага нажа, Мне не спазнаць жыцьця сакрэт, Падобны да маржа. Я ўсё жыцьцё мяшкі цягаў І адарваў руку, Бо Бог мне розуму ня даў І кінуў у раку. І я таксама ўсім багам У горадзе Баку Сябе такога ня аддам - І амба мараку!
  ***
Першы ў сьвеце вершатворца - невэрбальная прастора. 3 гонарам, нібыта ў горца, як пазбыцца мне ад гора? Гэта ён лічыў сакрэтам - паскідалі крылы коні. Вось якім быў ён паэтам!.. Вось яны, на падваконьні!..
  ***
Дзьве нагі ў адну штаніну: нешта ў лесе расквітнела! Нарадзіць дачку ці сына? Матавіла - з “Мотавела”. А назаўтра прыйдзе стома: дзе схаваная руда ўся? Дзе ты, з кім ты - невядома, каб ніхто не здагадаўся...
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)