Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Забі ў сабе Сакрата!
Забі ў сабе Сакрата! - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забі ў сабе Сакрата!

Электронная книга - «Забі ў сабе Сакрата!». Краткое содержание книги:

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак - для тых, хто хоча знітаваць свае жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у душы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
  * * *
У мяне зачасалася сьпіна - на ёй завялася вош. Я гэта так не пакіну. Калі ня я, дык хто ж? Бывае, пасьля куфлю піва дрэва шукаць ідзеш - так хочаш зрабіцца шчасьлівым. Калі ня тут, дык дзе ж?
  ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІ
Праляталі птушкі Над зялёным лугам Паскідалі птушкі На зямельку яйкі На патэльні луга Бела-залатыя Смажацца яешні - Белыя рамонкі.

ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР

  І
Я кpaў дабро чужых кватэр. Мяне кусаў эрдэльтэр’ер.
  ІІ
На поле выпала раса. Эрдэльтэр’ер мяне кусаў.
  ІІІ
На срэбратканым дыване эрдэльтэр’ер кусаў мяне.
  * * *
Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце Хто актор, а хто глядач, Хто буфетчык у буфеце, Хто вахцёр, а хто - прабач... Хто прымае ў гардэробе Курткі, шапкі, паліто, Хто цукерачка ў вантробе, Хто - наогул абы-хто.
  ЧАПЛЕЛАСІ
Чапля да лася чаплялася, чаплялася - і аддалася. I ў чаплі павылупляліся маленькія чаплеласі - крылатыя, рагатыя, зь дзюбамі й капытамі. А потым за чапляй ганялася з чапялою ласіха. I галасіла, галасіла, пакуль у лесе не зрабілася ціха.
  ***
Маё сэрца стукоча, як швальная машынка - Няўдалае дзіця фірмы “Атрапас” - Якая толькі й ведае, што рваць ніткі. Ёй бы рабіць лапшу.
  ЧАМУ Я ВЭГЕТАРЫЯНЕЦ
Я С А М М Я С А
  ТРЫІЯЛЕТ-БРАХІКАЛЯН
Са- Ла, Мя- Са Я Ку- Са- Ла.
  ТУЮГ БАГЕМНЫ
Не кахала Пія Ніна, хоць той граў на піяніна. Пій паіў Яніну з гора: - Пі, Яніна!.. Пі, Яніна!..
  ТУЮГ ЗАСТОЛЬНЫ
Давай нальем яшчз віна! На “херас”! І “сацыві” - на! Калі нас знойдуць у канаве - дык будзе ў тым чыя віна?
  ТУЮГ ЭКАЛЯГІЧНЫ
Каб не засохлі, мо, расьліны, падліць ім трэба мора сьліны. Ды дзе ж той сьліны столькі ўзяць, калі навокал - мор асьліны?
  ***
Лыжнік сеў за піяніна. “У рзшце рзшт адшукаў вольны столік”, - з палёгкай падумаў ён.
  ***
Хаты бяз дахаў Шаты бяз птахаў Ем без нажа Хрэн без маржа
  НА ЛОЖКУ
(Недакладныя рыфмы) Я ляжу-сяджу на ложку, Зьвесіўшы, гайдаю ножкай. І таму я вельмі хутка Застануся без абутку.

КЛЮБ АМАТАРАЎ АДЗІНОТЫ

  ЛЮБІ
Любіш катацца? - любі вазіць саначкі. Любіш кахацца? - любі крывавыя плямачкі. Любіш быць першым? - усіх астатніх забі. Любіш чытаць вершы? - любі, любі...
  ПЛЯГІЯТ
Арцюр Рэмбо нацягнуў між дахаў вяроўкі, Між зор нацягнуў жалезныя тросы, Я прыйшла і скрала ўсё гэта. І вось я танчу.
  ***
Дзеўка купіла вяроўку і мыла. Раптам вяровачка загаманіла: “Мыла - каб мыць, а вяроўка - сушыць, а не дзявочыя шыя душыць. Мы - не для сьмерці, а для чысьціні. Лепей атруту ты праглыні!”
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)