Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фрашкі да пляшкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фрашкі да пляшкі

Электронная книга - «Фрашкі да пляшкі». Краткое содержание книги:

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:

Я ад 1995га працаваў на Рэвалюцыйнай, 8А на “Radio 101,2 FM”, а мысьляр, мастак і дудар Тодар Кашкурэвіч гаспадарыў у майстэрні на Рэвалюцыйнай, 6. Я Тодара ведаў, а вось ён мяне наўрад ці. Ну, віталіся і віталіся моўчкі — восем гадоў. І нарэшце пагаварылі.

Тым вечарам вялікая тусоўка з поўнымі торбамі ішла з “Цэнтральнага” за Дом афіцэраў, дзе такое файнае месца для пікніка! Перад тым доўга зьбіраліся, доўга блукалі ў перапоўненым увечары гастраноме, доўга вырашалі куды ісьці, толькі рушылі… і раптам Касю спыніў Тодар.

Мы адышлі, каб не замінаць размове. Хвіліна, другая, пятая, дзясятая… Ну дзе ўжо трываць?! Падыходжу, далікатна кажу:

— Вельмі перапрашаю, але… У адказ прыблізна наступнае:

— Калі зараз не адыдзеш, я табе рыла разаб’ю.

І вачыма шалёнымі зырк-зырк. Я адышоў. А Кася ўсьміхаецца. Пазьней кажа: “У момант, калі ты падышоў, Тодар прызнаваўся мне ў любові”. Праз шмат гадоў па маўклівых вітаньнях.

P. S. Пазьней мы з Тодарам пачалі ня толькі вітацца, але размаўляць за кавай у “Акварыюме”. А драматычнасьць моманту выявілася не такой значнай, бо прызнаньне ў любові было ў шырокім сэнсе.

Маленькі завочны ўтульны Менск

Вядомую асобу ў Менску сустрэць проста. Ды што там! З самім сабою завочна можна перасякнуцца! Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ў Менску былі прапісаныя каля мільёна васьміста тысячаў чалавек. Плюс некалькі сот тысячаў непрапісаных сталых жыхароў, а таксама колькі дзясяткаў тысячаў нелегалаў зь іншых (найперш постсавецкіх) краінаў. Але ці заўважна ў цэнтры, што ў Менску і ваколіцах жыве больш за два мільёны чалавек? Менск кампактны.

Неяк я зайшоў у офіс, дзе працаваў, зь вельмі задаволенай фізіяноміяй на твары, бо ведаў, што мяне чакае маленькае шоў: хутчэй за ўсё нямая, але выразная сцэна. У пакоі сядзелі Юля Ш. і Сьвета К. Яны засяроджана працавалі, і зь іхнага аблічча аніяк не вынікала, што спадарыні могуць калі-небудзь захоплена махаць рукамі, стоячы пасярод натоўпу, ды голасна пляткарыць дыскутаваць. Я павітаўся фразай: “Лайдак, кажаце?”

Спадарыні на момант аслупянелі, пасьля зачырванеліся і разгублена захіхікалі. Яны спрабавалі штосьці адказаць, але ня ведалі, што канкрэтна… Яны не ўяўлялі, як рэагаваць, і глядзелі на мяне. Але паколькі гісторыя мяне ўразіла падобраму, я супакоіў: маўляў, усё ОК. І мы засталіся сябрамі.

А рэч у тым, што ў той дзень мне затэлефанавала веееельмі далёкая знаёмая, зь якой ня бачыліся мільён гадоў. Яна азадачыла мяне пытаньнем: “Севярын, а ў цябе прозьвішча Квяткоўскі?” “Так”. — “А што такое па-беларуску “лайдак”?” — “Лодыр, а што?” — “Ды разумееш, я ўчора іду па краме “На Нямізе”, стаяць дзьве дзяўчыны і вельмі захоплена штосьці абмяркоўваюць. Я хутка іх мінаю, але да мяне далятае фраза: “…і нават ТАКІ лайдак, як Квяткоўскі…”

Сіла мовы

“А хто гэта ў нас завёўся, па-беларуску гаворыць?” — “А ты ня ведаў? Гэта ж новы прыкол менскіх панкаў!”

Дыялёг, падслуханы на колішняй гіпанскай тусоўцы побач з крамай “Нэктар” на вуліцы Чырвонай у Менску на пачатку 1990-х. Гаворка ішла пра майго прыяцеля Андруся. Размаўляць са сваімі сябрамі-гіпі па-беларуску было для яго сапраўдным учынкам: нібы кідаўся на амбразуру расейшчыны. Але і Андрусь, і я, і нашыя сябры амаль фізычна адчувалі, як зьмяняецца стасус мовы з “калгаснага” на “элітарны”.

Мы, першакурсьнікі, лавілі сапраўдны кайф, калі абмяркоўвалі па-беларуску нашыя студэнцкія праблемы. Мову перасыпалі процьмай слэнгавых, а часам і табуяваных слоўцаў. Перад тым я бачыў жывых беларускамоўных людзей адно на сустрэчах зь пісьменьнікамі ды пару разоў у электрычцы Менск — Маладэчна. Цяпер я ведаю, што бачыў майстроўцаў, якія ехалі ладзіць ці то Гуканьне вясны, ці то Купальле. Я чуў мову зь вялікай літары, дзе не было месца мітусьлівым тэмам. Я чуў сакральную Мову.

Калі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гаварыць па-беларуску на вуліцы было ўчынкам, дык і цяпер маўленьне ў грамадзкім месцы для многіх ёсьць чынам. Аднойчы з прыяцелем сядзелі ў кавярні. Я зрабіў афіцыянтцы заўвагу — па-расейску. Прыяцель разьюшыўся: “Ты дома, калі ніхто ня бачыць, можаш гаварыць па-расейску. А гэтых… Гэтых трэба строіць па-беларуску”. (З чым я катэгарэчна не пагадзіўся, бо ўдома і ёсьць усё сапраўднае.) Той жа прыяцель спавядае правіла не казаць па-беларуску, калі ён знаходзіцца ў няёмкім становішчы: напрыклад, калі відавочна ня мае рацыі, кепска паголены ці зь перагарам з роту.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)