Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Лупы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лупы

Электронная книга - «Лупы». Краткое содержание книги:

Воля Чайкоўская – гэта я. Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету! Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
  * * *
Вы сталі лаўрэатам конкурсу
“Чырвоныя гваздзікі!”
Віншую! І дарую гэтыя бяздушныя
цвікі,
Якія заганяюць пад пазногці
савецкія ўлады.
Як Барадуліна “Вочы Вады” Мяне кранае карціна. І я крычу:
“Руціна!
Зацягвае, як багна!” І адчуваю прагна:
цягнуся да сонца,
Што мне зазірнула ў ваконца.
  * * *
Маё неба – в-а-л-о-ш-к-і... І жвавыя думкі-ножкі Збіраюць кветкі неба –
валошкі.

Верш, напісаны са слоў чалавека,

які нічога не зразумеў.

  * * *
Гмахі
дахаў.
Зорак –
норы.
Крок прарока
ў бездань –
Бездар! Ну, напрарочыў,
сука!
Мука, Глядзець на такое
“стоя”.
І не вынесці
напасці –
Ўпасці. Потым прачнуцца
ціха,
Каб не пачула
ліха.
У каноплях схавацца –
разрыдацца.
Працверазець, Прачнуцца. Вочы рукой працерці. І больш не
варухнуцца.
Маўчаць да самае
смерці.
  * * *
Маё вока не заўважае ўжо,
што навокал.
Мы бяздумна ўвесь час
адно апісваем кола.
Мы на досвітку плачам:
“Ну, чаму новы дзень нас
цвеліць штодзённым прыходам?”
А на захадзе разам з магчымасцю
самі сыходзім.
І ні сонца святло
не сагрэе,
Ні мароз
не астудзіць,
Покуль ў сэрцы самота,
і спадзеву няма.
Покуль новае нам –
толькі лішняй турботай.
І галоўная несвабода –
у галовах турма.
  * * *
Я зачапілася за родную зямлю, Як якар захлынуўся жвірам. Яна мяне і я яе кармлю. Мы кормімся абедзве мірам.

3

Бездапаможныя зоркі ідэй

разбіваюцца аб

неразуменне вачэй.

Як мухі аб шкло ў

цемры начэй.

  * * *
Я не забуду ніколі Таго, чаго не было. Самае каштоўнае тое, Што не адбілася. Тое, што ў верагоднасць Адно безнадзейна сышло. Ці белай ноччу скрозь трызну Нахабна прыснілася. · · · · · · Людзям шкада ілюзорнага, А не рэальнага. Самага запаветнага. Неба зялёнага зорнага. Кахання стохвальнага. Ўласнага! Неверагодна адметнага…
  * * *
Мне для зменаў Хаця б штуршок – Можна
кароткі электрашок.
Можна
запіску з чужой
планеты.
Можна
пылок з залатой
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)