Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Лупы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лупы

Электронная книга - «Лупы». Краткое содержание книги:

Воля Чайкоўская – гэта я. Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету! Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
  * * *
Розныя людзі, розныя лёсы. Мыюцца ў небе дажджом хмарачосы. Розныя думкі, розныя мары. Неба, як рану, завесілі хмары. Гойсаюць кроплі па дахах-цымбалах, Як цягнікі, што па рэйках ды шпалах Мкнуцца вачыма рассекчы туман – Выкрыць сваіх пасажыраў падман. Праз маіх думак шырокі бальшак Пяціцца борзда спалоханы рак. Гэта мая баязлівасць бяжыць Іншым уладам аддана служыць.
  * * *
І рыфму падабраць лянота, І зоры назіраць. Залезу я ў буду янота І буду шчасцем гандляваць. Купляйце, рыжыя лісіцы, Адборнага кахання луст. Адпійце свежанькай вадзіцы – Аддам дарма найлепшы густ. Тут знойдзеце ўсё на свеце І вы, шаноўны паніч Лось. Калі штось маеце на мэце Альбо набыць не супраць штось. Я прадаю чужыя лёсы, Каб сродкаў назбіраць на свой. І валасы аддам пад косы. І рассакрэчу смерці крой.
  * * *
Вершык не складаецца. З думкамі змагаецца. Дожджык лье. Гэта я прадбачыла. Толькі не ўбачыла – Сонца п’е. Спаталіла смагу. Усмірыла прагу Свету грэць. Будзе ў нас халодна. І душы галодна Сэрцу пець.
  * * *
Я спявачка. Я спяваю дуэтам. З дажджом...
  * * *
Вусны, мілыя, вы мяне пакінулі? На каменне кінулі ці загінулі?
Зніклі, родныя! Нікуды не годныя. Як душа – яскравыя. Як француз – гугнявыя. Недарэчныя,
як жыццё –
нявечныя.
Як радзіма – вартыя. Як ідэя – ўпартыя. Не пакіньце,
светлыя!
Як каханне –
ветлыя!
Як вада –
патрэбныя.
Як хлусня –
ганебныя…
  Паэцішка
Ты не паэт – паэцішка!
Калі скардзішся, што
не пішаш нічога,
бо ўся людская знямога
апісаная ўжо другімі –
шчырасцямі нагімі.
І свой боль ты палегчыць
не можаш ні-ні,
ні на ноль палегчыць!
Не, бясслоўны паэцішка,
у цябе
танка кішка!
  * * *
Зоры ў чорным небе —
вочы ночы.
Зерне на ўрадлівай глебе
сонца хоча.
  Дзіўны верш
Мае думкі ўцякаюць, як павукі: Я іх пужаю страхам-дыхлафосам. Пры кожным да думак дотыку рукі, Яны ў руку балюча торкаюцца носам. Мне іх, відаць, не прыручыць ніколі. Яны як дзікія ласі... Ім колькі ты не сып драбнюткай солі, Ім колькі цукру не насі… Ваюе з імі шчэ зіхоткая надзея, Што я змагу. І як у дзень народзінаў завею, Перамагу…
  Неба
Запаленае. Узрушанае. Мною квітнець прымушанае. З аблокамі і без. Нібыта жыве ў ім бес. Ссівелае і жоўтае. Аблокі ў промнях коўтае. Ружовае. Фіялетавае. Мажорна-мінорна-куплетавае. І непрабіўны граніт! І сіняе наўзрыд!
  Русалка
Ты пашырыў мае зрэнкі
да памераў сонца.
І сонца мне, як сястры, Пазалаціла вейкі-кастры, Пазалаціла валасы –
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)