Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 108
Перейти на страницу:

Раскулачваньне й калектывізацыя ішлі поруч са зьнішчэньнем нацыянальнай інтэлігенцыі. Наогул падазронасьць і няпрыхільнасьць да інтэлігенцыі былі ў кампартыі ў крыві. Колькі зьдзеклівых і зьняважлівых слоў сказалі тэарэтыкі марксызму пра інтэлігенцыю! А з устанаўленьнем савецкай улады ў грамадскую сьвядомасьць сталі ўкараняць думку пра інтэлігентаў як пра часовых «папутчыкаў». З нацыянальнай інтэлігенцыяй партыя й савецкая ўлада мелі свае разьлікі: менавіта інтэлігенцыя ўзначаліла нацыянальна-вызваленчы рух і тым была небясьпечная. Прыгадаем, што на Беларусі 1920-1927 гады былі гадамі актыўнай беларусізацыі, што самай актуальнай задачай у нацыянальнай палітыцы была менавіта беларусізацыя.

«Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе гэтага слова, -- адзначалася Цэнтральнай Нацыянальнай Камісіяй ЦВК БССР, -- трэба разумець:

1) разьвіцьцё беларускай культуры (школы, ВНУ на беларускай мове, беларуская літаратура, выданьне беларускіх кніг, навукова-дасьледчая праца па ўсебаковым вывучэньні Беларусі і г. д.);

2) вылучэньне беларусаў на партыйную, дзяржаўную, прафесійную і грамадскую працу;

3) перавод партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, каапэратыўнага апаратаў і часьцей Чырвонай Арміі на беларускую мову».[4]

Колькасьць супрацоўнікаў розных арганізацый, якія карысталіся беларускай мовай, да 1927 года дасягнула 70-80 працэнтаў[5], і ўсё больш беларуская мова станавілася мовай штодзённага ўжытку. У гэтым культурным будаўніцтве роля нацыянальнай інтэлігенцыі была галоўнай і вядучай.

Калі да гэтага дадаць яшчэ дзьве заўвагі: па-першае, што ў адпаведнасьці зь дзейнай у тыя гады Канстытуцыяй прызнаваліся раўнапраўнымі беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы[6]; а па-другое, што посьпехі гаспадарчай палітыкі, у прыватнасьці, у сельскай гаспадарцы, сталі даволі прыкметнымі (так, напрыклад, валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1925-1926 гадах перавысіла даваенную на 12,2 %[7]), і пры гэтым улічыць, што правядзеньнем суцэльнай калектывізацыі палітыка партыі і савецкай улады на мейсца шматмоўя паставіла адну мову -- рускую, нацыянальныя культуры замяніла адной, дзяржаўнай, а эканамічны ўздым -- голадам 30-х гадоў, то стане відавочны той жах, які абрушыўся на людзей рэпрэсіямі супраць «кулакоў» і «нацдэмаў».

Прычыны жорсткіх мер супраць нацыянальнай інтэлігенцыі ўсьведамляюць многія героі Цэлеша. Вось якая размова адбываецца паміж апавядальнікам і яго кампаньёнам у творы «Хмары над Бацькаўшчынай», які й даў назву зборніку:

«-- Выцерабяць нас нанава, як у 1863! Прышчэпава ніяк нельга залічыць у ворагі народу -- ён патрыёта й не абы які! -- адукаваны, паезьдзіўшы па Эўропе, нагледзіўшыся на сельскую гаспадарку ў Даніі, шмат чаго перадумаўшы... Ягоная зямельная палітыка ў стасунку да нашых умоў вельмі ўдалая -- зірнем на тых, хто прыняў яе. Пачалося зусім іншае жыцьцё!

-- Дык, кажаш, выцерабяць?

-- А ты што, ня бачыш і ня чуеш? "... Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне..." Заклік: выбіць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў...»

Шырокую сетку закінулі рэпрэсіўныя органы. У першую чаргу, былі арыштаваныя выкладчыкі і студэнты ВНУ і тэхнікумаў, навуковыя супрацоўнікі Акадэміі Навук, пісьменьнікі й работнікі Белдзяржвыдавецтва, супрацоўнікі наркаматаў і іншыя. Адзін з выкрывальнікаў «нацдэмаўшчыны» пісаў: «Нацдэмаўскі ўплыў на культурнае будаўніцтва праводзіўся па двух, галоўным чынам, каналах: першым каналам былі розныя курсы настаўніцтва, вышэйшыя курсы беларусазнаўства і г. д. Другім каналам была выдавецкая дзейнасьць, падручнікі для школ, мастацкая літаратура і г. д. «...» Што датычыцца мастацкай літаратуры, дык мы ўжо ведаем пра такія вылазкі нацдэмакратызму, як рэакцыйныя творы Зарэцкага, Пушчы, Дубоўкі ды інш.».[8]

Іншыя разглядалі пытаньне «шырэй»: «Амаль да апошняга часу мы мелі такога роду факты, калі Акадэмія Навук была сапраўдным плацдармам нацыянал-дэмократызму, разгарнуўшага там «навучную» работу пад прыкрыцьцём «...» прэзыдэнта Акадэміі Ігнатоўскага. Той-жа малюнак яшчэ нядаўна быў у Белдзяржвыдавецтве. «...» лінія партыі на фронце асьветы самым наглым чынам скажалася былым наркомам па асьвеце Баліцкім. «...» па лініі Наркамзему нацдэмы павялі атаку на лінію партыі мэтадам насаджэньня кулацкіх хутарскіх гаспадарак...»[9]

Некаторыя з інтэлігентаў адразу-ж, а некаторыя з часам, зразумелі, як будзе праходзіць «ідэалягічная барацьба». Здольнасьць савецкай тайнай паліцыі, якую-б назву яна ні абрала, да ўтварэньня «змоў» была ўжо вядома самым праніклівым ці самым дасьведчаным. Паказальныя словы Цішкі Гартнага ў турэмнай камэры: «Вы бачыце, гаварыў ён, што зараз ідзе зьнішчэньне ўсяго беларускага, ідзе зьнішчэньне духоўнага жыцьця гэтага народу, больш таго -- ідзе яго фізычнае зьнішчэньне... Дзеля гэтага і створана сягоньня ворганамі НКВД нацдэмаўская арганізацыя. Сябраў гэтай арганізацыі будуць цяжка абвінавачваць у дзяржаўнай здрадзе. Нікому з нас ня будзе літасьці. Гэта ў адносінах да так званых "прыкметных" нацдэмаў. А далей пойдуць арышты "няпрыкметных" нацдэмаў -- сялян і іншых. Нельга-ж, каб гэтая арганізацыя не абапіралася на нізы, на "масу". Таму трэба гэтую "масу" зьнішчыць».[10]

вернуться

4

Практическое разрешение национального вопроса в БССР. Ч.1. Белоруссизация. По материалам Центральной Национальной Комиссии ЦИК БССР. Менск, 1927, б. 9.

вернуться

5

Тамсама, б. 16.

вернуться

6

Арт. 21. Усе грамадзяне Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі маюць права вольна карыстацца роднаю моваю на зьездах, у судзе, у дзяржаўным кіраўніцтве і ў грамадскім жыцьці.

Нацыянальным меншасьцям забясьпечваецца права і рэальная магчымасьць вучыцца ў школе на роднай мове.

У дзяржаўных і грамадскіх установах і арганізацыях      Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі ўстанаўліваецца поўная раўнапраўнасьць беларускае, яўрэйскае, рускае і польскае моў.

Арт 22. Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі насельніцтва беларускай нацыянальнасьці, беларуская мова выбіраецца, як мова пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафэсіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі.

Арт. 23. Важнейшыя заканадаўчыя акты публікуюцца на беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай мовах.

Канстытуцыя (Асноўны закон) Беларускае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі. Выд. ЦВК БССР. Менск, 1927.

вернуться

7

А. П. Врублевски, Т. С. Протько. Из истории репрессий против белорусского крестьянства 1929-1934 гг. Минск, 1992, б. 10.

вернуться

8

А. Зюзькоў. Крывавы шлях беларускай нацдэмократыі. Менск, 1931, б. 49.

вернуться

9

Супроць контррэвалюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму. Менск, 1931, б. 65.

вернуться

10

Масей Сяднёў. Ахвяры бальшавізму. Выданьне Беларускага Аб’яднаньня ў Беластоку, 1944, б. 15.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)