Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 108
Перейти на страницу:

Волею лёсу апынуўшыся ў эміграцыі, Цэлеш стварае люстэрка падзей тых часоў. Творы Міколы Цэлеша, аб’яднаныя ў зборніку, малююць бязрадасную, але праўдзівую карціну жыцьця савецкага грамадства перадваенных гадоў. Нішчыцца да тла нажытае цяжкай працай і ў Богуша («У імя догмы»), і ў Матузка («На межах»), і ў Гарася («Дзікі вецер»); б’ецца ў цісках галечы, жыве ў паўсядзённай трывозе абы не спазьніцца (бо трапіш на чорную дошку) і абы не захварэць (бо, калі ня будзе высокай тэмпэратуры, доктар ня дасьць вызваленьня, а за прагул пойдзеш пад суд) Маўра, удава салдата, загінуўшага на фінскай вайне («Пёрка й іншыя»); ходзіць жабраваць Аўгіньня, якая ратуе ад голаду сваіх трох унукаў (тамсама).

І ўсё гэта на фоне зьдзічэлага прапагандысцкага ляманту пра ўсенароднае шчасьце: «Ніколі й нідзе ня трацілася столькі чалавечай энэргіі на доказ вольнасьці, роўнасьці, сацыяльнага дабрабыту і іншых атрыбутаў наземнага раю, як у "сацыялістычнай бацькаўшчыне"... Вось урачыстасьці кастрычніцкай рэвалюцыі... Да гэтага дня рыхтуюцца тысячы розных брашураў, артыкулаў, выступленьняў, успамінаў, апісаньняў... Партрэты, сьцягі, лёзунгі, транспаранты, ілюмінацыі -- усё ў чырвоным колеры -- і ўсё гэта мусіць сьведчыць аб дасягненьнях, аб волі, аб шчасьці пад савецкай зоркай...» («Янка сеяў -- людзі жалі»)

Пад гэты прапагандысцкі грукат тварылася безьліч чорных спраў. Жахлівая намаляваная Цэлешам карціна высылкі «кулакоў» у апавяданьні «У імя догмы». Маўклівы адчай выгнаньнікаў, плач дзяцей, стогны і сьлёзы тых, хто застаецца, і над усім гэтым -- поўная, неабмежаваная ўлада энкавэдыстаў. Але становішча на самой справе больш страшнае й сымбалічнае; прыгадаем, што гэта была толькі адна зь першых спробаў масавай дэпартацыі. Зь Беларусі, Украіны, цэнтральных раёнаў Расіі, з Паўночнага Каўказу тады былі вывезены ў Сібір і Сярэднюю Азію мільёны сялян, залічаных да «эксплуататараў». Гэты нялюдскі вопыт быў пашыраны ўладамі, і хутка ўсьлед за «кулакамі» пайшлі другія мільёны людзей, а потым, у 1943, у 1944, -- і цэлыя народы. Апакаліпсісным паўторам створанай Цэлешам карціны гучаць расказы ўдзельнікаў тых падзей. Менавіта тая маса «кулакоў», абяздоленых, пазбаўленых маёмасьці і ўсіх правоў, паклала пачатак спэцпасяленьням -- аракчэеўскім селішчам ХХ ст., у якіх потым мадзела большая частка краіны. А зрабіць чалавека кулаком -- што было прасьцей!.. Дастаткова перагарнуць афіцыйныя дакумэнты тых гадоў, каб пераканацца, як беспасьпяхова спрабавалі партыйныя тэарэтыкі сфармуляваць паняцьце «кулак» і як шырока тлумачылі яго практыкі. Неабходна пры гэтым улічыць меркаваньне беларускага гісторыка Ўсевалада Ігнатоўскага, які пісаў: «Беларусь амаль ня ведае тыпу рускага кулака-міраеда, які, як павук, аплятаў усю вёску даўгавымі абавязацельствамі»[2]. І таму ахвярамі калектывізацыі на Беларусі сталі ня толькі сяляне, якія карысталіся наёмнай працай, але й безьліч іншых, агулам «раскулачаных» па тых або іншых прычынах, як той самы Богуш.

Мікола Цэлеш -- Вітаўту Тумашу (10.12.75)

Вы правідлова адзначылі «трагічную ролю беларускай вёскі». Аўтар разумеў гэта добра: сіла беларускага народу менавіта ў вёсцы, і вось чаму з такой садысцкай нянавісьцю сталінізм наваліўся на яе. Что-ж цяпер? Вёска голая, разьдзетая, разутая дый галодная...

А партыйна-дзяржаўны друк штурхаў, пагражаў і пераконваў: «лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым уклоне», гэта значыць, у абароне кулака. І «перагіналі»... Тым больш, што нямала людзей было зацікаўлена ў набыцьці чужой маёмасьці: і жыхары тых-жа вёсак, што шукалі, раскрывалі «кулакоў», паведамлялі пра іх уладам, а потым удзельнічалі ў «раскулачваньні» (падобна Зьмітрачку з апавяданьня «Дзікі вецер»), бо, акрамя маральнага задавальненьня -- магчымасьці разьлічыцца з суседам, -- атрымлівалі й матэрыяльную ўзнагароду; і мясцовыя партыйныя й дзяржаўныя ўлады, якія дзякуючы такому імпэту павышалі сваю палітычную надзейнасьць і свой імідж у вачах вышэйшага начальства; і кіраўнікі калектыўных гаспадарак, якім маёмасьць «кулакоў» дазваляла пакрываць заганы й няўдачы свайго гаспадараньня й рапартаваць «наверх» пра дасягнутыя «посьпехі». Няўжо, сапраўды, старшыня райвыканкому і раённы ўпаўнаважаны па палітычных справах ня ведаюць, што нават па самых жорсткіх мерках Гарась («Дзікі вецер») ня кулак? «А ты ведаеш,-- гаворыць упаўнаважаны Зьмітрачку, -- што гэта амаль што здрада -- сваяцтва з кулакамі?!» І тут-жа дабаўляе: «Ха-ха! Не палохайся! Сам ведаеш: ня кулак ён! Але хай будзе так, каб застрашыць "праваслаўных"... (Так ён заўсёды называў сялян)». Але калі ўжо ніяк нельга залічыць селяніна ў кулакі, то заўсёды застаецца магчымасьць зрабіць яго «памагатым кулакоў», як гэта і здарылася зь бедняком Матузком («На межах»). А выселіць сям’ю, абвінавачаную ў кулацтве, наогул было простай справай: дастаткова пастановы пракурора й нават сельскага савета.

вернуться

2

Усевалад Ігнатоўскі. Гісторыя БССР. Менск, 1926, б. 233.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)