Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 77
Перейти на страницу:

Пакінуўшы ў спакоі куфар, я заняўся кнігамі. Перад сном заманулася пачытаць, і я зняў з паліцы лімонавы том Акутагавы Руноске. Паміж старонак «Жыцця ідыёта» знайшоўся лісток з вучнёўскага сшытка ў кратку. Дзіцячая рука фламастэрам намалявала на ім пяціпавярховік з жаночым тварам у вакне трэцяга паверха. Малюнак не меў у сабе нічога незвычайнага, а вось надпіс мяне збянтэжыў і нават трохі занепакоіў.

ГЭТА НЕ МОЖА

БОЛЬШ ПРАЦЯГВАЦЦА

НЕ МОЖА

Словы, дзе хавалася трывога, а мо і роспач, належалі відавочна не дзіцёнку, хоць і былі напісаныя буйнымі друкаванымі літарамі, што тоўпіліся і, як сляпыя, натыкаліся адна на адну. Так мог пісаць чалавек на моцным падпітку альбо ў скрайняй расхваляванасці.

Тут, безумоўна, таілася нейкая загадка, і яе бударажлівае адчуванне абяцала пераўтварыцца ў сюжэт, а потым у навелу.

Паляжаўшы колькі хвілінаў у цемры, я павярнуўся да сцяны-мапы і ўключыў падсветку. На жоўта-зялёнай прасторы хутка ўдалося знайсці Парыж, а за ім - Лондан і Стакгольм. Дом аддзяляла ад вуліцы такая адлегласць, што шум транспарту сюды не далятаў. Чорныя кропкі з назвамі эўрапейскіх сталіцаў зрушыліся з месца і закружыліся ў карагодзе. Я дрымотна націснуў клавішу на панелі і, засынаючы, паспеў усцешана падумаць, якія ціхія вечары чакаюць мяне наперадзе.

Другі камплект ключоў спатрэбіўся нашмат раней, чым я меркаваў.

Я наняў кватэру ў сакавіку, а на пачатку наступнага месяца яна ўжо чула жаночы голас.

Як і абсалютная большасць такіх знаёмстваў, нашае - ад сустрэчы на стаянцы таксі да пакінутага нумара тэлефона - было наборам банальных слоў і ўчынкаў. Праўда, тэлефон я даў свой - не столькі таму, што Наташа мне адразу спадабалася, як з прычыны беспрасветна здзеклівага маўчання майго белага тэлефоннага апарата.

Я не цешыў сябе спадзяваннямі на прарыў гэтае блакады, але праз два дні тэлефон загаварыў Наташыным голасам.

Яна зрабілася маёй у самы першы візіт сюды і потым прызнавалася, што вельмі праз гэта перажывала. У тыя дні нашы адносіны ўжо дазвалялі мне растлумачыць Наташы, што яна проста даверылася жаночай інтуіцыі, а тая нашэптвала, што новы знаёмы не будзе траціць час на дзеянні, якія адзін ягоны сябар калісьці назваў танцам паўліна. Мая сяброўка згадзілася. Яе русая галоўка з дзвюма падкручанымі ля скроняў даўгімі кудзеркамі ляжала ў мяне на плячы. Чорная штора захінала нас ад дзённага святла і астатняга свету. З прайгравальніка, якому пасля Наташынага з'яўлення я вызначыў месца на століку каля мапы, лілася лютневая музыка, а на падлозе пры ложку стаяла пляшка чырвонага віна.

Наташа сказала, што ні ў чым не раскайваецца, і, не падымаючыся, напоўніла шклянкі. За вакном быў травень, і на сажалцы каля былых лютэранскіх могілак у шарую гадзіну пачыналіся жабіныя канцэрты.

Назваць той час шчаслівым было б няшчыра. Як акрэсліць яго больш дакладна?.. Ён поўніўся жыццёвай энергіяй. Ён быў падарункам лёсу, хоць часам я падазраваю, што таемныя сілы, якія неўзабаве зацягнулі мяне ў свой водаварот, усяго толькі вырашылі даць мне адпачынак перад блізкімі выпрабаваннямі.

У адрозненне ад некаторых літаратурных герояў я не жыў ад спаткання да спаткання. Раніцой я сядаў за стол і пісаў тры, а калі шанцавала, то і чатыры старонкі будучай кнігі. За тыдзень чарнавік апавядання звычайна быў гатовы, і, паводле старой звычкі, перад тым, як перапісваць опус начыста, я чытаў яго сам сабе ўголас.

Апошні аповед, праўдзівей, ягоны чарнавік, так і застанецца на стале непрачытаны...

Ну навошта гэтае недарэчнае «апошні»? Хіба тое, да чаго я рыхтуюся, не дазволіць мне?.. Адкуль бяруцца сумневы, калі падарожжы не даюць для іх ніякага грунту? А можа, я толькі пераконваю сябе, старанна калекцыянуючы памысныя доказы і заплюшчваючы вочы на тое, што ўпарціцца класціся ў схему?..

Не, цяпер я павінен вярнуцца ў той травень, да Наташы, да жабіных канцэртаў і бэзу на амаль вясковай суседняй вуліцы.

Калі не памыляюся, я яшчэ не згадваў, што пасля разводу звольніўся са службы. Ганарару за папярэднюю кнігу, па маіх падліках, хапала не меней як на год-паўтара, а надаўжэй я даў сабе слова жыццё не планаваць.

Дык вось, ад раніцы я пісаў свае абавязковыя тры старонкі. Потым выпраўляўся на праходку, выбіраючы ціхія вулачкі з дагледжанымі кветнікамі, лавачкамі і аканіцамі. Памежным слупам паміж гэтымі вуліцамі і новым горадам служыў дзевяціпавярховы дом з гастраномам, дзе я на зваротным шляху купляў пару бутэлек сухога віна.

Мае дачыненні з суседзямі абмяжоўваліся знаёмствам з колішнім электрамантажнікам Лёнем, які будаваў высакавольтныя лініі і, вярнуўшыся аднаго разу з камандзіроўкі, убачыў жонку ў абдымках у шчаслівага суперніка. Лёня выгнаў няверніцу з дому, а сам запіў, сарваўся з мантажнай мачты і атрымаў інвалідную пенсію. Заходзячы пазычыць чарговую пяцёрку, Лёня паўтараў сваю гісторыю ў розных варыянтах, але ніколі не забываў шляхетна адзначыць, што жонка здрадзіла яму не з першым-лепшым аматарам амурных прыгодаў, а з капітанам далёкага плавання. Мне імпанавала, што Лёня хутка развучыў, у які час не трэба турбаваць памаранчавага сабачку, бо ён вартуе нас з Наташаю.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)