Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 77
Перейти на страницу:

- Вы збіраецеся жыць адзін? - запытаўся ён і папрасіў дазволу закурыць.

Просьба падкрэслівала мой новы статус і таму спадабалася, пытанне - не.

Ён зняў з кніжнай паліцы масіўную металёвую попелку - змрачнаватую чортаву галаву з адбітым рогам і глыбокімі пустымі вачніцамі.

- Гэта для вас істотна? - вярнуўся я да пытання, з кім збіраюся жыць.

- Ва ўсякім выпадку не ў такой ступені, як для вас, - адказаў ён і, імгненна ўсвядоміўшы абсалютна неадпаведную сітуацыі рэзкасць, перапрасіў.

Якраз тады ўключылася лядоўня. Ён зацкавана здрыгануўся і, спалатнеўшы, выпусціў з пальцаў цыгарэту. Гэтага хапіла, каб уся мая ўквеленасць знікла, і я, як са мною часам здараецца пры сустрэчы з чалавечай слабасцю, адчуў такі прыліў шкадавання, што не прыдумаў нічога лепшага, чым паведаміць пра свой развод і прагу самотнага супакою.

- Як вы сказалі? Не хочацца пражываць чужое жыццё? - з дзіўнай інтанацыяй паўтарыў ён і строс попел у адну з чортавых вачніцаў. У ягоных тонкіх пальцах яшчэ не сунялася дрыготка. - Ну, тады ў вас...

Трымаючыся сваёй завядзёнкі, ён абарваў фразу і нечакана выняў другі камплект ключоў.

- Ведаеце, я пакіну вам і іх. Магчыма, у вас усё-такі хто-небудзь з'явіцца.

Пасля маіх слоў пра пошукі спакою гэтае дапушчэнне выглядала не зусім лагічна, аднак значна больш нелагічны быў яго наступны ўчынак. У нервовых пальцах з'явіўся ўжо трэці брыжык з ключамі. Гаспадар патрымаў іх на далоні і працягнуў мне.

- Няхай усе ключы будуць у вас. Дакучаць вам візітамі я не збіраюся. Калі спатрэбіцца, патэлефануеце. Цяпер толькі сакавік, значыць, засталося... Не думаю, што вы заўважыце нешта такое...

Я спачувальна выслухаў яго няўцямна-блытанае мармытанне і не звярнуў на апошнія словы амаль ніякае ўвагі. Што я павінен быў заўважыць? Што ў яго праблемы з псіхікай?

Апускаючы два дадатковыя камплекты ключоў у кішэню, я не сумняваўся, што візаві адчувае з гэтае прычыны палёгку. Разгадка магла быць досыць простаю: цяжкія ўспаміны, звязаная з кватэраю асабістая драма... Ці не адтуль, падумаў я, і ранняя сівізна.

Якімі наіўна-трывіяльнымі выглядаюць мае тлумачэнні сёння...

- Ну вось, здаецца, і ўсе фармальнасці. - Патушыўшы ў вачніцы ў чорта недапалак, ён падняўся з канапы, аднак няўпэўнены тон сведчыў, што запас дзіўнаватых пытанняў і прапановаў не вычарпаны.

У такіх сітуацыях прадчуванне рэдка падманвае мяне. Ён прайшоўся ўсцяж сцяны з кніжнымі паліцамі, правёў рукой па запыленых карэньчыках і, няўдала зрабіўшы выгляд, нібы толькі зараз успомніў штосьці важнае, зноў загаварыў:

- Скажыце, у вас ёсць прайгравальнік?

- Не, я аддаю перавагу магнітафону.

- Прайгравальнік таксама добрая рэч. - У ягоным голасе прысутнічаў яўны водцень, просьбы.

- Вядома, - суха пагадзіўся я. Да мяне вярталася раздражненне.

- Я хачу пакінуць вам прайгравальнік. Лічыце гэта падарункам.

Я стрымана падзякаваў і абвёў пакой вачыма, аднак неспадзяванага прэзента нідзе не заўважыў.

Нічога не ўдакладняючы, я выразна паглядзеў на гадзіннік, потым на дзве валізы з гаспадаровым скарбам і прапанаваў паднесці іх да тралейбуснага прыпынку. Ён адмовіўся. Выкладзеныя за год наперад грошы давалі мне права зноў кінуць падкрэслены позірк на гадзіннік.

Ён паважыў у руках валізы і заміж таго, каб рушыць да выхаду, паставіў іх назад.

- Скажыце... вы любіце... Шапэна?

Цяжка было даць веры, аднак у яго словах мне пачуўся відавочны страх.

- Вы кампазітар? - холадна ўдакладніў я. Усе гэтыя неабавязковыя пытанні з зацягнутымі пярэрвамі і загадкавай эмацыйнай падкладкаю імкліва падвышалі градус майго раздражнення.

- Кампазітар?.. Не зусім. Я проста хацеў...

- У Шапэна мне падабаюцца прэлюдыі, толькі вельмі прашу нічога больш мне не дарыць.

Адкуль я мог ведаць, што ў тыя хвіліны было сказана самае істотнае за ўвесь вечар?

Перад дзвярыма гаспадар яшчэ раз апусціў валізы на падлогу.

- Ён там, у шафе.

- Хто? - Ува мне падымаўся калючы клубок злосці.

- Прайгравальнік, - прабачліва, нават лісліва растлумачыў ён. - У сценнай шафе каля ложка.

Я адчуў тое самае, што і ў выпадку з ключамі: немаведама чаму ён хацеў пакінуць гэты прайгравальнік у старой кватэры.

Зачыніўшы нарэшце дзверы, я сеў за стол, паклаў перад сабою ўсе тры камплекты ключоў і з затоенай радасцю падумаў, што, прынамсі, год буду пазбаўлены візітаў чалавека, што мае схільнасць без дай прычыны дарыць прайгравальнікі і пытацца, ці любіце вы Шапэна.

Назаўтра я прывёз на таксоўцы сумкі з рэчамі, а ўвечары адкаркаваў пляшку сухога херасу і аддаўся ціхамірным лятункам аб тым, як за год перачытаю тут штабель чужых кніг і напішу адну сваю. Я прадбачыў, што атрымаецца зборнік апавяданняў свабоднага саракагадовага чалавека, які своечасова звёў падрахункі з мінулым. Памятаючы Борхесава папярэджанне пра непрадказальнасць гэтага ўзросту для мужчыны наогул і для літаратара - асабліва, зазіраць далей не хацелася.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)