Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Рускія народныя казкі
Рускія народныя казкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рускія народныя казкі

Электронная книга - «Рускія народныя казкі». Краткое содержание книги:

У кнігу ўваходзяць рускія народныя казкі ў апрацоўцы А. Афанасьева, Л. Талстога, А. Талстога, М. Булатава, А. Нячаева, К. Ушынскага і іншых пісьменнікаў. Тут ёсць
чарадзейныя і бытавыя казкі, казкі пра жывёл.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 60
Перейти на страницу:

Дарадца пабег да цара і ўсё яму далажыў. Цар пасылае па Андрэя:

— Саслужыў ты мне дзве службы, саслужы трэцюю: схадзі туды — не ведаю куды, прынясі тое — не ведаю, што такое. Саслужыш —: узнагароджу па-царску, а не, дык мой меч — твая галава з плеч.

Прыйшоў Андрэй дадому, сеў на лаўку і заплакаў. Мар'я-царэўна ў яго пытаецца:

— Што, любы мой, такі невясёлы? Ці яшчэ бяда якая?

— Эх,— кажа,— за тваю красу ўсе напасці нясу! Загадаў мне цар ісці туды — не ведаю куды, прынесці тое — не ведаю, што такое.

— От гэта служба! Ну, ды нічога, кладзіся спаць, раніца за вечар мудрэйшая.

Мар'я-царэўна дачакалася ночы, разгарнула чараўнічую кнігу, чытала, чытала, чытала, кінула кнігу і за галаву схапілася: пра царову загадку ў кнізе нічога не сказана. Мар’я-царэўна выйшла на ганак, дастала хусцінку і махнула. Назляталася ўсялякіх птушак, назбягалася ўсялякіх звяроў.

Мар'я-царэўна ў іх пытаецца:

— Звяры лясныя, птушкі паднябесныя! Вы, звяры, усюды гойсаеце, вы, птушкі, усюды лятаеце: ці не чулі, як дайсці туды — не ведаю куды, прынесці тое — не ведаю, што такое?

Звяры і птушкі адказалі:

— Не, Мар'я-царэўна, мы пра тое і не чулі.

Мар'я-царэўна махнула хусцінкай — звяры і птушкі

зніклі, нібы і не было іх. Махнула другі раз — з'явіліся перад ёю два волаты:

— Што трэба? Чаго жадаеце?

— Слугі мае верныя, занясіце мяне на сярэдзіну акіян-мора.

Падхапілі волаты Мар’ю-царэўну, занеслі на акіян-мора і сталі на сярэдзіне, на самай бездані,— самі стаяць, як слупы, а яе на руках трымаюць. Мар'я-царэўна махнула хусцінкай, і прыплылі да яе ўсе гады і рыбы марскія.

— Вы, гады і рыбы марскія, вы ўсюды плаваеце, на ўсіх астравах бываеце: ці не чулі, як дайсці туды це ведаю куды, прынесці тое — не ведаю, што такое?

— Не, Мар'я-царэўна, мы пра тое не чулі.

Зажурылася Мар'я-царэўна і загадала занесці сябе дадому. Волаты падхапілі яе, прынеслі па Андрэеў двор, паставілі каля ганка.

Назаўтра раненька Map я-царэўна сабрала Андрэя ў дарогу і дала яму клубок нітак і вышываны ручнічок:

— Кінь клубок нітак перад сабою. Куды ён пакоціцца, туды і ты ідзі. Ды глядзі, куды б ні прыйшоў — будзеш умывацца, чужым ручніком не выцірайся, а выцірайся маім.

Андрэй развітаўся з Мар'яй-царэўнай, пакланіўся на ўсе чатыры бакі і пайшоў за заставу. Кінуў клубок перад сабою, клубок пакаціўся — коціцца ды коціцца. Андрэй ідзе за ім услед.

Хутка казка расказваецца, ды не хутка ўсё робіцца. Шмат царстваў і земляў прайшоў Андрэй. Клубок коціцца, нітка ад яго цягнецца: стаў клубок маленькі, з курыную галоўку; вось ужо які маленечкі зрабіўся, не відаць і на дарозе... Дайшоў Андрэй да лесу, бачыць — стаіць хатка на курыных лапках.

— Хатка, хатка, павярніся да мяне перадам, да лесу задам!

Хатка павярнулася, Андрэй увайшоў, аж бачыць — на лаўцы сядзіць сівая бабуля, прадзе кудзелю.

— Фу, фу! Рускага духу не чута і не бачана, а сёння рускі дух сам прыйшоў! Вось засмажу цябе ў печы ды з'ем і на костачках пакачаюся.

Андрэй кажа бабулі:

— Што ты, старая баба-яга, будзеш есці падарожнага чалавека! Падарожны чалавек кашчавы і чорны, ты спачатку напалі лазню, памый мяне, папар, тады і еш.

Баба-яга выпаліла ў лазні. Андрэй папарыўся, памыўся, дастаў жончын ручнічок і пачаў ім выцірацца.

Баба-яга пытаецца:

— Адкуль у цябе ручнічок? Яго мая дачка вышывала.

— Твая дачка мне жонка, мне і ручнічок дала.

— Ах, зяцюхна любы, чым жа мне цябе частаваць?

Тут баба-яга сабрала вячэру, панастаўляла ўсялякіх страў, віна і мёду. Андрэй не фанабэрыцца— сеў за стол, давай аплятаць. Баба-яга прысела побач — ён есць, яна распытвае: як ён з Мар'яй-царэўнай ажаніўся ды ці добра яны жывуць.

Андрэй усё расказаў: як жаніўся і як цар паслаў яго туды — не ведаю куды, здабыць тое — не ведаю, што такое.

— От каб ты памагла мне, бабуся!

— Ах, зяцюхна, пра гэтае ж дзіва дзіўнае нават я не чула! Ведае пра гэта адна старая жаба, жыве яна ў балоце трыста гадоў... Ну нічога, кладзіся спаць, раніца за вечар мудрэйшая.

Андрэй лёг спаць, а баба-яга ўзяла два венікі-дзеркачы, паляцела на балота і пачала клікаць:

— Бабка, жабка-скакуха, ці жывая ты?

— Жывая!

— Выйдзі да мяне з балота!

Старая жаба выйшла з балота, баба-яга ў яе пытаецца:

— Ці ведаеш ты, дзе тое — не ведаю, што такое?

— Ведаю.

— Скажы, зрабі ласку! Зяцю майму загадана служба: пайсці туды — не ведаю куды, узяць тое — не ведаю, што такое.

Жаба адказвае:

— Я яго правяла б, ды надта ж старая, мне туды не даскакаць. Данясе твой заць мяне ў сырадоі да вогненнай ракі, тады скажу.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 60
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)