Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Паіміж небам і зямлёй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паіміж небам і зямлёй

Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 105
Перейти на страницу:

Пра гумар і сатыру Рыгора Барадулін гаворыцца крытыкай, але недастаткова грунтоўна, як бы між іншым — у дадатак да «асноўнага». А гэта, мабыць, адна з вызначальных рыс яго творчай натуры, яго паэтычнага таленту. Ад лёгкай усмешкі (дасціпная сваёй нечаканасцю «Журавінка»: «...а цябе як раскусіў — аж заплюшчыў вочы»; хітравата-зваблівыя «Спаднічкі» — пра модныя «міні»: «угору ўсплываюць спаднічкі, нібы на дасвецці туман...» і — «ты паспрабуй абміні...» — «паэты і астраномы ад неба пагляд адвялі...»; грубаваты, з прысмакам марской солі «Порт», дзе «познія нявесты...» «глядзяць зялёнымі вачыма, як незанятыя таксі...»), самаіроніі — зачэпак і прычын тут шмат («Світанняў я з табой не сустракаў...»), калючых сяброўскіх пасланняў і прысвячэнняў (колькі іх рассыпана — і надрукаваных, і ў вуснай перадачы!) да гнеўных буколік наравістай паэмы «Смаргонская акадэмія» — амплітуда, згодзімся, уражвае. Сатыра і гумар — гэта не проста «пастаўленая задача» выказацца «іншы раз» менавіта ў гэтым ключы, гэта (як сказалі б матэматыкі) канстанта, пастаянная велічыня паэзіі Рыгора Барадуліна, своеасаблівы ўток па яго паэтычнай аснове. (Магчыма, паэт і сам не зусім заўважае гэта: усё робіцца як бы само сабой. Пра тое ў нас будзе нагода сказаць крышку пазней.)

Размах фантазіі, палёт гумарыстычна-сатырычнай вынаходлівасці, можна пераканацца, трыумфуе ў гэтых нешматслоўных «карацельках»:

НЕ ЗРАЗУМЕЛА Жыве ў далёкай маладой красе. Забыўшыся шчасліва на гады. Ганяліся за ёй адной усе... Чаму ж ніводзін не дагнаў тады?!
ВЫЕЗД НА ПРЫРОДУ Уранні хапала Пітва і запалу, Пад вечар сказаць бы маглі: «Нага чалавечая тут не ступала», Бо поўзалі ўсе па зямлі.
ЗАНАДТА КЛАПАТЛІВАМУ МУЖУ Гатоў бядак У мак разбіцца, Каб толькі жонку апрануць. На неапранутую быццам І ў думках боязна зірнуць!

Вясёлае крыло барадулінскай музы ўзлятае і над кніжкамі, адрасаванымі дзецям: «Мех шэрых, мех белых», «Ай! Не буду! Не хачу!», «Што было б тады, калі б?», «Ці пазяхае бегемот?» Тут збіраюцца і займальны верш, і зманлівая казка, і павучальна-дасціпная азбука, і жарт, і скорагаворка, і загадка... Тут жывуць хлопчыкі і дзяўчынкі, сур'ёзныя і смяшлівыя, жыве адкрыты насцеж цудоўны свет птушак, звяроў, дрэў... Паэтычнае слова Рыгора Барадулін абуджае юную фантазію, кліча, запрашае да творчасці. А яшчэ — раскрывае лад, багацце, музычнае шматгалоссе роднай мовы. Ну вось хаця б такі гукапіс:

Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе На шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы. У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш! Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы. Шэпча шустрая шаша: — Не спяшайцеся, ша-ша...

І весела, і займальна, ды яшчэ і павучальна, гэтак неўпрыкмет, але па ўсіх правілах дарожнага руху: «Не спяшайцеся...» — шэпча шаша...

Неяк незаўважна зноў мы апынуліся ў дзяцінстве, зноў перанесліся да крыніц, да вытокаў. І чуем маладзі ковы голас Рыгора Барадулін:

Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем. Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці...

Дома — не проста ў сценах, са страхой над галавою — для жылля, а ля святога агменю, дзе жыве матчына душа, дзе дыхае ўсё памяццю і дае апірышча ў гэтым свеце...

2. Крыло..

Трываласць «апазнавальных знакаў» паэзіі Рыгора Барадулін выключная. Схільнасць яе да шматступеньчатых асацыятыўных пабудоў, артыстычная вынаходлівасць у абыходжанні са словам, арганічнае ўпляценне (а дакладней, своеасаблівае мастацкае цытаванне) фальклорнага матэрыялу — ад яркага выслоўя да цэлай песні ці сюжэта, энергічнасць і гнуткасць рытму (у сэнсе яго адпаведнасці зместу), незаштампаванасць рыфмы (нават непрыкрытая, яўная падкрэсленасць пошуку нечаканых сугуччаў, калі дыктуецца тое мастацкай неабходнасцю), — здаецца, усё гэта даўно і добра вядома. І, аднак, не перастаеш здзіўляцца імкненню паэта знаходзіць усё новыя і новыя фарбы: для паэтычнага ўзнаўлення жыццёвага матэрыялу. Выдае, яны прыходзяць да Барадулін адначасна: пабачанае, адчутае — і выяўленае ў вершаваных радках і строфах. Відаць, так яно і ёсць, відаць, да органаў пачуццяў, дадзеных усім нам прыродай, каб знаходзіліся мы ў пастаянным кантакце з навакольным светам, тут яшчэ дадаецца феномен пачуцця вышэйшага — паэтычнага, акумулюючага, галоўнага над усімі астатнімі, першаснымі.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 105
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)