Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Паіміж небам і зямлёй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паіміж небам і зямлёй

Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 105
Перейти на страницу:

Калі сцвярджаюць, што стыль — гэта чалавек, дык не трэба шукаць лепшых доказаў, чым творчы прыклад Рыгора Барадуліна.

Даверліва аддаючыся плыні жыцця, паэт як бы ставіць сябе ў поўную залежнасць ад яго стыхіі. Усёахопнасць і універсальнасць барадулінскіх паэтычных інтарэсаў і захапленняў выключная. Барадуліна цікавіць, здаецца, усё пабачанае, пачутае, пазнанае. Няма ў яго нейкіх тэматычных «шораў», запраграмаваных маршрутных калідораў для палёту. Яго на ўсё хапае. І не таму, што ён паспешлівы. Барадулінская паспешлівасць падманная. Ён таленавіта, учэпіста мэтанакіраваны. Пры ўсёй барадулінскай імпульсіўнасці і непасрэднасці, ён у стаўленні да жыцця, мабыць, адзін з самых нашых «аб'ектываваных» паэтаў. Ён не мае жадання без патрэбы «ўціскацца» паміж жыццём і чытачом. Але гэта зусім не значыць, што верш упадае ў пэўную безаблічнасць. Барадулінскае «я», нават пры сваёй фармальнай адсутнасці, заўсёды ёсць! Яно — у барадулінскім усведамленні жыцця як сінтэзу асабістага і ўсеагульна-гістарычнага ў яго канкрэтных праявах, у прыцягальнай сіле барадулінскага эмацыянальнага свету. Нарэшце, барадулінскае «я» — гэта і планета Ушач чына, і зорка Маці не аб'ектызаванае, а глыбока, да болю асабістае: паэт гаворыць, прамаўляе не проста за іх, а іх голасам. І толькі тады, як загаворвае ён непасрэдна з маці (ці пры жыцці, ці пасля спачыну), з Ушач ч ынай, Радзі май — найбольш часта з'яўляецца і яго ўласнае «я».

Захапленне самымі рознымі праявамі рэчаіснасці і пошук, адпаведна, выразных прыёмаў, формаў для іх адлюстравання — самая, безумоўна, прыкметная і прывабная рыса паэтычнага характару Рыгора Барадуліна. Рашуча адмаўляючыся ад тэматычнай аднастайнасці аднаго ці некалькіх класічна ўзважаных матываў, паэзія Барадулін выкрасаецца ў любым судакрананні яго з жыццём.

Феерыя фарбаў, гукаў, пахаў на першы, павярхоўны, позірк стварае ўражанне раскіданасці. Былі нават папіканні, што пры ўсёй маляўнічасці паэзіі Барадулін) не стае агульнай канцэптуальнай нагрузкі, вершу — стрыжнявой думкі. У такім разе не лішнім будзе нагадаць простую ісціну аб спецыфіцы мастацтва. З чаго мы высноўваем думку, калі глядзім карціну жывапісца ці слухаем сімфонію? Там няма прамых дэкларацый, там ёсць вобраз. Ён і даносіць да нас — на хвалі эмацыянальнага ўздзеяння, перажывання — ці прынамсі абуджае — пэўную сэнсавую канцэпцыю, ідэю, якая замацоўваецца намі ў адпаведным лагічна-моўным выяўленні. З літаратурай крыху інакш. Тут само слова з'яўляецца выяўленчым сродкам, «матэрыялам». З яго «будуецца» вобраз. Але ж яно, слова, дае і падманлівую магчымасць аблегчыць гэта будаўніцтва або нават абысці яго, выкінуць з «тэхналагічнага» працэсу: выкладвай адразу думку — і ты на фінішы. Калі адлічваць па секундамеры — вынік высокі. Калі ж мець на ўвазе сілу ўздзеяння, дык ён, вынік гэты, у дадзеным выпадку нікчэмны, нулявы. Нешта падобнае адбываецца з рэчкай, ператворанай у канаву: ёсць вада, ёсць берагі, ёсць вусце, а рэчкі няма. Ёсць прагматычная ідэя, функцыя, а тое, што мае права называцца рэчкай, знікла, зруйнаванае...

Зразумела, паэзія Рыгора Барадуліна не цураецца і дэкларацыі, аднак не гэта нясе вызначальны знак. Фіксуючы жыццё, паэт перш за ўсё глядзіць на яго вачыма душы, сэрца. І позірк гэты аб'ёмны (а ў гукавым выяўленні яшчэ і стэрэафанічны): засяроджваючыся на галоўным, ён не абмінае момантаў быццам нязначных, «другарадных», якія нясуць, аднак, ці не галоўную службу:

Пазавязвала памяць стагоддзяў Не ўпотай Рэк і дрэў караністых вузлоў. Васількі тваіх воч Узыходзяць пяшчотай, Беларусь — Бераг белых буслоў.
Млечны Шлях васількоў З-за хмурыны мурожнай І ў чужыне асветліць шляхі. Рыпнуць весніцы дня Цішынёю марознай, Бліскавіца нап'ецца з ляхі.

Якія насычанасць, спрасаванасць, ёмістасць, і набіраюцца яны віток за вітком: васількі ўзыходзяць, ды не проста васількі — а васількі вачэй, і ўзыходзяць пяшчотай, і вочы гэтыя — вочы Беларусі, берага белых буслоў; альбо: рыпнуць весніцы — але ж гэта весніцы дня, і рыпнуць яны цішынёю, і не якой-небудзь, а марознай... Дэталь ідзе па спіралі, разгортваецца, узбуйняецца, узводзіцца паэтам у ступень, набывае і другі, і трэці далягляд...

Мы ўжо гаварылі аб асноватворных асадніках барадулінскай паэзіі. Гэта тэматычныя цэнтры, вакол якіх нараджаюцца галактыкі. Радзіма Ушаччына, маці — ад іх ідуць прамяні думкі і пачуцця да гераічнай душы народа, да векашумных бароў, да блакітных азёраў памяці, да роднай песні і слова, да яго волатаў і рупліўцаў — Купалы, Коласа, Багдановіча... А зрэшты, усё можа мець і сустрэчны кірунак: карані і крона не спрачаюцца за першародства. Тут прыцягненне ўзаемнае...

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 105
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)