Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 207
Перейти на страницу:

Фрода крыху памаўчаў, пазіраючы ў полымя агменю, але ж думалася яму толькі пра тое, як дабрацца да пераправы. Нарэшце вымавіў:

– Я нават і ня ведаю, што падумаць.

– Тады я так скажу, спадарыку, – азваўся Блазан. – Ня трэ было вашці ўвогуле стасункаваць з хобіцкім народцам. Дзівакаватыя яны там, – тут Сэм засоўгаўся на крэсьле й пахмура зірнуў на гаспадара. – Але ж ваша заўсёды быў хлопцам няўседлівым. Калі я пачуў, што ваша пакінуў Бронь-Бычаў ды выправіўся да старога пана Більба, адразу зазначыў: знойдзе хлапец там ліха на сваю галаву. I знайшоў, пэўне, – і ўсё ад Більбавых справаў, няйнакш. Пане Більба чым займаўся, га? Нейкім чынам незразумелым прыдбаў золата дзесьці за мяжою, во так кажуць. Дык, можа, хто-небудзь адтуль нарэшце й зацікавіўся, як там маюцца золата ды каштоўнасьці, якія пан Більба ў хобіцкай Строме прыхаваў?

На гэтакае Фрода не адказаў анічога, бо Блазнавы здагадкі патрапілі надзвычай блізка да праўды.

– Добра, спадарыку Фрода. Добра, што ў вашці нарэшце хапіла розуму вярнуцца ў Прыбычча. Мая вашэцю парада: там і заставацца! I не чапляцца з замежнікамі гэнымі. У спадара тут ё сябры, так скажу, і калі толькі чорны гэны зноў сьледам сунецца, пакінь мне зь ім разабрацца. Скажу ім, што памёр паніч альбо з Шыру зьехаў, дый што заўгодна скажу. А тое мо й праўда – няйначай старога пана Більба шукаюць.

– Магчыма, так яно й ёсьць, – згадзіўся Фрода, пазіраючы ўбок, на полымя, толькі не гаспадару ў вочы.

Блазан зірнуў на Фрода задумліва.

– Ну, бачу, у вашці сваё ў галаве. Тут усё ясна – невыпадкова вас ды таго коньніка занесла да мяне адным узьвячоркам. Можа, і навіны мае не такія ўжо навіны для ўсіх вас. Не хачу распытваць пра тое, што спадар вырашыў пакінуць пры сабе, але ж бачу: бяда ў вашці. Мо турбуесься, як гэта дабрацца да пераправы, каб ня сцапалі па дарозе?

– Так, – адказаў Фрода. – Я пра тое й думаў. Мы павінны туды патрапіць, а толькі седзячы ды мяркуючы анікуды не прыедзеш. Баюся, трэба нам ісьці. Дзякуй вам вялікі за вашую дабрыню! Ведаеце, трыццаць гадоў я баяўся вас і вашых сабак, хоць гэта й сьмешна гучыць. Шкада, бо ня ведаў, які добры ў мяне сябра. Шкада так хутка пакідаць вас. Але я вярнуся, калі толькі здолею.

– І калі ласка, заўсёды рады вітаць. Адылі ў мяне прапанова. Ужо й сонца хутка зойдзе, мы вячэраць зьбіраемся, бо кладземся зь цемраю. Калі ласка, пане Фрода, пане Перыгрыне, шаноўнае спадарства, павячэрайце з намі!

– Мы з задавальненьнем! – сказаў Фрода. – Але ж нам трэба йсьці неадкладна. Мы й так толькі зь цемраю й дабярэмся да пераправы.

– А, дык пачакайце ж! Я якраз зьбіраўся прапанаваць: праглынем кавалачак ці два ды я вас на малым вазку да пераправы й адвязу. Ногі цалейшыя застануцца, а мо й усё астатняе. I даберацеся хутчэй.

Цяпер Фрода, да вялікай палёгкі Піпіна з Сэмам, з удзячнасьцю прыняў запрашэньне. За вакном сутонела. Сонца хілілася за заходнія пагоркі. На кухню зайшлі двое з Блазнавых сыноў ды тры дачкі й на вялікім стале зладзілі багатую вячэру. У агмень падкінулі дроваў, запалілі й парасстаўлялі па стале сьвечкі. Блазнава бяз продыху мітусілася па кухні. Зайшлі й яшчэ колькі хобітаў, якія рабілі на Блазнавай гаспадарцы, таксама паселі за стол. Набралося ўсяго чатырнаццаць галоваў. Піва за сталом было хоць абпіся, а пасярод стаяла велізарная міса з грыбамі й сьвінінаю, дый усялякай іншай вясковай ежы хапала. Сабакі ляжалі каля агню, пад'ядалі скуркі й грызьлі косткі.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)