Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]
- Автор: Матяш Нина Иосифовна
- Год: 1999
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0438-9
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:
Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.
Перейти на страницу:
З ёю жарты, з ёю сваркі - надарэмныя,
Гаспадарліва шчыруе ад душы:
Носіць жухлую лістоту абярэмкамі,
Носіць суткамі дажджы ў гнілым кашы.
Ды бывае - неба гляне так падсінена!
І тады, нібы дзівосны госць здалёк,
У акно, што па нагоду зноў расчынена,
Трапятліва залятае матылёк.
Ах ты, госць мой! Рэха лета - выпадковае!
Аж вачам уласным веры не даю...
Як жа хораша замовай каляроваю
Ты няўтульнасць заварожваеш маю!
Матылёчак, летуценнейка дзіцячае...
І лагодзяцца маршчынкі на ілбе,
І шчэ гэтулькі пяшчоты нерастрачанай:
Знік ты - я ж усё ўсміхаюся табе!..
1984
Перейти на страницу: