Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 199
Перейти на страницу:

А Балаховіч задумна ўстаў, абышоў вакол сталоў — і да Алеся. Рукі на плечы яму паклаў, трасянуў злёгку — і ўсміхнуўся, ажно вусны ўздрыгануліся:

― А малайцом! Маўчаў-маўчаў — ды і ляснуў… Люблю такое — прама ў вочы! А то разводзяць тут дыплама-атыю… — Балаховіч зноў наліў усім — і да Алеся: — Твой тост!

― За доўгае жыццё незалежнай Беларусі, каб заціхлі хутчэй гарматы і толькі песні нашы гучалі…

Выпілі.

― Ну вось, хоць адзін лірыкі дадаў! — абазваўся капітан Самусевіч.

― А ён жа і ёсць найперш лірык — паэт ён наш, — Астроўскі быў задаволены сваім колішнім гімназістам.

Балаховіч не прыкусваў, і яго адолела хмельная шчырасць:

― Добра гэта… Ото ж як добра! А мне, думаеце, шалёнства гэтае да сэрца? Ха! Ды не веру я ні Савінкаву, ні Рэйлю… У адно веру, — голас генерала загучаў цвёрда, упэўнена, — успыхне падчас майго наступу на Беларусі паўстанне! Не можа спаць народ! Мы створым сваю беларускую дзяржаву. Літву цэнтральную і ўсходнюю аб'яднаем… А там — жыве Вялікае княства вольнае! — Балаховіч падчапіў агурок, але, не адкусіўшы, адклаў. — Думаеце, сілы няма ў мяне? Ха! Тры пяхотныя дывізіі[8], сялянская брыгада пяхоты Іскры Лахвіцкага, Мадацьянаўскі кавалерыйскі туземны полк, полк данскіх казакоў палкоўніка Духапельнікава… Мала?! Мая асабістая сотня! Дзве батарэі! Бронецягнік! ― і, адкінуўшы відэлец, вымавіў цяжка, шэптам: — Авіяэскадрылля… — потым, памаўчаўшы, цмокнуў: — Вось каб да ўсяго дзве дывізіі кавалерыі… ― І нечакана бухнуў: — Капітан Самусевіч! Прызначаю цябе адказным за яе стварэнне… Заместа палкоўніка Паўлоўскага!

Не падлічыў тым вечарам уласных сілаў генерал, выпіў крышку лішняга, захмялеў… Пра подзвігі свае доўга расказваў: як браў Юдзеніча, а потым, збіўшыся, пра смерць дзядзькі свайго ў 1905-ым… Стрыечныя дзядзькавы браты належалі да рэвалюцыйнай партыі. І аднойчы — вобыск на іхняй кватэры ў Рызе… Нічога не знайшоўшы, расійскі афіцэр пачаў збіваць іх, патрабуючы паказанняў. А Ян, старэйшы брат, пісталет выхапіў — і прыстрэліў крыўдзіцеля. Схапілі праз колькі дзён усіх, да вісельні прысудзілі. Дзядзька Людвік — бедны шляхціч (як і Балаховічаў бацька, які кухарам працаваў) — на апошняе спатканне з сынамі напрасіўся. Пацалаваў абодвух і, крыкнуўшы варце «Маё жыццё за іхняе бярыце!» — упаў мёртвым… А братоў тады на катаргу ў Сыбір звезлі. І яшчэ расказаў, як тры гады адзін графскай гаспадаркай кіраваў — граф Плятэр (у яго Балаховіч за ўпраўляючага быў) збег падчас першай рэвалюцыі за мяжу. А напрыканцы на Алеся ўзырыўся, галавой пахітаў:

― Піць болей забараняю! А вось вы… чэсна мне скажыце… — гэта ўжо да Алеся і Юркі, ― калі б мяне паланілі, ці вызвалілі б, як гэтага Паўлоўскага? — І, рукой матнуўшы, змоўк. Потым, калі развітвацца ўсе пачалі, ўладна, марудна вымавіў: ― Хачу, каб хлопцы сёння ў маёй хаце спалі.

Ды ледзь не ўсю ноч яны і вачэй не звялі. Балаховіч ацверазеў раптам, ашаломіў: ― І я ж вершы пішу! — і запеўна-манатонна прачытаў некалькі радкоў, а тады: ― Знаеце, хлопцы… Заставайцеся ў маім войску! Я вам пасады добрыя падшукаю. А?..

Яны ж адразу і сказаць нічога не здолелі. Першым Алесь выціснуць штось паспрабаваў — і, як падумаў, зусім не да месца:

― Пан генерал, вяселле ў мяне вось-вось… Крыху пазней можа…

― А што вяселле! Ты не бачыў, якія ў нас вяселлі робяцца! Хоць, — Балаховіч крутнуўся, лёг на канапе — прыемна абазвалася скураная аббіўка (хлопцам жа прынеслі сяннікі), — Вялікая гэта справа — жаніцьба… Я ж сам трох жонак меў. Так-так! У 1905-м з дачкою аднаго доктара пабраўся. За сем гадоў дачку і двух сыноў нажыў. Затым з баранэсай Гертай фон Герхард, — імя гэтае з іроніяй вымавіў, ― і яшчэ дзвюх дачок займеў. Малымі такімі пацешнымі былі! Трэцяя жонка яшчэ дзвюмя адарыла. Так што, браце, ёсць у каго павучыцца, — і зноў крутнуўся на канапе.

І тады хлопцы зусім высмеліліся. Штось яшчэ жыццёвае генералу распавялі, пасля чаго Юрка і агаломшыў:

― А што ў вас з бальшавікамі было? Рознае, ведаеце, плятуць…

― Ты пра Троцкага мо? — наструніўся Балаховіч, далоні пад галаву падклаў, памаўчаўшы, выдыхнуў: — Бальшавікі! Мужа сястры маёй Паўліны — у Свянцянах жыла — замардавалі! Рудзінскі, муж другой сястры, Веранікі, ад тыфусу памёр — у іхнім палоне. І Людвічынага ў Тыфлісе — ён грузінскім афіцэрам быў — расстралялі разам з сынам адзіным… І Стэфанідзінага першага мужа, аўстрыйца, у Бутырцы забілі… Брат мой Мячыслаў і я помсцім. Помсцім! Ён на Далёкім Усходзе антыбальшавіцкія атрады ўзначальвае… — Балаховіч узняўся, да стала сеў, наліў сабе поўную чарку сівухі. Адным глыкам асушыў. — А маці!.. — валасы ўзварушыў, закрыў далонню вочы. Працягваў ледзь чутна шэптам: — Маці на допыце ў ЧК летась памерла… На яе вачах чэкісты зяця катавалі…. ― І ўзарваўся: — А поскудзі мне Троцкім тыцкаюць! Па адмысловым дазволе старшыні рэўваенсавета Бранштэйна-Троцкага, я свой полк фарміраваў. Свой! І ніводнага, ніводнага партработніка ў яго не дапусціў! А 7 лістапада з палком да белых перайшоў! Помсціў і буду помсціць! — лёг на канапу, да сценкі адвярнуўся — і ні слова больш, здалося, закрыўдаваў нават на гасцей сваіх: бач ты, прыняў лепш, чымся ангельцаў, а яны душу вярэдзяць! Хоць, канечне, змаўчаў генерал пра тое, як некалькі антысавецкіх сялянскіх бунтаў шаблямі ўціхамірыў…

вернуться

8

 У першую дывізію ― «дывізію смерці» ― пад камандаваннем Мацвеева, якую складалі салдаты і афіцэры, што прыйшлі з Балаховічам з Эстоніі, уваходзілі чатыры палкі, дывізіён коннай артылерыі ды інжынерны батальён. Другая дывізія налічвала пяць тысячаў жаўнераў Менскага, Віцебскага, Георгіеўскага і Смаленскага палкоў, дзвюх батарэй ды інжынернай роты. Узначальваў яе палкоўнік Мікоша, шэраговы склад быў сфармаваны з беларусаў і былых савецкіх ваеннапалонных. Трэцяя дывізія генерала Яраслаўцава колькасцю ў 2200 жаўнераў была сфармавана пад Кобрынам таксама з савецкіх ваеннапалонных і ўзмоцнена дывізіёнам артылерыі. Яе чатыры палкі мелі найбольш «сумніцельную ідэалогію» і вызначаліся ў яўрэйскіх пагромах і рабунках мірных жыхароў.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)