Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 199
Перейти на страницу:

Падпісаная 12 кастрычніка прэлімінарная дамова патрабавала інтэрніраваньня ўсіх антысавецкіх вайсковых фарміраваньняў, што знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы, — найперш войскаў Булак-Балаховіча, Пятлюры і Пярыкіна. З прапановы Пілсудзкага яшчэ ў жніўні 1920-га была заключана дамова паміж Булак-Балаховічам і старшынёй Рускага палітычнага камітэта Барысам Савінкавым аб фарміраваньні збройных атрадаў дзеля сумеснай барадзьбы супраць Чырвонай арміі. Напрыканцы верасьня паўстанцкія атрады былі аб'яднаны ў «Рускую добраахвотніцкую армію» агульнай колькасьцю ў 20 тысячау чалавек. Па дамоўленасьці паміж Савінкавым, Булак-Балаховічам і польскім генштабам на сумесна вызваленай тэрыторыі мелася стварыць буржуазна-дэмакратычную рэспубліку на чале з Савінкавым — Саюз народау (фэдэрацый). Гэтую акцыю падтрымлівалі Англія і Францыя, якія з недаверам ставіліся да фэдэралісцкай «рэч-паспаліцкай» канцэпцыі Пілсудзкага.

Булак-Балаховіч, Пятлюра й Пярмыкін вырашылі весьці самастойную барадзьбу. 12 кастрычніка быў выпрацаваны сумесны плян ваенных дзеяньняў: Булак-Балаховіч павінен прарваць мяжу Оўруч - Мазыр - Жлобін ды ісьці на Бабруйск; Пярмыкін з Пятлюрай удараць на поўдні, каб пазьней злучыцца з генералам Врангелем.»

(З запісаў Алеся Ваяра)

Армія Булак-Балаховіча, штодня папаўняючыся рускімі белагвардзейцамі, ваеннапалоннымі чырвонаармейцамі, «зялёнымі», дызертырамі і — большасцю — мясцовымі сялянамі-беларусамі, збіралася ў нейтральнай зоне ў раёне Століна - Турава, штаб месціўся ў Кажан-Гарадку.

Туды і накіраваліся слуцкія пасланцы — Радаслаў Астроўскі, Юрка Лістапад, Алесь і «вызвалены» апошнімі палкоўнік Паўлоўскі (ягоны ад'ютант працягваў дзейнічаць на Случчыне), — паспрабаваць паразумецца.

Конна ехалі амаль паўдня. Натаміліся страшэнна. Калі дарога ўвяла ў лагчынку (вясной, па ўсім відно, тут збіралася вада, і мясціна ператварылася ва ўзбалотак), з кустоў алешніку раптам выкрыкнулі:

― Гэй! Фтаяць! Кім будзяце?!

У Алеся ёкнула пад сэрцам, нібы кіпенем плюхнулі ў грудзі… Хацеў жа вінтоўку ўзяць, усё б смялей пачуваўся, — ды Астроўскі забараніў.

А Паўлоўскі, прыўзняўшыся з сядла, спешна агледзеў парыжэлы алешнік, нібы выбіраючы, якому кусту адказаць, і гучна выпаліў:

― Шлындзікаў, тваю макаўку! Цябе як абзывацца вучылі?!

Пасля хвілі маўчання з алешніку выкаціўся цыбаты дзяцюк у доўгім шынялю, з шабляй на белай папрузе, і — бегма ў лагчынку. Выспружыніўся перад палкоўнікам, залепятаў:

― На зафтаве ніякіх паруфэнняў! Вы… гэта… прабачце, вафа благародзь… Не прызнаў, ― і ўсміхнуўся бяззубым ротам.

― Добра-добра… Марш назад! — Паўлоўскі падпаліў папяросу, глыбока зацягнуўся, і чацвёрка рушыла далей.

Кажан-Гарадок, невялікае мястэчка, сустрэў ціха. Толькі зрэдку з ваколіцаў далятала ўтомнае сабачае перабрэхванне. Вулка, якой ехалі, была густа засыпана апалым лісцем, пераважна кляновым і вязавым. Нізкія драўляныя хаткі цесна ляпіліся адна да адной — як лодкі на невялікім прычале-ўзбярэжку жоўта-рудога лісцёвага возера…

Штаб-кватэра генерала Булак-Балаховіча месцілася ў такой жа драўлянай хаціне (толькі на дзве паловы). Шыхт вербаў аддзяляў двор ад невялікай бруднай сажалкі, за якой — праз метраў дзвесце — ліпнуў рэдкі ў сваёй восеньскай тузе лясок.

Пасланцы, прывязаўшы коней, расселіся на доўгай лаве пад вербамі. Паўлоўскі пайшоў у хату — з дакладам.

Вярнуўся хвілін праз дзесяць, бадзёры, нібыта й не было гэтага доўгага, амаль без перадыху, пераезду.

― Генерал вас прыме. Разам і падсілкуемся. Вас паклічуць. — Паўлоўскі пачухаў паголены раніцай падбародак, падміргнуў случакам і зноў падаўся ў хату.

Клікаць іх прыбег хлопец у грубым даматканым курціку, у заношанай зімовай шапцы.

― Бацька чакае… — і няўмела прыціснуў абшарпаны прыклад вінтоўкі да нагі. — Хадземце.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)