Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Петраград — Брэст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Петраград — Брэст

Электронная книга - «Петраград — Брэст». Краткое содержание книги:

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 217
Перейти на страницу:

Колькі мінут Ленін напружана працаваў, хоць збоку магло здацца, што чалавек адпачывае, гледзячы ў акно, на дзівосны танец сняжынак. Аднак цяпер не час для чыстай тэорыі, любая думка патрабуе практычнага дзеяння.

Трэба, каб Выканаўчы Камітэт Саветаў і Саўнарком без лішніх дыскусій, да чаго схільны некаторыя таварышы, ухваліў арышт румынскага пасольства.

Уладзімір Ільіч пазваніў Свярдлову. З Якавам Міхайлавічам заўсёды лёгка дамаўляцца. У гэтага чалавека выдатнае бальшавіцкае чуццё, ён умеў зразумець любую ленінскую думку, як кажуць, з паўслова. Ніхто, бадай, так горача не вядзе агітацыю за мір, як Свярдлоў, і ніхто так едка, саркастычна не выкрывае заскокі «левых» і «адмысловыя», як у авантурнага іграка, зігзагі Троцкага.

Сталін мнагазначна памаўчаў — думаў ці проста смактаў сваю люльку; у тэлефоннай трубцы гудзела і трашчала, магчыма, вецер замыкаў драты.

Ленін нецярпліва пакашляў.

— Канешне, я згодзен, таварыш Ленін,— выразна адказаў Сталін са сваім характэрным грузінскім акцэнтам.— Але...— і зноў памаўчаў,— думаю, што з ліку тых, хто падлягае арыхнту, трэба выключыць работнікаў такіх місій, як Чырвоны Крыж... карэспандэнтаў...

— Падвойскі дастаткова разумны чалавек, каб не чапаць Чырвоны Крыж...

— Аднак папярэдзіць трэба. Я пазваню таварышу Падвойскаму.

— Хоць... што робіць румынскі Чырвоны Крыж... калі яна ёсць, такая місія? Чым памаглі румыны галоднай Расіі?

— Не магу сказаць. Трэба праверыць,— зноў пасля доўгай паўзы адказаў Сталін.

Вешаючы трубку, Ленін усміхнуўся: сталінскі стыль размовы часам раздражняў, але часцей забаўляў — павольнасць такая не ўласціва грузінскаму тэмпераменту. Аднак калі Сталін браўся за нейкую справу, то можна не сумнявацца, што зроблена яна будзе акуратна і ў час, без зацяжак і адхіленняў налева ці направа.

Трэба было звязацца з Магілёвам, з Крыленкам, каб удакладніць дэталі і паведаміць тэкст ультыматуму, яго трэба перадаць румынам па ўсіх каналах, з іх армейская сувязь, магчыма, самая надзейная.

Ленін, што рабіў часта, сам пайшоў у апаратную: з камутатара лягчэй дазваніцца да Стаўкі.

Пакуль станцыя выклікала далёкі Магілёў, Уладзімір Ільіч убачыў, што ў адной з тэлефаністак заплаканы твар. Хто мог пакрыўдзіць дзяўчыну? А раптам нехта з камісараў Смольнага? Прышыбееўшчына — ох, якая яна жывучая! Дараваць чыноўніцкае хамства ў савецкім апараце нельга. Выкарчоўваць яго трэба з карэннем.

— Што з вамі? Вас хтось пакрыўдзіў? — звярнуўся Ленін да тэлефаністкі.

Дзяўчына расплакалася. Растлумачыла другая тэлефаністка, жанчына больш сталая:

— У яе маці цяжка захварэла. На станцыі Дно. А яна не можа выехаць. Не даюць білета.

Уладзімір Ільіч задумаўся.

— А калі я напішу начальніку вакзала, каб вам далі білет? Паможа гэта?

Дзяўчына заззяла і выгукнула з радаснай дзіцячай непасрэднасцю:

— Паможа, Уладзімір Ільіч!— і тут жа сумелася, бадай, спалохалася.— Ой! Як мне дзякаваць вам!

— Завошта? — здзівіўся Ленін, сядаючы побач з тэлефаністкай, да камутатарнага століка, і дастаючы з кішэні блакнот.

Справы наплывалі адна на адну. Але ў чатыры гадзіны, са спазненнем усяго ка колькі хвілін, Уладзімір Ільіч спусціўся на другі паверх, у сваю кватэру.

Абедалі на кухні, за невялічкім белым столікам. Дарэчы, там было цёпла, і можна было адагрэцца пасля даволі прахладнага кабінета. Уладзімір Ільіч пачуў гэтую прыемную цеплыню, якая пасля холаду бадзёрыць, задаволена пацёр рукі, пераступаючы з абцасаў ка насочкі — размінка ног. Збоку гледзячы, можна было падумаць, што чалавек толькі што зрабіў лёгкую і вясёлую работу і цяпер адпачываў у чаканні сытнага абеду. Ён сапраўды прайшоў да пліты, падняў крышку каструлі. Апетытна ўдыхнуў пару супу. Пахваліў:

— Ах, як смачна пахне! — і прызнаўся шчыра і проста: — Прагаладаўся сёння. Холадна.

— Ты замярзаў? — заклапочана спытала Надзежда Канстанцінаўна.

— Не. У кабінеце цёпла,— і сказаў іншую прычыну, чаму прагаладаўся: — Сёння ў саўнаркомаўскім буфеце не было хлеба.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)