Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Петраград — Брэст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Петраград — Брэст

Электронная книга - «Петраград — Брэст». Краткое содержание книги:

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:

— І вопыт гісторыі гаворыць нам, што заўсёды, ва ўсіх рэвалюцыях,— на працягу такога перыяду, калі рэвалюцыя перажывала круты пералом і пераход ад хуткіх перамог да перыяду цяжкіх паражэнняў, надыходзіў перыяд псеўдарэвалюцыйнай фразы, якая заўсёды прыносіла найвялікшую шкоду развіццю рэвалюцыі.

Уласныя думкі і абавязак сачыць за залай заміналі Багуновічу слухаць з той увагай, з якой нельга не слухаць выступленне, што так ярка асвятляла ўсё, да чаго ён дабіраўся ў чорную ноч, у ранішніх прыцемках, а калі і ўдзень, то ў бездараж — як ішоў да Смаленска: па заснежаным полі, па лесе.

— Трэба ўмець зразумець, што, толькі прымаючы пад увагу змяненні суадносін класавых сувязей адной дзяржавы з другой, можна ўстанавіць заведама, што мы не можам прыняць бой зараз; мы павінны лічыцца з гэтым, сказаць сабе: якой бы ні была перадышка, якім бы ні быў нетрывалым, якім бы ні быў кароткім, цяжкім і зняважлівым мір, ён лепш, чым вайна, бо ён дае магчымасць уздыхнуць народным масам...

— Як гэта правільна! — вырвалася ў Багуновіча.

Садуль пераклаў яго выгук на французскую — для

Робінса. Той загадкава пасміхнуўся і спытаў:

— Вы бальшавік?

— Не, я беспартыйны.

— Многа ў рускай арміі такіх афіцэраў?

— Той арміі, якую вы маеце на ўвазе, ужо няма... Але я хачу быць афіцэрам новай арміі.

Садуль здзіўлена сказаў:

— О!

Але і яму, як і Багуновічу, не хацелася прапусціць нешта з ленінскага даклада.

Яны зноў услухаліся ў голас, што запаўняў вялікую залу,— у голас, нібыта знешне спакойны, але надзвычай багаты на адценні, на ўнутраны пафас і натуральны, не сыграны, драматызм.

— Так, наш народ павінен перанесці найвялікшы цяжар, які ён узваліў на сябе, але народ, які змог стварыць Савецкую ўладу, не можа загінуць.

І такая была сіла, такая ўпэўненасць у гэтым «не можа загінуць», што Багуновіч раптам адчуў зусім новы, не перажыты дагэтуль, гонар ад таго, што у яго ёсць права назваць сябе сынам гэтага народа,— такую радасць, ад якой адхлынула хваля яго смутку.

Ён быў цалкам у палоне слоў Чалавека, што стаяў на трыбуне. Ён удыхаў гэтыя словы, як лясное паветра. І думаў пра тое, што дарога ў Маскву прывяла яго да Леніна. Цяпер ён пойдзе толькі па гэтай дарозе. І гэта назаўсёды. На ўсё жыццё.

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)