Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пяты этап - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пяты этап

Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:

Раман Пяты этап – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення Каханка…. Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах зялёнадубаўцаў.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 59
Перейти на страницу:

Палуднаваць я пайшоў да Брагіных. Заўважыў, што Лізка зрабілася да мяне вельмі ветлівая. Шапнула нават пра жаданне мне потым нешта сказаць, але некалі, не цяпер. Цікава, што? Даведаўся: на пачатак наступнага года прыпадае ейны дзень нараджэння. Выдатная нагода зрабіць ёй добры падарунак і прыручыць да сябе. Трэба як-небудзь тактоўна даведацца, што жадала б мець. Не хачу, каб дасталася Озімаву. Калі не мне, дык камусьці іншаму, толькі не яму. Але. не трэба спяшацца, каб не сапсаваць справы. Палкоўнік правільна ахарактарызаваў яе. Легкадумніца.

Я цалкам заваяваў Юльку, найперш дзвюма пліткамі шакаладу, потым прыёмамі брухамоўства і нарэшце тым, што стаўлюся да яе як да таварыша, прычым — дарослага. Напрыклад, калі згатавала для мяне гарбату ў імбрычку, дык запрасіў яе да стала, а выпіўшы гарбаты, запаліў сам і яе пачаставаў цыгарэтай, хоць заўважыў, што не ўмее паліць і толькі пускае дым.

А з брухамоўствам было так. Прачнуўся я раніцою; прыбраўся. У суседнім пакоі Юлька размаўляла з сяброўкай. Я трохі навучыўся брухамовіць калісьці ад выпадковага знаёмага, японца, і з дапамогай гэтага мастацтва не раз строіў жартачкі. Вось я і пачаў гаварыць пад ложак, да ўяўнага чалавека, каб начысціў мне боты — ён мне «адказваў». Заінтрыгаваная Юлька пастукала ў дзверы майго пакоя, і калі ўвайшла, падазрона агледзелася. Была здзіўленая, бо нікога, апрача мяне, у пакоі не было. Прынесла мне мядніцу вады і зноўку абследавала пакой. Зазірнула нават пад ложак.

— З кім вы тут размаўлялі? — спытала нарэшце.

— З д’яблам.

— Няпраўда, д’яблаў няма!

— А ў мяне адзін ёсць.

Прамовіў некалькі сказаў пад ложак, за дзверы, да печы і адусюль адказвалі мне чалавечыя галасы. Юлька была ў захапленні.

— Вось!.. Гэта штука!.. Гэта я разумею!..

Цяпер, калі я даваў ёй нейкія даручэнні, куляй імчалася, каб як найхутчэй выканаць даручанае. Пазней чуў, як Юлька ў сенцах бэкала, верагодна, у бочку, што там стаяла. Імкнулася навучыцца майму штукарству. Але дзе там. Я ж запомніў яе песні, якія голасна спявала ў сваім пакоі, не звяртаючы ўвагі на тое, што я яе чую.

Адна з іх пачынаецца страфой:

З камсамольцам камсамолка На футбол усё хадзіла... Потым мячык камсамолка Камсамольцу нарадзіла.

Заўважыў, што Юлька не мае аніякага сораму. Аднойчы ўвайшоў у іх пакой. Юлька, укленчыўшы на падлозе, мылася над мядніцай. Калі ўвайшоў, паднялася і расціраючы далонямі мокрыя грудзі, спыталася:

— Чаго вы жадаеце?

— Шчотку і гуталін. Іду ў места.

— Зараз.

Нават не захінулася ручніком, які вісеў на поясе. Як была, з голым торсам, пайшла ў кухню і прынесла адтуль шчотку і гуталін.

Калі б была дзіцём, я гэтаму б не дзівіўся, але мела 15 гадоў, і я чуў яе песенькі і размовы з сяброўкай, якія сведчылі, што была развітай дзяўчынай.

Спадарыня Жарская скардзілася:

— Пакута з той дзяўчынай, паночку! Не магу даць ёй рады. Са мной зусім не лічыцца. А ўсё муж нарабіў, што калісьці, у дзевятнаццатым годзе, аддаў у дзіцячы дом. Там з яе д’ябла зрабілі. з хлапчукамі на кулакі б’ецца!

— Чаму яе вы туды аддалі?

— Хлеба, паночку, не было. Голад. Рады былі аднаго рота пазбавіцца.

Заўважыў, што кабета сумуе па Вільні, за Польшчай, але не ведаю, як ёй параіць, каб старалася вярнуцца на бацькаўшчыну. Не жадаю без пільнай патрэбы раскрывацца, а Юлька добразычлівая да мяне, пакуль ведае, што я — савецкі службовец; калі б вынюхала штосьці падазронае (а яна даходная), дык магла б мяне выдаць. Кветка, якая вырасла ўжо на савецкім гнаі, небяспечная, атрутная.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)