Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 136
Перейти на страницу:

Аднойчы на паверку з шалмана не выйшлі тры крымінальнікі. Самойлаву яны прыгразілі адточанымі з напільнікаў фінкамі і жалезнаю воссю. Ён спалохаўся і пабег жаліцца на вахту. Непаслушэнства тут не даравалі. На вахце сабраліся камандзір узвода аховы, глюгасты і крываногі Русакоў, намеснік начальніка, прыгажун і весялун, садыст па натуры Караблёў, старшы наглядчык, даўгалыгі і змрочны Дзёмін, тры вольныя ад дзяжурства стралкі і Самойлаў. Раіліся, як выгнаць з барака ўзброеных злосных адказчыкаў. Нікому не хацелася лезці на фінкі і падстаўляць галаву пад жалезны прэнт.

Мяне ў той дзень пакінуў у зоне начальнік КВЧ «сачыняць» частушкі пра ўдарнікаў і гультаёў. Іх за ноч развучваў кавэчэўскі мастак Лёшка Лапцеў і раніцай на разводзе спяваў гэты «выхаваўчы матэрыял» пад балалайку. Я толькі настроіўся на патэтычны лад, як прыбег Самойлаў: «Кідай г-г-г-эту-ю хран-н-овіну і на ад-н-н-ой назе н-н-а вахту». Значыць, трэба бегчы. Мабыць, палічылі і мяне адказчыкам і пагоняць у кандзей… А на вахце сапраўдны «аператыўны штаб» вырашае, як выгнаць з барака ўзброеных Плужнікава, Бойку, Электрычнага і Нефць-Маслава. I дадумаліся парламенцёрам да іх паслаць мяне. Я ж быў з імі ў адной брыгадзе, разам жыў у шалмане, расказваў ім «романы», а Бойка мой зямляк. Умовы: здаць зброю і самім прыйсці на вахту. Саджаць у кандзей іх не будуць, а выведуць за зону адграбаць пілавінне ад шпаларэзкі, абы лічыўся выхад на работу, каб не псаваць справаздачу групай «Г» (адказчыкі).

На душы трывожна, але загад ёсць загад. Спадзяюся на зямляцтва і прыязнасць Бойкі. Хоць і без белага сцяга, пайшоў выконваць волю начальства. Па прыступках ішоў павольна, ліха яго ведае, як сустрэнуць, скажуць «ссучыўся, прадаўся начальству і нас прадаеш». Самойлаў іх ужо раззлаваў, цяпер яны насцярожаныя і зацятыя. Што з таго, што некалі разам «травілі баланду», што слухалі мае пабасёнкі. Яны, відаць, надумалі паставіць на сваім, заваяваць сабе выключнае права сядзець у бараку; калі возьме іх верх, «кантоўка» забяспечана; патузаюцца, патузаюцца і адступяцца. Бывалі часам у лагеры такія «арыстакраты», блатная эліта.

У пустым бараку на верхніх нарах расцягнуўся на стракатай коўдры прыгажун усходняга тыпу Плужнікаў, побач, па-турэцку падкурчыўшы ногі, сядзіць трошкі кульгавы Нефць-Маслаў, унізе — Электрычны і мой рэчыцкі землячок Коля Бойка. На прывітанне не надта ласкава адказалі: «А ты чаго прываліў? Да гэтых сук у легашы наняўся?» — «Што вы, хлопцы, я-а…» — «Ты ж каля іх кантуешся. У артысты пагарэлага тэатра падаўся. Давай чашы, а мы тут самі разбярэмся. Скажы, няхай лепей не лезуць, пакуль галовы цэлыя. У кандзей ім нас не загнаць».

Я ўгаворваў скласці зброю, і ніхто іх не кране, пакантуюцца каля шпаларэзкі, і ўсё. Караблёў з Русаковым далі чэснае слова. Я прысеў каля Бойкі і пачаў угаворваць, што ў ваенныя часы бунтаваць небяспечна. «А ідзі ты са сваімі ўгаворамі і скажы недасечанаму Ваўку, хай і сцежку сюды забудзе, бо галаву адцяпаем і начальнічку на сподачку прынясем. А нам што, пакантуемся ў цэнтральным ізалятары, новы чырвонец павесяць «с поглощением неотбытого срока». У мяне гэтых чырвонцаў на ўсю брыгаду хопіць…»

Пакуль я ўгаворваў, на ганку пачуўся тупат — не хапіла ў начальнікаў вытрымкі. «Ану, рві когці!» — паспеў мне крыкнуць Бойка. Я адскочыў на другі бок праходу. Хлопцы наструніліся, засунулі рукі пад коўдры. Першы ўскочыў Караблёў: «Ану, духарыкі, маць вашу ёдам мазаную, вылятай без апошняга!» — і падскочыў да нараў. Плужнікаў выхапіў з-пад коўдры жалезную вось, яе канец прасвістаў каля самага вуха Караблёва. Ён хіснуўся і прысеў да падлогі. Нефць-Маслаў і Электрычны выхапілі блішчастыя фінкі. Сасмыкнуўшы кашулю, з фінкай у зубах, ускочыў на верхнія нары Бойка.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)