Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 59
Перейти на страницу:

Сымон, гэты злосьнік усялякае палітыкі, цяпер ходзіць із задавальненьнем:

— Ну, што? Не казаў я пра гэтае ашуканства? Бачыце, што яна робіць: кліны забіваюць з бакоў, а яны шчэпяць зьнізу. Так яна, гэтая палітыка, скрозь.

10 лютага. Калі падумаць, колькі людзей пакалечыла сябе за так званыя палітычныя перакананьні, дык ажна страх бярэ. Іншы мяняў іх за гэтыя дваццаць пяць гадоў па дзесяць разоў і не заўсёды без аварыі. Быў у мяне да сямнаццатага году добры знаёмы, Кручкоў Сяргей. Ён меў пасад прысяжнага даверанага, перакананьні — сацыялістага дэмакрата й зарабляў добрыя грошы. У сямнаццатым годзе ён хадзіў па вуліцах пад сьцягам, сьпяваў песьні, а пасьля неяк раптам так высока сігануў, што я страціў яго з вачэй. А сяньня — вось навіна: гляджу на Сураскім рынку, а ён сядзіць пад яткаю, сьпераду расставіў розныя статуйкі, шмацьцё расклаў і наагул розныя дарэвалюцыйныя дрындушкі. Прадае. Схуднеў, аброс — зусім сапсеў.

— А даражэнькі, - кажу, — колькі год ня бачыліся! Ну, як жыцьцё?

Зірнуў ён на мяне з-пад ілба і пытае:

— А хіба гэтае, што мы сяньня робім, можна назваць жыцьцём?

— Ну, ведама, — кажу, — цяжка. Але-ж вайна. Чаго добрага хацець?

— А я цяпер, — кажа, — нічога не хачу: ні вайны, ні рэвалюцыі. Хачу, каб ізноў быў Мікалай!

— Але-ж даруйце. Вы-ж самі ў сямнаццатым годзе крычалі «Далоў крывавага Мікалая! Далоў вампіра!». І шчэ, памятаю, песьню сьпявалі «Адракнёмся ад старага міру».

— Ну, што-ж? Сьпяваў, бо дурны быў. І ўсе былі дурні. Бо каб ня сьпявалі, дык гэтага ня было-б. Спусьцілі сабаку з ланцуга, а сабака, ведама, сабака: кідаецца на ўсіх, а таго ня ведае, што калі гаспадар не пакорміць, дык здохне.

Вось табе й на! То крычэў «Далоў Мікалая!», а цяпер кажа «Давай Мікалая». Знацца, і запраўды быў дурань, калі сьпяваў «Адракнёмся», бо тым часам яшчэ й сёньня прадае рэчы, якія набыў пры гэным «крывасмоку»…

Ідучы з рынку, я думаў, колькі-ж мусіў гэты чалавек за свайго паўвека перапэцкаць і зьмяніць гэтых палітычных кашулек, каб дайсьці ад сацыялістага дэмакрата да чарнасотніка? І колькі ён перасьпяваў песьняў? І на колькі матываў? І што яму гэта каштавала здароўя?

Тут я зноў згадзіўся з Сымонам, што лепш ня вызнаваць ніякае палітыкі, чымся мець ад яе адну згрызоту.

12 лютага. Прафэсар хэмік Адбітоўскі перакінуўся на мылавара. Ён неяк ужо даўна жаліўся Вадзянецкаму, што ягоны цяперашні інжынерскі пасад не задавальняе ўсіх патрэбаў.

— Мушу, — казаў, - мець дадатковы прыбытак. Навуковыя веды ў мяне ёсьць, а таксама й каўстычнай соды дастаў.

Праўда, не зважаючы на свае навуковыя веды, ён дзьве першыя зваркі сапсуў: нечага не дадаў, а нечага перадаў. Каб на іншага, дык-бы ўжо кінуў гэтую брудную справу, але Адбітоўскі — чалавек упорысты.

— Ды хіба-ж я, — кажа, — трасца яго матары, не звару гэтае пошасьці? Які-ж я тады хэмік-прафэсар? Дыплём, — кажа, — парву, калі не звару!

І напэўна парваў-бы. Але на ягонае шчасьце й на шчасьце ўсяго закарэлага грамадзянства трэцяя зварка ўдалася адмыслова.

— Такое мыла, — хваліўся Адбітоўскі, - што само без вады мыліць. «Тэжэ» — нявыразны колер.

Адно, што ня спрыяе разгарнуцца, як сьлед, Адбітоўскага прадпрыемству — гэта брак сыравіны. Сабак пастралялі, катоў лавіць цяжка, а пошасьці цяпер ніхто іншай ня выкідае.

— Дармо, — кажа Сымон, — Адбітоўскі не Заблоцкі, гэты на мыле заробіць, бо ён вучоны, а вучоныя, трэба сказаць, усе ўпорыстыя. Быў у нас калісь пры Акадэміі таксама вучоны. Дык што-б вы думалі? Гэты Камель (яго Камялём звалі) хацеў зрабіць нейкае кола, каб само круцілася. І як мы пазьней даведаліся, дык ён ажна пяць гадоў употайкі ад усіх майстраваў гэнае кола. Апошнюю капейчыну заганяў у гэныя сьпіцы. Во да чаго быў упорысты! Ня ведаю, ці закруцілася ў яго нарэшце гэнае кола, ці не, бо ён нечакана недзе зьнік разам із сваім колам. Адно перакананы, што калі ён яшчэ жывы, дык і цяпер майструе, бо ўпорыстасьць у вучонага, што нораў у майго каня — нічым не пераставіш. Або лоб пабже, або свайго дапне.

14 лютага. Юзік Загржэмбіцкі працерабіў шлях у Заходнюю. На першы раз сам ехаць пабаяўся — ськіраваў жонку. Тая, набраўшы ў кошык рознае драбніцы, прывезла адтуль воз дабрыні.

— Там, — казала, — усякага дабра ў гаспадароў больш, як у нас на складах.

Яно й зразумела: гэныя людзі яшчэ не паспыталі калгаснага хлеба, а таму й свой маюць. Юзік наладаваў повен воз тавару й спадзяецца прывезьці вялікі воз дабра.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)