Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 59
Перейти на страницу:

— Што табе, — кажуць, — паперы шкада? Пішы нанова.

— Што людзі разумеюць? — сумуе Цымбальскі. — Я туды душу сваю ўкладаю, кроплямі ўласнай крыві паліваў гэныя радкі! Я, — кажа, — сваё сэрца напароў на дзіды, а яны пра паперу… Мяшчане, — кажа, — вы ўсе. Абываталі.

Чым скончыцца гэтае варжяцтва — цяжка прадбачыць. Зусім проста, што чалавек загіне. Вось што значыць, калі бацькі змалку ня білі.

10 студзеня. Мікіту Гузака доктар пасадзіў на дыету: забараніў піць і загадаў тры разы на дзень есьці толькі рэдкую страву. Бо ў Мікіты, як казаў доктар, ад ненармальнага ўжываньня алкагольнага пітва зусім пераблыталіся сэрца й печанцы, і цяпер ніяк не намацаеце — дзе адно, а дзе другое.

Мікіта паслухаўся, пабіў усе шклянкі й сеў на дыету. Мы з Сымонам знарок хадзілі глядзець, як Гузак гэную дыету глытае. Прыйшлі сьнеданьнем. Жонка сядзіць, скварны булён сёрбае, а Мікіта выцадзіў у міску паўлітра, накрышыў хлеба й цыбулі ды чэрпае лыжкай быццам зацірку.

— Ліха яго матары, — кажа, — з гэтым пітвом. Калі доктар загадаў — нельга, знацца, нельга. Я магу й ня піць, бо я ня вораг свайму здароўю.

Мы спыталіся, ці дапамагаюць яму гэтыя лекі.

— Ці дасьцё веры, — кажа, — лягчэй стала. Як высербаеш міску гэтае дыеты, дык адразу ад сэрца й адлягло. Адцягвае. Доктар таксама казаў, што я ўжо палепшаў. Надоечы хадзіў да яго на кантролю.

— Ну, як, — пытае, — кінулі піць?

— Ані кроплі, кажу.

— Ну, то й добра.

Выстукаў гэта ён мяне малаточкам, праз трубку паслухаў ды кажа:

— Ну, вось цяпер чуваць, што ў вас і сэрца ёсьць. І ведаеце, шаноўны пацыента, навет большае, чымсь трэба.

Вось што значаць навуковыя лекі.

Толькі жонка Мікітава бедавала, што надта ўжо дарагія цяпер лекі пайшлі:

— Жартачкі, - кажа, — тры паўлітроўкі на дзень. Вельмі дарагія лекі.

— А ты чаго хочаш, — крычыць Мікіта, — каб у мяне ўсе ворганы зблыталіся ў кучу? Мне здароўе даражэй. Чула-ж, што доктар казаў. А супроць навукі ня пойдзеш, бо доктар ведае, каму якія кроплі загадаць.

Не такі чалавек Мікіта, каб яго доктар ашукаў.

12 студзеня. Апанас Дзюрка аднекуль прывалок піяніну. Кажа, што ягоны прыяцель Мімікрыйскі спрэзэнтаваў. Брэша! Дзе гэта ёсьць цяпер такія прыяцелі, каб піянінамі кідаліся? Недзе зблатаваў. А ў хаце цэлы гармідар. Апанасавы дзеці праз увесь дзень на гэтай музыцы дубасяць, а жонка лаецца:

— Заняў, - кажа, — усю хату гэтай гаргарынай — няма дзе й сьвінчаці замяшаць.

— Дармо, баба, — суцішае Апанас, — хутка й ты будзеш на гэтай штуковіне выцілінгваць.

— А каб цябе немач цілінгала, — злуецца Апанасіха. — Мне дзяцей няма калі дагледзець, а ён з музыкаю.

Такія тэатры ў Апанаса цяпер цялюткі дзень.

15 студзеня. Піліп Дручок апынуўся на казённых харчох. А з-за чаго? З-за свае дурноты. Ад нейкае пары на яго пачала насядаць жонка. Пілуе й пілуе штодня.

— Усе людзі, як людзі, а ты нейкая недарэка — ні сабе, ні жане. Або ты, — кажа, — будзь запраўдны муж і сутрымвай жану, або кіну ўсё да ліхай матары. Бо я такіх, — кажа, — як ты, хоць дзесяць знайду, калі падамся па вайсковай лініі.

Праўда, пэнсія Дручка як бухгальтара на сяньня нічога ня вартая, можна сказаць, адзін міт, і на яе, ведама, жыць нельга. Але Піліп ня ўлічыў ваеннае сытуацыі ды ўважаў, што калі ён сяньня працуе, знацца, павінен і жыць.

— Ты, — казаў ён жонцы, — не агітуй. Мне ўжо й самому гэтае жыцьцё падпёрла пад самыя рэбры. Але дзе мне выйсьце?

— А мне, — крычыць баба, — якая да гэтага справа? Ты, — кажа, — галава, ты й думай. А ня можаш — дык злазь з даху й ня псуй гонтаў.

Каб на іншага чалавека, то пасьля такіх слоў ён-бы так усыпаў бабе й па даху й па фундаманту, што век-бы памятала. Але Дручок — чалавек просты, і яго нарэшце дапілавала баба да таго, што мусіў ужыць дадатковую прафэсію — пайшоў красьці сьвіней.

Першыя дзьве апэрацыі правёў удала. Збалянсаваў на Пярэсьпе двух кабаноў на пудоў сем. Але на трэйцяй — балянс ня сышоўся — злавілі Дручка на самай гарачай справе. Цяпер сядзіць і плача, а суседзі сьмяюцца: не за сваю справу, браток, не бярыся: сьвіней красьці — не паперай шастаць, тут навука патрэбна!

А Сымон казаў, што і ў гэтай справе, як і ў кажнай, апрача навукі, патрэбен спрыт:

— Быў, - кажа, — у нас у трэсьце адзін бухгальтар. Той, здаецца, і чалавек быў зусім нікудышны. Калі звонку глянуць, дык толькі назоў той, што чалавек. Але, каб вы ведалі, якія ўнутры гэтага недарэкі сядзелі спрыт і розум. Ён праз чатыры гады скрабаў нажом бухгальтарскую кнігу, і ў яго заўсёды, як казаў, балянсаваліся ўсе капейкі, а лішнія рублі, што ён адтуль выскрэбваў, клаў сабе ў кішэню. Так і не злавілі, а касіў тышчамі. Вось гэта быў бухгальтар! А Піліп — дрэнь! Такі й кнігу праскрабаў-бы, і ніводнага рубля сабе не наскрабаў-бы. Спрыту ў руках няма.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)