Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 155
Перейти на страницу:

Іван Васільевіч адчуваў сябе ў недарэчным становішчы. І смешна і ніякавата. Злаваў на Васіля, што той так бяздумна ўладзіў яго, на сябе, што, маючы вопыт, не падумаў пра магчымасць такой сітуацыі. І тут жа пачынаў іграць свата, каб дагадзіць наіўнай жанчыне. А яна рабіла ўсё з пераборам. Нават Валя адчула гэта і засаромелася — знікла з дому.

Натуральнасць прынёс гаспадар дома.

Спытаў на кухні:

— Што ты смажыш сёння, як на вяселле?

Жонка зашыкала на яго, зашаптала.

Ён вылаяўся на поўны голас.

— Толькі жаніхі ў вас у галаве.

Антанюку стала весела.

Павітаўся гаспадар хмура, рукі першым не працягнуў. Але Івану Васільевічу чамусьці адразу захацелася добра пазнаёміцца з гэтым чалавекам. Ён паціснуў яго вялікую, шурпатую, як кара старога дуба, руку, назваў сваё імя:

— Іван Васільевіч.

— Іван Трахімавіч. Цёзкі, значыцца? — пацяплелі вочы стомленага пасля працы чалавека. — Адкуль?

— З Мінска.

— Лічы, што землякі. Мы — смаленскія. Уцяклі ў сорак сёмым са свайго гарамычнага калгаса шчасця шукаць.

— Знайшлі?

— Шчасце? Знайшоў. А што вы думаеце? Што чалавеку трэба яшчэ, акрамя таго, што я маю? Можа ў вас яно другое, другія патрэбы. А мне цяпер хіба аднаго не хапае — рабочых рук на вінаградніку. Ды ўгнаенняў.

Антанюк адразу адчуў сімпатыю да чалавека, для якога шчасце — у рабоце на вінаградніку.

— Я вас разумею. Я таксама ад зямлі не адрываўся, дзе б ні рабіў. Я — аграном.

Сказаў і са смуткам падумаў: «І ўсё ж мяне адарвалі.— Аднак заспакоіў сябе і пагразіў сваім нядобразычліўцам: — Нічога. Вярнуся. У саўгас пайду. На Балотную станцыю».

З гаспадаром сышліся адразу, проста, натуральна, як гэта бывае паміж людзьмі, улюбёнымі ў адну справу. Яшчэ да вячэры Іван Васільевіч з цікавасцю слухаў расказ, як чалавек навучыўся вырошчваць новую культуру і, відаць па ўсім, палюбіў яе, палюбіў працу на вінаградніку. А раней толькі чуў пра гэтую «салодкую ягаду», да арміі нават пакаштаваць не давялося. Толькі ў Румыніі ды Венгрыі ў сорак чацвёртым зразумеў, што «гэта за фрукт такі» і якая ад яго карысць. Раней думаў: так, забаўка, як парэчка ў гародзе, — утыркнуў куст, няхай каля плота расце на пацеху дзецям.

Вярнуўся з арміі інвалідам, шчыра памагаў падняць свой смаленскі калгас. Можа і не пакінуў бы дзедаўскай сядзібы, каб больш парадку ў калгасе было, каб хоць што-небудзь атрымлівалі — а не адны палачкі ў табелях. Каб было чым дзяцей гадаваць. Прапанавалі на перасяленне сюды, у Крым, — кінуў усё, паехаў, хоць жонка тыдзень галасіла. І тут нялёгка было. Можа і тут не ўтрымаўся б, некаторыя рушылі назад. Але вельмі ўжо захапіла «гэтая ягада». Проста прывязала сваімі лозамі. З сотак пачыналі на старых татарскіх вінаградніках. А цяпер — сотні гектараў. Буйнейшы саўгас.

— Гэта ж каб сказаць там, на Смаленшчыне, што я, Іван Сухі,— мянушка ў нас яшчэ ад дзеда такая — буду на зіму па трыста літраў уласнага віна ставіць, так буду размачваць сухасць сваю — брахуном назвалі б. І цяпер не паверылі — ездзіў я пазалетась туды — хоць і прывёз віна гэтага пуды два. Выпілі сваячкі, аднавяскоўцы, а ўсё роўна ўхмыляліся: маўляў, залівае Іван. Але не ў віне тая радасць. Калі ты аграном, то разумееш. Галоўнае, каб чалавек бачыў плён сваёй працы, што не марна спіну гне. А што ёсць ад яго старання і яму, і людзям, і дзяржаве…

Цвярозы — хваліў усё. А ўзяў чарку — пачаў лаяць. Мала парадку ў саўгасе, не ўсё яшчэ робіцца па-гаспадарску. Але найбольш злосна лаяў курортнікаў. Разбэсцілі людзей тутэйшых, ад работы на зямлі адбіваюць. Навошта другому поле араць ці лозы абкопваць, калі можна больш зарабіць на курортніках. Сам усё лета ў хляве жыве са свіннямі, а ў дом, як селядцоў, «дзікуноў» набівае: па рубліку за канапку ці раскладушку…

— Мае бабы таксама грызуць: чаму і нам не выціснуць рублікі з «дзікуноў»? Грошай, кажуць, табе іх шкада, ці што? Не, грошай мне іх не шкада. З другога сукінага сына іх такі трэба выцягнуць, бо адразу відаць, што не мазалём зарабіў і не мазгой… Вас, кажу я бабам, вас, дурныя, шкада. Што з вас стане, калі прывыкнеце лёгка грошы зарабляць?

— Паехаў ужо, паехаў, зноў за рыбу грошы… — упікнула мужа гаспадыня.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)