Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 155
Перейти на страницу:

— Дарагі мой сын, ваявалі людзі. Розныя. І тыя, хто планаваў аперацыі ў іх стратэгічным маштабе, таксама былі розныя. Выдатныя, пасрэдныя, бяздарныя. Але і самы геніяльны камандуючы не можа ўсё прадбачыць, усё разлічыць, кожны ход ажно да перамогі. Супраць яго праціўнік, і таксама недурны. Ён разлічвае свае хады. Гэта як у шахматнай гульні. Ні адзін вялікі шахматыст не можа загадзя ведаць, які контрход зробіць праціўнік. Так і на вайне. Часам з аперацыі, на якую ўсе ўскладвалі надзеі, да якой добра рыхтаваліся, атрымліваўся, мякка кажучы, пшык, пусты феерверк, а то і яшчэ горш — яна вылазіла бокам. Было гэта і ў нас, у партызан. Было і на фронце. Я не гісторык. А тым больш — ніколі не займаўся Крымскай аперацыяй. Калі цябе зацікавіла яна, ты мог бы за два гады службы тут высветліць усё пра дэсант. Цяпер гэта не з’яўляецца тайнай. А ты ж хацеў стаць гісторыкам…

— Я спрабаваў. На мяне чуць не павесілі сабаку. Як ва універсітэце.

Іван Васільевіч сцяўся: сын ударыў па ім. Пра універсітэт ён сказаў проста, без крыўды, шкадавання, але так, што стала зразумела: ніколі не згодзіцца, што тыя, хто пакараў яго, зрабілі справядліва, у тым ліку і ён, бацька. Але ў людзей сталых, у бацькоў, свая логіка, якая ў спрэчках з моладдзю часта прыводзіць зусім не да тых поглядаў, якіх яны трымаюцца ва ўласнай жыццёвай практыцы.

Іван Васільевіч адказаў:

— Таму што ты няправільна ставіш пытанні. Табе абавязкова хочацца знайсці вінаватага за тое, што не ўдалося.

Сын хмыкнуў.

— Дзіўная ў цябе філасофія, бацька. Па-твойму выходзіць — няма вінаватых? Ні за што? Ні за тыя перадваенныя гады? Ні за сорак першы? Ні за гэты дэсант? Ні за тое, што часам дурні…

— Чакай. Не валі ў адну кучу тое, што не параўноўваецца. А чаму ты не шукаеш «вінаватых» за акружэнне Паўлюса, за Корсунь-Шаўчэнкаўскі, за Арлоўска-Курскую бітву… Там загінула не менш, але там зламалі зверу хрыбет. За штурм Берліна… Знайдзі, хто камандаваў там. І можа здарыцца, што гэта адны і тыя ж людзі. Пакладзі на шалі іх памылкі і іх поспехі, славу, гераізм… Што пераважыць? Заўсёды май на ўвазе: лёс народу, краіны, ленінскіх ідэй вызначыла не трагедыя сорак першага, а перамога сорак пятага.

— Але яна магла быць здабыта меншай крывёю.

— Сын мой, з такой адлегласці і вышыні ўсе мы разумныя і прадбачлівыя. А ўвосень сорак першага ў гомельскіх лясах у мяне — а я чалавек не слабы, ты ведаеш, — былі моманты, калі хацелася памерці, і я лез пад шалёныя кулі.

Васіль памаўчаў. Адышоў ад манумента да абрыву, зноў падставіў твар салёным пырскам. Калі бацька стаў побач, спытаў:

— Няўжо дагэтуль нельга было ўстанавіць прозвішчы гэтых пятнаццаці і напісаць іх?

Тут ужо Іван Васільевіч не проста не згадзіўся — абурыўся:

— Значыцца, зноў вінаваты я?

— Ды не… чаму ты…

— Адным словам, бацькі? Так? Ну, добра, няхай сядзяць раўнадушныя людзі ў тутэйшым райкоме, ваенкамаце. Але вы… вы два гады тут служыце. Колькі вас — я не ведаю. Пэўна ж, не адзін дзесятак. Маладыя, адукаваныя! Побач ляжаць вашы таварышы па роду войск — маракі. Чаму ж вы не адшукалі іх імён? Ды вы маглі б не толькі адшукаць імёны, але замест гэтага стандартнага абеліска ўзвесці тут курган, гару славы, такі манумент, каб быў відзён з каўказскага берага.

Васіль уздыхнуў.

— Ты дрэнна ўяўляеш нашу службу. Не ведаю, як служылі ў ваш час. А мне, магу цяпер прызнацца, першы год было не да пошукаў герояў дэсанта. Ды і цяпер не столькі ў нас часу, каб займацца гістарычнымі даследаваннямі. Што ты хочаш ад салдата?

— На дзяўчат у вас хапае часу, — Івана Васільевіча ўсё яшчэ хвалявала, што Лада піша мараку, а ён, бацька, нічога не ведаў; падумаўшы пра таго, Ладзінага сябра, ён сказаў гэтыя словы, хоць тут жа зразумеў, што проста-такі жорстка — кідаць сыну такі папрок.

І Васіль здзівіўся, яршыста спытаў:

— Што ж ты хочаш, каб мы зусім выключыліся з жыцця?

— Жыццё — не адны дзяўчаты.

— Не рабіся маралістам, бацька.

Тон які! І падтэкст: маўляў, ведаю, які ты мараліст.

Іван Васільевіч трохі не абурыўся. Але стрымаўся. Сын ужо не той, які быў два гады назад, гэта — дарослы мужчына, і ў іх — мужчынская размова, якая натуральна пераходзіць з вялікага на малое, бытавое, і наадварот.

Але, пэўна, ад няёмкасці яны абодва маўчалі. Глядзелі на белыя грэбні хваль. Васіль стаяў так, каб пырскі абмывалі твар, аблізваў салёныя вусны. Антанюка-старэйшага таксама паступова пачало хваляваць мора, яго шум, прастор, хоць яму хацелася настроіць сябе супраць мора: яно можа назаўсёды прывабіць сына.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)