Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ
ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ

Электронная книга - «ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ». Краткое содержание книги:

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 87
Перейти на страницу:

У захопленых сьпісах ня было імя Ў. Кліма, ані ягонага сябры Я. Ж. Таму Немцы пакуль што нічога ня ведалі пра сувязі Кліма з бальшавіцкім штабам дывэрсіі й яго не арыштавалі. Далі яму нават на Вялікдзень 1943 году водпуск для выезду ў родную Пружаншчыну, дзе ён прабыў два тыдні. Арыштаваных Немцы пераважна ссылалі ў нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры. Некаторых нават выпусьцілі. Беларускія патрыёты, заскочаныя ўсёй падзеяй, рабілі ўсё магчымае, каб аблегчыць долю нявінных ахвяраў бальшавіцкае правакацыі.

Ды, як пазьней выявілася, настаўніца школы, што была бальшавіцкім лучнікам, у допытах у СД, баронячы сябе, удала Ў. Кліма. Яна казала, што пра ўсё паведамляла Ў. Кліму, ведаючы, што ён супрацоўнічае зь Немцамі, ды лічыла, што ён пра гэта ім раскажа.

Не малым каменем да загубы Ў. Кліма быў Дыячэнка, Украінец, пятлюраўскі палкоўнік, што займаў становішча кіраўніка беларускай тайнай паліцыі, якая дзеіла пад начальствам нямецкага СД. Баючыся за сябе, ён дамагаўся ад Немцаў найбольш строгага пакараньня свайму падуладнаму Ў. Кліму за здраду. Нямецкі начальнік Баранавіцкага СД Амэлюнг у гэткіх абставінах быў змушаны Ў. Кліма расстраляць. Аб гэтым мне апавядаў В. Папуцэвіч, які быў навочным сьведкам дыскусіі ў гэтай справе Амэлюнга з Дыячэнкам. Было гэта раньняй вясной 1943 году. Сам У. Клім тлумачыўся адно тым, што ён, як тайны выведнік, зьбіраў матэрыялы аб бальшавіцкай дывэрсіі, ды паведаміць аб усім меў Немцаў тады, калі ў сваіх руках ужо будзе мець камплетны матэрыял.

Клімавага сябру, інж. Я. Ж., які схамянуўся, трапіўшы пад допыты, мы здолелі абараніць ад расстрэлу. Пакаралі яго канцэнтрацыйным лягерам у Нямеччыне, зь якога ён, пасьля капітуляцыі Нямеччыны, выратаваўся.

Калі ў гарне нямецка-бальшавіцкай кузьні заламаўся ды зьгінуў У. Клім, што казаць пра нацыянальна менш стойкіх. Адной з гэткіх ахвяраў быў Акружны лекар Баранавіцкай акругі др. Лукашэня. У нармальных умовах ён быў-бы добрым беларускім грамадзянінам, не зважаючы на некаторую зрушчанасьць. Сын баранавіцкага возьніка, вырас ён у хатняй і навакольнай праваслаўна-зрушчанай дробнамяшчанскай атмасфэры ды зь беларускім рухам сутыкнуўся ўпяршыню ці ня ў часе толькі вайны. Пры першай акупацыі бальшавікоў ён быў галоўным лекарам Баранавіч, пры Немцах — лекарам акруговым. Вось высокія становішчы, якія ён займаў з ласкі акупантаў, вытварылі ў ім псыхіку самапэўнасьці ды патрэбы апоры не на свой народ, але на таго, хто дужэйшы. Пры Паляках ён лашчыўся да іх, пры бальшавікох — да іх, а цяпер Немцы, дык ведама — да іх. У беларускі нацыянальна-вызвольны рух ён ня ўлучаўся, радаў беларускіх прадстаўнікоў як у Менску, так і ў Баранавічах, ня слухаў, прыкідваўся, што верна служыць толькі Немцам.

Але калі Немцам пад Сталінградам надламалі хрыбет і яны апынуліся ў адступленьні, Лукашэня згубіў веру ў перамогу свайго новага гаспадара. Паколькі ягоны дом стаяў на глухіх акраінах Баранавічаў, бальшавіцкае-ж падпольле ў лясох і месьце было ўжо актыўнае, савецкія агенты й узялі Лукашэню ў сваю апрацоўку. Яны вымагалі, каб ён трымаўся пасады акруговага лекара й дастаўляў ім, празь іхных лучнікаў, лекі, інструмэнты, розныя мэдыцынскія матэрыялы, і гэтым ён сябе апраўдае перад будучай савецкай уладай. Др. Лукашэня на гэта, відаць, згадзіўся, бо беларускі вывед даносіў, што ягоны дом наведваюць падпольшчыкі, а на лекарскіх базах акругі сыстэматычна «прападае» частка лекаў і мэдыцынскіх матэрыялаў.

У сярэдзіне 1943 году беларуская выведка злавіла дастаўшчыка лекаў у партызанскі раён. Выявілася, што гэта швагра др. Лукашэні. У наяве гэткага факту Лукашэня ня мог далей займаць свайго становішча, тым больш, што лекаў пры Немцах заўсёды нехапала й для цяжка хворых мясцовага жыхарства. Др. Лукашэня з пасады быў звольнены, ягонымі кантактамі з партызанамі занялося СД, ды, знайшоўшы новыя довады, пасадзіла яго ў пераходны канцэнтрацыйны лягер у Калдычаве, дзе яго й расстралялі. Ягоная жонка пасуліла Немцам 200 рублёў золатам на выкуп мужа, за што й яе арыштавалі.

НА ВЫПІЎЦЫ

Закончыўшы каля гадзіны 7-й вечарам апэрацыю ў шпіталі, др. Наумік кажа да мяне:

— Можа цяпер пойдзем і абсадзім Баўдзея?

— А што-ж ён благога зрабіў? — пытаюся.

— Бо ён, бачыш, сьвінабой, варочае ўсімі Баранавічамі, чэшацца каля інтэлігенцыі, а пра нас забыўся!

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)