Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:

На гэты раз я з нецярплівасцю прагледзеў усю драматычную дзею яго цераблення. Церабіць локцямі бакі заўсёды было яго апошнім нумарам. Вось ён і цяпер пачаў локцямі наступаць на свае бакі, пачаў наступаць і пачуў небывалыя гукі. У яго кішэні зашастала папера. Ён здзіўлена сунуў руку ў кішэнь і выцягнуў адтуль белы канверт. Падышоў да акна, прачытаў адрас — яму! Ён з дзівам распячатаў канверт, выняў пісьмо і ўткнуўся ў яго носам:

«Мы з табою цёзкі. Ты — Эля шамес. Я — Ілья прарок. Я ўвесь час сачыў за тваім праведным жыццём, за пакутамі тваёй беднай сям'і. Ты — самы лепшы Эля з усіх Эляў на свеце. Я цяпер знаходжуся ў Амерыцы і прыглядаюся да людзей, якія носяць маё імя. Табе — найлепшаму Элю — шлю тры далары. Такую суму буду табе прысылаць кожны тыдзень на шабас. Гэтыя грошы знойдзеш у сінім канверце ў каўчэгу пад торамі. У кожную пятніцу пасля ранішняй малітвы знойдзеш на гэтым самым месцы такую ж суму».

Эля скомкаў пісьмо, палажыў у кішэнь і прамармытаў:

— Нейкі шалахвост з мяне жартуе. Каб яго паганае імя сцёрлася з памяці добрых людзей! Не трэба мне такіх пісем з святога каўчэга! Не пайду… Не пайду. Не пайду…

«Прыйдзецца забраць назад з каўчэга гэтыя тры далары, — падумаў я. — Эля ўпарты чалавек. Сказаў, што не пойдзе, дык не пойдзе. Забяру назад грошы». Я цяпер цвёрда рашыў забраць іх сабе, бо яны ж мне да зарэзу патрэбны.

Але ўжо было позна.

Цікавасць Элі ўзяла верх. Ён, крадучыся, каб ніхто не заўважыў, падышоў да каўчэга, дастаў адтуль сіні канверт. Пры гэтым замармытаў:

— Шалахвосты! І святы каўчэг не шануюць!

Ён з сумам паківаў галавой, зацмокаў губамі і падышоў да акна. Асцярожна распячатаў канверт і дастаў адтуль асігнацыю ў тры далары. Ён правяраў яе на свет доўгі час.

— З амерыканскімі даларамі Эля быў знаёмы. Яму не раз іх паказваў яго пляменнік, бацька якога жыў у Амерыцы і час ад часу прысылаў грошы.

Упэўніўшыся, што гэта сапраўдныя тры далары, Эля задрыжэў з ног да галавы. Схаваў за пазуху грошы і пачаў біць сябе кулакамі ў грудзі. Потым ён зашаптаў:

— Ілья-прарок… Ілья-прарок… Ілья-прарок…

Збянтэжаны Эля ўсхліпнуў ад радаснага хвалявання, зноў падышоў да каўчэга, расчыніў дзверцы, усунуў туды галаву і доўга маліўся. У яго вачах свяцілася вялікае, як мора, шчасце. Нібы на крыллях, Эля паімчаўся з сінагогі. Крыллі, праўда, былі не арліныя, бо ён зваліўся ўніз з высокага каменнага ганка. Хутка падняўся і, трымаючыся абедзвюма рукамі за пазуху, пабег дамоў з усіх сіл. Людзі на яго аглядаліся. Ён не зварочваў увагі.

Назаўтра Эля прыйшоў у сінагогу ў новай шапцы. Сам ён, відаць, памыўся ў лазні. Валасы яго былі гладка расчосаныя, барада і пейсы ў парадку. Словам, зусім не ранейшы, а нованароджаны Эля… Аднак я на яго ілбе заўважыў хмарку незадаволенасці. Чалавек быў нечым пакрыўджаны.

Я здзівіўся. У чым справа?

Прычына яго незадаволення выявілася зараз жа. Эля падышоў да каўчэга, на гэты раз не зусім асцярожна. Ён быў узбуджаны. Расчыніў дзверцы і пачаў гаварыць гучным шэптам. Я асцярожна падышоў да каўчэга. Чуў слова ў слова:

— Дзякую, святы прарок, за тры далары! Але мая жонка сказала, што ты мог бы даць больш. У нас вялікая сям'я і вялікая нястача. Прашу цябе, святы прарок, павер маёй шчырасці і ахвяруй мне па трыццаць далараў на тыдзень. Ты ж такі добры. Я, святы прарок, ва ўсіх малітвах успамінаю цябе з пашанай і любоўю. Я ўпэўнены, што выканаеш маю маленькую просьбу. Не скупіся ў сваёй дабрачыннасці. Амінь! Амінь! Амінь!

Эля выйшаў з сінагогі, а я ўвайшоў у злосць.

Мала таго што я па дурноце сваёй выкінуў яму гэтыя тры далары, у яго яшчэ нахабнасць і прагнасць з'явілася. Ён яшчэ крыўдзіцца! Дай яму па трыццаць далараў на тыдзень. Захацеў адразу панам зрабіцца! Ды яшчэ верыць шчыра, што гэта раскашэліўся Ілья-прарок. Ну, пачакай жа, рэб Эля! Я цябе ачалавечу! Пакажу табе, што Ілья-прарок не такі цямця-лямця, як я. Буду змагацца за гонар старадаўняга прарока…

На другі тыдзень я зноў палажыў у каўчэг пісьмо на адрас Элі. Ён быў надзвычайна акуратны. У назначаны час падышоў да каўчэга, нібы да сваёй уласнай шафы, і дастаў адтуль пісьмо. Ён адразу палажыў канверт за пазуху са словамі «дзякуй, дарагі прарок Ілья!» і шчаслівы і спакойны выйшаў з сінагогі, як банкір з банка.

Я, канешне, зразумеў, у чым справа. Эля быў упэўнены, што ў канверце ляжаць трыццаць далараў. Ён нават паважна выцер нос новай хустачкай, як гэта робіць самы багаты крамнік у мястэчку, рэб Носан.

Ой, хутка, рэбэ Эля, пераняў ты манеры багача! Ах, як грошы псуюць чалавека! Эля нават узгардзіўся. Калі раней ён быў з усімі ешыботнікамі за панібрата, дык у працягу аднаго тыдня ні з кім з нас ужо гаварыць не захацеў. Некаторыя з ешыботнікаў нават заўважалі:

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)