Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:

Мой суд зямны зацвердзіцца судам нябесным, амінь!

Так кажа рабін мястэчка Ільі на рацэ Слязанцы Іакаў бен Мордухая».

Пры гэтым я зрабіў невялічкую прыпіску:

«Паколькі ўся гэтая справа знаходзіцца ў вялікім сакрэце і каб не апаганіць чэснага імені сіраты Рахілі, даю табе чужы адрас».

Я напісаў свой адрас, падрабіў рабінскую пячатку, паставіў на пісьме і паслаў Барысу.

Адказ ад Барыса я атрымаў роўна праз месяц. Вось што ён напісаў:

«Святому каўчэгу мудрасці, пышнаму вянку роз з квітнеючага сада нашай торы, вядомаму на ўсім свеце златаусту, рабіну мястэчка Ільі Іакаву бен Мордухая, няхай славіцца яго дабрачыннасць ва ўсіх шатрах і кушчах Ізраіля.

Мяне дзівіць, вялікі рабін, што Вы лезеце не ў свае справы. Гэта добра, што вы хочаце стаць міратворцам, як старадаўні Аарон. Але ж я вас ведаю: за тры рублі вы падпісваеце разводы між мужамі і жонкамі, не задумваючыся. Шануючы Вас, я хаваю свой гнеў за Вашыя страшункі, якіх я не баюся. Рахіль мне сама пісала, што яна стала брыдкай і хворай, таму я знайшоў другую нявесту, таксама Рахіль. Грошы Рахілі я адашлю. Прашу Вашага святога блаславення. Пры гэтым пісьме прыкладаю тры далары».

Чытаючы пісьмо Барыса, у мяне дрыжэлі рукі і ногі. Я вінаваты ў няшчасці Рахілі. Яе пагубіла маё красамоўства. Я ў пісьмах маляваў яе хворай, худой і бледнай ад кахання. Я хацеў гэтым выклікаць літасць у сэрцы Барыса, а выйшла, як з паламанага дышла…

Грошы, як вуголлі, пяклі мне рукі. Пакуль што я схаваў іх у сваёй скрынцы на самым дне і напісаў Барысу новае пісьмо:

«Мой духоўны сын! Усе Рахілі на свеце аднолькавыя. Відаць, ільская Рахіль не суджаная твая. Таму бласлаўляю цябе на шлюб з амерыканскай Рахіллю. Адну просьбу маю да цябе, Дайв-Бер, пішы нашай Рахілі лагодныя пісьмы яшчэ каля года, пакуль я не ўгавару яе выйсці замуж за другога. Тады адашлеш ёй доўг. За далары дзякую. Раздам бедным».

Я ўяўляў сябе, як пагладзіў бы мяне па галоўцы за такія фокусы ільскі рабін Іакаў бен Мордухая. Раней, калі я яшчэ начаваў у сінагозе, ён кожную пятніцу клікаў мяне да сябе дамоў і загадваў знімаць пыл з яго «святых» кніг. Пры гэтым ён са мной жартаваў кожны раз на адзін лад: павядзе ўказальным пальцам па маім носе зверху ўніз, пасля зачэпіцца пальцамі за мой нос знізу ўверх і задзярэ маю галаву ўгару да таго раптоўна і балюча, ажно іскры сыпаліся з вачэй. Пры гэтым ён гаварыў: «Уніз лёгка, угару цяжка».

Каб рабін даведаўся аб маім фокусе, ён забраў бы сабе тры далары і зрабіўся б маім лепшым прыяцелем…

Справа з Рахіль скончылася шчасліва і раней, чым я думаў. Яна перастала ка мне прыходзіць. Перапіска з Барысам спынілася. Рахіль выйшла замуж за маладога прыгожага каваля Шымана і жыла шчасліва.

Я аб гэтым напісаў Барысу зноў ад імя рабіна і загадаў яму выслаць зараз жа Рахілі яе грошы, што яна дала яму на дарогу ў Амерыку.

Барыс выканаў мой загад, бо я змайстраваў такое пісьмо ад імя рабіна, якім рабін Іакаў бен Мордухая мог бы гардзіцца.

Аднак на маім сумленні яшчэ ляжаў адзін камень: тры далары… Яны ж не мае, не мне прысланыя, а рабіну. Яны ж і рабіну не належаць, бо ён у гэтай справе Богу душой не вінаваты. Яны ж і Рахілі не належаць. Рахілі Барыс адаслаў доўг. Адаслаць тры далары назад Барысу? Глупства! Ён іх рабіну прыслаў у падарунак. Гэта значыць мне… А яны мне вельмі прыгадзяцца — гарнітур… боты… Я ж хаджу, як абадраная ліпка. Так і зраблю — у першую чаргу боты. Але… прыкра. Што рабіць? Што рабіць?

Я сядзеў у сінагозе над Талмудам і думаў-думаў. Я глядзеў праз акно на сінагагальны двор, дзе буяў палын, і думаў-думаў.

У маёй разгарачанай галаве грукаталі-стукаталі малаткі:

— Тры далары. Тры далары… Тры далары…

І я дадумаўся.

Шчасце і няшчасце рэбэ Элі

Так. Я дадумаўся. Мне стала лёгка-лёгка. Я знайшоў цёплае гняздо для пакалечанай ластаўкі. Я знайшоў месца для трох далараў. Я напісаў пісьмо і палажыў у кішэнь шамеса сінагогі — «рэбэ Элю з гусінымі лапкамі». Ён у той час падмятаў бярозавым венікам сінагогу.

Талмуд у галаву мне не лез. Я ўвесь час сачыў за Элем. Вось ён кончыў працу, накашляўся ад пылу, узнятага з падлогі, і пачаў церабіцца. На гэта ён быў вялікі майстар. На яго твары разлівалася незвычайная асалода. Адмарожанымі пальцамі ён церабіў галаву. Далонню старанна цёр патыліцу, бараду, пейсы. Прыхіляўся да вострага вугла стала і з натхненнем гэбляваў спіну. Касцістымі лакцямі шпарка і рытмічна перабіраў свае ўласныя рэбры, як музыкант струны балалайкі. Пры гэтым ён задумліва і радасна ўсміхаўся. Нібы нешта вельмі смачнае еў і прыслухоўваўся да смаку.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)