Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 150
Перейти на страницу:

Цягам таго чорнага дня Фарамір ляжаў у пакоі Белай вежы, палаючы страшнай ліхаманкаю. Нехта кінуў слова "памірае" – і неўзабаве ўсе на мурах і вулках паўтаралі, што Фарамір канае. Побач зь ім сядзеў ягоны бацька, анічога ня кажучы, толькі назіраючы й не зьвяртаючы болей аніякай увагі на абарону гораду.

Піпін ня ведаў гадзінаў, чарнейшых за гэтую, нават калі апынуўся ў лапах урук-хаяў. Ягоны абавязак быў слугаваць намесьніку, і ён слугаваў: чакаў, пакуль спатрэбіцца, стаяў ля дзьвярэй неасьветленай каморы, дужаючыся з уласнымі страхамі. I яму падавалася, што Дэнэтар старэе проста ў яго на вачох, нібы нешта зламалася ў ганарыстым намесьнікавым сэрцы, ва ўладарнай калісьці волі, і суровы розум зьнясілеў. Гора зрабіла тое, а мо раскаяньне? Хобіт бачыў сьлёзы на твары, калісьці такім строгім і мужным, і тое было горш за шаленства.

– Ня плачце, гаспадар мой, – прамармытаў Піпін, запінаючыся. – Магчыма, ён акрыяе. Ці пыталіся вы ў Гэндальфа?

– Не суцяшай мяне чараўніковай дапамогай! – пахітаў галавою Дэнэтар. – Ягоная дурная надзея й загубіла нас. Вораг атрымаў жаданае, і цяпер ягоная моц расьце. Ён бачыць самыя нашыя думкі, і ўсе нашыя дзеі – на згубу нам... Я паслаў свайго сына без падзякі, без добраславеньня ў дарэмную бойку, у сьмяротную небясьпеку, і вось ляжыць ён з атрутаю ў жылах. Як ні пайшла б гэтая вайна, я ўжо напаткаў паразу: мой род скончыцца з мною, род намесьнікаў ня спраўдзіў прызначэньня. Меншыя, ніжэйшыя людзі кіравацьмуць рэшткамі Вышэйшага племені, племені людзкіх каралёў. А тое хавацьмецца па гарах, пакуль яго ня выпалююць, ня вынішчаць.

Ад дзьвярэй загукалі, выклікаючы гаспадара гораду.

– Не, я ня выйду, – адказаў той. – Застануся разам з сынам. Магчыма, ён яшчэ скажа нешта перад сьмерцю. Яна ўжо недалёка. Ідзі, мой ваяр, служы каму захочаш, хоць бы свайму Сівому Дурню, чыя дурная надзея рассыпалася прыскам. А я застануся тут.

Вось так Гэндальф ачоліў апошнюю абарону сталіцы Гондару. Дзе зьяўляўся ён, там сэрцы людзей зноў напаўняліся надзеяй і крылаты жах зьнікаў з памяці. Нястомна крочыў ён ад Цытадэлі да брамы, з поўначы на поўдзень уздоўж сьценаў, і зь ім крочыў князь Дол Амрату ў зіхоткай брані. Бо ён і ягоныя рыцары яшчэ трымаліся з сапраўднай шляхетнасьцю, як гаспадары людзей, у чыіх венах плынела чыстая кроў Нумэнору. Людзі, што бачылі іх, шапталі:

– Так і ў старых паданьнях гаворыцца: у жылах гэтага племені ёсьць эльфава кроў, бо народ Німрадэлі жыў у той зямлі калісьці.

Тады сёй-той сьпяваў сярод змроку колькі радкоў зь песьні пра Німрадэль ці якой іншай, што пяяліся ў Андуйнскай даліне ў далёкай мінуўшчыне.

I ўсё ж, калі зьнікалі Гэндальф і рыцары, цені зноўку падступалі да людзей, і сэрцы халаднелі, і гондарская мужнасьць рассыпалася попелам. I так павольна бледны дзень страхаў зьмяніўся начной цемрай адчаю. Полымя ўжо шалела, нястрымнае, на першым ярусе гораду, і ваярам на мурах шмат дзе быў адрэзаны шлях да адступленьня. Але ж няшмат засталося тых, хто верна й мужна трымаў там пасты: большасьць уцякла за сьцяну другога ярусу.

А далёка за полем бітвы ўжо наладзілі мост праз раку, і ўвесь дзень на Пеленар ішлі войскі, цягнуліся ўсялякія прылады й машыны. I вось пасярод ночы навала абрынулася. Пачаўся штурм. Першыя разьдзелы прайшлі паміж канаваў з полымем па мностве хітрых сьцежак, дзеля таго й пракладзеных. Наперад рушылі ворагі, нягледзячы на страты, бязьлітасна гнаныя пад стрэлы лучнікаў на мурах. Аднак надта мала засталося абаронцаў і няшмат страцілі ворагі, хоць полымя ў раўках давала дастаткова сьвятла, каб славутыя гондарскія лучнікі прадэманстравалі сваё майстэрства, якім калісьці ганарыліся. А тады, пабачыўшы, што мужнасьць гораду надламаная, ачольца нападу загадаў рушыць наперад ва ўсёй моцы. Павольна вялізазныя абложныя вежы, пабудаваныя ў Азгіліяце, пакаціліся наперад скрозь цемру.

Вестуны зноў прыбылі ў Белую вежу, і Піпін дазволіў ім увайсьці, бо іхнія справы былі неадкладныя. Дэнэтар жа неахвотна адвёў позірк ад Фараміравага твару й сустрэў прышлых маўчаньнем.

– Першы ярус гораду палае, – сказалі тыя. – Што загадае вашамосьць? Вашамосьць яшчэ гаспадар гораду й намесьнік Гондару. Ня ўсе хочуць слухацца Мітрандыра. Людзі ўцякаюць з муроў, пакідаюць іх безабароннымі.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)