Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 85
Перейти на страницу:
У хаце стала больш страхліва. З-за вокан ноч глядзіць маўкліва, І гэта ноч як бы жывая, І быццам нешта яна знае, Але аб тым казаць не хоча, Бо на размовы не ахвоча. А на дварэ дзесь каля будкі Чагось брахнуў сабака чуткі, Брахнуў і змоўк, бы страшна стала, І ноч брахаць не пазваляла. Аслаблі ў Яські ўсе тут гайкі. — Э, глупства ўсё, не больш як байкі! Міхась азваўся. — Хто баіцца, Таму ўсё можа налучыцца. Нашто вам лепш? тут жыў Пшавара... Вось раз уночы чуе гукі — Ў акно малоцяць чыесь рукі, Малоцяць так, бы ў час пажару. — Хто там? — Пусці, брат: то я — Сёмка, Ну, брат, і б'юцца ж чэрці ёмка! Не верыў я, дальбог, паверу! На ўласным карку чуў, халеру! На грэблю я, брат, як уз'ехаў, Так і засыпаў мне арэхаў! Я — па кані, ён мне — па карку! Пасек мне спіну праз браварку! І толькі тут, вось, адступіўся, Калі ў дварэ ўжо я спыніўся. Пшавара з хаты выйшаў босы Агледзець Сёмкавы калёсы. І што ж? вось вам і таямніцы: Ялова лапка ўлезла ў спіцы! Яшчэ пра страхі вялі мову, І іх тлумачылі аснову, І іх істоту разбіралі, І трохі з Яські жартавалі. Ўсяго было тут вечарамі, Калі разыдуцца часамі! На ўсё была свая прычына І адпаведная часіна.
Зайшла раз мова аб навуках — Старых, даўнейшых — і іх штуках, Аб кнігах з чорнаю пячаццю, Аб чараўніцтве, аб закляцці, Аб розных хітрасцях і зману.
— Вось пусцяць нейкага туману, І чалавек хоць і жывы, Але стаіць без галавы! — Гаворыць дзядзька, хлопцам дзіва, Ўсё іх цікавіць моцна, жыва. — Я сам такую штучку знаю, Што без памылкі адгадаю, Як хто стаіць, ну, хоць бы ў сенях: Ці на нагах, ці на каленях, Ці ён там стане, ці ён ляжа! Вось гэта штука! — бацька кажа. — І няўжо дзядзька адгадае?! — Цікавасць Яську забірае, І не дае ніяк ён веры, І погляд кідае на дзверы, Бо хоча ён сваю асобу У сені вынесці на спробу. — Ну, Костусь, пойдзем мы з табою? Ідуць і ў сенях між сабою Вядуць параду, як пастаць, Каб бацька ўжо не мог згадаць. Мяркуюць хлопцы так і гэтак, Бы вулей ставяць пад паветак; Урэшце ўсё абмеркавалі, Хітрэй не трэба, як пасталі: Адзін прыгнуўся ракушком, Другі ў падлогу ўпёрся лбом. — Ну, дзядзька, як мы тут стаіма? — А так, як цюцькі за дзвярыма! — Ім бацька з хаты дзесь азваўся, І раптам дружны смех падняўся.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)