Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
Скуль сілу ўзяць, каб трушчыць камяні? Ну, дзе яна ў вадзе і дзе ў агні? Дзе ў Дубе?.. У карэнні? Пад карой? Тут - у зямлі? Там - на нябёсах ясных?
І ці яна ў любові іскраной - Альбо яна ў нянавісці нязгаснай?..
У чым шукаць? І для чаго шукаць? Ці - каб адпомсціць? Ці - каб дараваць?..
Грукнуў так, што Дуб ускрыліў Разам з ветрам над гарою, Векавечны Ільмарынен З царства Маны, дзе сырою Круглай шапкаю пастух Не накрыўся - і аглух.
На гары кавале зрушыў Круглы камень... Цёмны, скрушны, Бы ў душы... Яго папхні Валаском - ён гэтак рыне!.. Так, што ўнізе не пакіне Камяня на камяні!
А якраз унізе хеўра!.. Толькі лярвы! Толькі сцервы! Крывацмокі! Стукачы!..
Я жанглёрам на мячы Пахістаўся - і піхаці...
А пад камень легла маці.
"Лепш прымі манашы пострыг, Толькі, Божа барані, Не спяшайся спраўдзіць помсту, Патрывай, душу не рві".
"А як з праўдай? А як з крыўдай, Калі здрадзілі сябры?" "Бог на іх свой гнеў абрыне. Ты не помсці. Лепш памры".
"Грэх смяротны лепш за помсту?!" - Трушчыць маці я гатоў!..
А пад каменем - апостал... Той... Што вера і любоў.
Ён адзін і больш нікога. Ну, і камень... Праз які У жыцці адным Ад Бога Мы па розныя бакі.
І ўскаціў назад валун Ільмарынен. Як Пярун, раззлаваўшыся, разбіў!...
"Кулерву, раба купіў Быў я ў Унтамы, што брата - Бацьку крэўнага забіў Кулервы. Раб рос з зацятай, Неўміручай прагай помсты,
І яго ў смалёнай бочцы Унтама ў бяздонне кінуў. Выбіў з бочкі дно хлапчына, Сеў на хвалі, ловіць рыбу Вечнай вудай з вечнай жылай - Неўтапляльнай прагай помсты.
Кулерву ў агонь укінуў Унтама, касцёр расклаўшы З соснаў самых найсмалістых... Як згарэла ўсё дачыста, Бачыць: попел разграбае, Седзячы ў агні самлелым, Раб жалезнай качаргою - Незгаральнай прагай помсты.
Унтама на дуб павесіў Кулерву, расцягваў жылы На суках ад верхавіны Да карэнняў, а хлапчына Ані войкнуў, ні заплакаў, Выгрыз на кары, надрапаў Сотні вершнікаў з мячамі - Незнішчальных вояў помсты..."
Першы грук заціх...
"Пра што ты, Ільмарынен?.." - я спытаўся. Ды за каваля азваўся Голас маці... як з пустыні... З-пад зямлі... з магільнай стыні:
"Ты мяне не слухай, сыне.
Лепш мне мора тое выпіць Перш, чым некага ты ўтопіш.
Лепей мне агонь той з'есці Перш, чым некага ў ім спаліш.
Лепш сама я стану Дубам, Сябе буду крыжаваці, А раскрыжаванца буду Плакаць, сынам называці".
Спытала Кайса ў маці: "А вайна?.. А брат на брата?.." "Лепей плач дзевяты, Чым кроў на сыне..."
Рэхам перуна Азваўся грук другі з падземнай хаты.
"Як толькі ўзяў я гэтага раба, Так Унтама сканаў. З нябёс расплату Абрынуў Бог. Але куды зацяты Кулерва дзеўся?.. Півам быў - стаў пенай На піве. Толькі здзьмуць... Дзе па калена - Тануў, і там гарэў, дзе паўпалена.
І хоць аддаў за гэтага раба Я цэлых два катлы старых жалезных, Пяць кос тупых, пагнутых шэсць лапат І тры крукі - пусціў яго на волю.
Меў нянавісць - меў ён сілу, Не ўвагнаць яго ў магілу! Без яе ён гэткім стаў, Што ўпадзе, дзе ні пастаў.
Як забраў Гасподзь нянавісць - Пастухом не мог быць нават, А тым болей кавалём.
Ні на што ён стаў не здольны... Быў рабом, а жыў, як вольны. Вольным стаў, а жыў рабом.
Змоўк каваль... Апошні грук, Што данесся з царства Маны, Быў настолькі нечаканы - Быццам молат выпаў з рук...
"Слухай праўду, сын, - сказала Раптам маці...
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)