Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:
Круціўся калаўрот з верацяном...
Пчалы не стала. Проста не было. Плыло адно дрыготкае святло... Сляды агню... Бы ў возеры тым плямы... З якой цяпер яе мне выгнаць ямы, Як сіга сіняга... як шчупака... пяструшку?.. Дзе - яма? У паветры?.. У вадзе?.. І голас са святла сказаў: "Нідзе..." - Так мякка лёг пад вуха, як падушка.
"Я ўсюды, сынку. Як усюды Бог". "З пчалой я гаварыць хачу!.." "Ну добра..."
"Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе соль, пшаніца Ды пчаліца-жартаўніца..."
"Пара па Сонца... Ноч у Калявале". "Даруй, пчала, што я ў такой навале Амаль нічым дапамагчы не змог". "Бо думаў пра сябе. Больш ні пра кога". "Няпраўда!" "Праўда... Дый няма нічога У нас, пустых, апроч сябе саміх". "Чаму пустых?.." "Бо толькі з нас пустых І можна чыста-чыста скласці Бога. Як дзеці - казку... Вяйнямёйнен - спеў... З чаго яны?.. Я думала: саспеў Ты да таго, каб гэта зразумець..." "Але ж не смерць?.." "І чыста-чыста - смерць".
І з Дуба працяклі агонь і дым... І я пустым застаўся. І адным.
"Вецер коціцца па полі - У зямлі шукае долі. Доля рвецца з цёмных нетраў І сябе шукае ў ветры.
Вецер. Поле. Доля. Дым - Скрозь пустое у пустым.
Ты ў жыцці сваім зямным Возьмеш толькі ў дыме дым. Тое возьмеш ты ў агні, Што сякера ў камяні".
Што аддасць сякеры камень?..
Нас кідаюць, мы кідаем - Так і гэтак наліваем, Мы інакш не ўмеем як, Мы інакш ніяк не ўмем...
Я да ведзьмы - чмель, бядак... Тут якраз Лявон з Ляксеем: - Во!.. Здароў!.. А дзе ты быў? Што на Месяцы рабіў?..
- Што рабіў?.. На Месяц лётаў!
- Амстранг... - Аляксея ўпотай Душыць зайздрасці змяя...
Чалавек... Такі ж, як я...
Селі разам, без работы... У Карэнчыхі пад плотам - Самагонны родны кут...
Яно й добра... Ну, што ўпотай... Каб адкрыта - пяць мінут Ёй на ўсіх хапіла б тут, Той змяі...
На граблі-вілы Самагонка падымала!.. Першая, што воўк, не збіла... Што мядзведзь - не разарвала... Але ж ёсць нячыста сіла, Што малойца ўпалявала, Самагонны дух святы, Што за душу - і ў кусты...
Ані хаты. Ні граша. Голы, голая душа.
Ведзьма ўпотай шчыравала, Дзеўка гола заскакала, -
Дык гары, што не прапала, Што было, як не было: Грошы! Вошы! Лёс! Жытло!..
А маё жытло - дупло, Дзе дрыготкае святло.
Вось што ў лёсе, можа быць, Не прап'ецца, не згарыць.
Дык яно і не згарэла... Бо няма ў святле тым цела, Бо з дупла адна душа Льецца, як вада з каша...
Не туляецца пад плотам, Дзе шчыруе ведзьма ўпотай - А да неба, а да Сонца, А да Бога ў свет бясконцы!..
У Святгор'і, на высокіх могілках, У буянні руты і гарквы, У зямлі змаганай ды нязможанай Дзед з бабуляй - вочы да царквы.
Іх жыццё падманамі і звадамі Праплыло, як месяц па вадзе... І ляжаць Іван з Алімпіядаю. Дзе іх душы?.. Невядома, дзе.
У хмурынках тых вунь?.. У тумане?.. На губе крывінку прыкушу. Як твая душа, мой дзед Іване? Ці знайшла Алімпіну душу?
Не збалела?.. Крылы не намуліла Над царквой маўкліваю кружыць?..
Вымытай хусцінкаю бабулінай Аблачынка сохне на крыжы.
Маці ў воблаку палошча, Як у Алуэ ці ў Прошчы, З вышыванкай ручнікі...
Бог пытае: "Хто такі?.."
Маці кажа: "Ды жураўку..."
Кліча хітры Бог Маланку: "Хто такі?" - яе пытае.
"Ды жураўку..." - кажа тая.
І абедзьве запяваюць, Як адна адную знаюць: "Ой жураўку, жураўку, Чаго крычыш на ранку?.."
Ды хіба падманеш Бога? Ён да Кайсы: "Ты такога Ведаеш? З тваіх зямель?.."
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)