Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
- Автор: Кавалёў Сяргей
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:
Аўтар сачынення “Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага...” знаходзіўся на раздарожжы двух вышэйназваных шляхоў: напачатку твора дамінавала вершаваная форма, напрыканцы – празаічная. Адмаўленне ад “татальнага вершавання” тлумачылася, відаць, не толькі бракам часу і стомленасцю пісьменніка, але і ягонай няўпэўненасцю ў слушнасці самой задумы. Сімптаматычна, што пры адсутнасці ў аўтара цвёрдых крытэрыяў звароту да той ці іншай формы выкладу матэрыялу, назіралася тэндэнцыя да апісання вершам перш за ўсё баталістычных сцэнак. Такія вершаваныя ўрыўкі як “O poselstwie hardym carza zawołskiego i o zapasach żmodzkiego ślachcica Borejka z Tatarzynem-obrzymem...”, “O wtorej wyprawie Witołtowej przeciw Tatarom...”, “O sławnej wojnie i szczęśliwej bitwie Jagiełłowej z Krzyżaki pruskimi...”, “O bitwie z Tatary pod Kleckiem...” ў мастацкіх адносінах з’яўляюцца лепшымі старонкамі рукапіснай хронікі, у іх яскрава выявілася эпічная прырода таленту пісьменніка.
Ваенныя нарады і палымяныя прамовы палкаводцаў, звароты да Бога і клятвы ў любові да Бацькаўшчыны, рыцарскія двубоі і вялікія бітвы – усе гэтыя неад’емныя атрыбуты класічнага эпасу прысутнічаюць у вершаваных раздзелах сачынення “Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага...” Раздзел “Пра слаўную вайну і шчаслівую бітву Ягайлаву з прускімі крыжакамі...” можна смела назваць героіка-эпічнай паэмай; у апісанні Грунвальдскай бітвы М. Стрыйкоўскі відавочна пераўзыходзіць Я. Вісліцкага і іншых сваіх папярэднікаў (Hahn 1910: 272 – 273). Баталістычным замалёўкам М. Стрыйкоўскага ўласцівы дынамізм, візуальная і гукавая выразнасць:
“Boga Rodzica naszy, Niemcy “Dastycht” krzyczą,
Z dział, z bębnów, z trąb, trzask, krzyk, zbrój brzęk, konie rża, kwiczą.
Niemcy, iż wyższej stali, z dwu dział uderzyli,
Ale żadnego w wojskach polskich nie trafili.
Litwa tym śmielej do nich z okrzykiem natarli,
Aż się konie z koniami boki o bok tarli.
Witułt sam między Litwą tam i sam się snuje,
Napomina, a szyków krzycząc poprawuje.
Grzmot straszny, właśnie jako Sodoma gorzała,
Gdzie dom o dom, wieża wieżę lecąc rozbijała.