Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Населены востраў
Населены востраў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Населены востраў

Электронная книга - «Населены востраў». Краткое содержание книги:

«Населены востраў» (рас. Обитаемый остров, 1967) — фантастычная аповесьць братоў А. і Б. Стругацкіх. Кніга распавядае пра маладога шукальніка прыгодаў зь Зямлі далёкай будучыні Максіма Камэрэра, які выпадкова патрапляе на плянэту Саракш, дзе 20 гадоў таму адбылася сусьветная ядзерная вайна і ўсталяваўся жорсткі антыўтапічны дзяржаўны лад.
З-за патрабаваньняў савецкай цэнзуры аўтары былі вымушаныя ўнесьці ў тэкст кнігі шмат істотных зьменаў, таму першая публікацыя сур’ёзна адрозьнівалася ад рукапісу. У 1991 годзе пісьменьнікі выдалі аўтарскі, некрануты цэнзурай варыянт, па якім і рабіўся гэты пераклад.
У 2008 годзе выйшла экранізацыя кнігі, пастаўленая расейскім рэжысёрам Фёдарам Бандарчуком.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 144
Перейти на страницу:

Нумар семдзесят тры-трынаццаць увайшоў і сеў на табурэт. Ён таксама быў у кайданках, хоць адна рука ў яго была штучная — сухі жылісты чалавек з хваравіта-тоўстымі, распухлымі ад пракусаў вуснамі.

— Вашае імя? — спытаў брыгадзір.

— Якое? — весела спытаў аднарукі. Максім нават здрыгануўся: ён быў упэўнены, што аднарукі будзе маўчаць.

— У вас іх шмат? Тады назавіце сапраўднае.

— Сапраўднае маё імя — нумар семдзесят тры-трынаццаць.

— Та-ак... Што вы рабілі ў кватэры Кэтшафа?

— Ляжаў у непрытомным стане. Да вашага ведама, я гэта вельмі добра ўмею. Хочаце, пакажу?

— Не намагайцеся, — сказаў чалавек у цывільным. Ён быў вельмі злы. — Вам яшчэ спатрэбіцца гэтае ўменьне.

Аднарукі раптам зарагатаў. Ён сьмяяўся гучна, звонка, як малады, і Максім з жахам зразумеў, што ён сьмяецца шчыра. Людзі за сталом моўчкі, бы скамянелыя, слухалі гэты сьмех.

— Масаракш! — сказаў, нарэшце, аднарукі, выціраючы сьлёзы плячом. — Ну і пагроза!... Зрэшты, вы яшчэ малады чалавек... Усё архівы пасьля перавароту спалілі, і вы нават ня ведаеце, да чаго вы ўсё здрабнелі... Гэта была вялікая памылка — зьнішчаць старыя кадры: яны б навучылі вас ставіцца да сваіх абавязкаў спакойна. Вы занадта эмацыйныя. Вы занадта ненавідзіце. А вашую працу трэба рабіць па магчымасьці суха, казённа — за грошы. Гэта робіць на падсьледнага велізарнае ўражаньне. Жудасна, калі цябе катуе ня вораг, а чыноўнік. Вось паглядзіце на маю левую руку. Мне яе адпілавалі ў добрай даваеннай ахранцы, у тры прыёмы, і кожны акт суправаджаўся шырокай перапіскай... Каты выконвалі цяжкую, няўдзячную працу, ім было сумна, яны пілавалі маю руку і лаялі жабрацкія аклады. І мне было страшна. Толькі вельмі вялікім высілкам волі я стрымаўся тады ад балбатні. А зараз... Я ж бачу, як вы мяне ненавідзіце. Вы — мяне, я — вас. Выдатна!... Але ж вы мяне ненавідзіце меней за дваццаць гадоў, а я вас — больш за трыццаць. Вы тады яшчэ пешшу пад стол хадзілі і мучылі котак, малады чалавек...

— Ясна, — сказаў цывільны. — Старая варона. Найлепшы сябар рабочых. Я думаў, вас ужо ўсіх перабілі.

— І не спадзявайцеся, — запярэчыў аднарукі. — Трэба ўсё-ткі разьбірацца ў сьвеце, дзе вы жывяце... а то вы ўсё ўяўляеце, быццам старую гісторыю адмянілі і пачалі новую... Жудаснае невуцтва, размаўляць з вамі няма пра што...

— Па-мойму, дастаткова, — сказаў брыгадзір, зьвяртаючыся да цывільнага.

Той хутка напісаў нешта на часопісе і даў брыгадзіру прачытаць. Брыгадзір вельмі зьдзівіўся, нецярпліва барабаніў па падбародку і з сумневам паглядзеў на цывільнага. Цывільны ўсьміхаўся. Тады брыгадзір паціснуў плячыма, падумаў і зьвярнуўся да ротмістра:

— Сьведка Чачу, як паводзіўся абвінавачаны пры арышце?

— Валяўся, адкінуўшы капыты, — змрочна адказаў ротмістр.

— То бок, супраціву ён не аказваў... Та-ак... — брыгадзір яшчэ трохі падумаў, падняўся і абвясьціў прысуд. — Абвінавачаны нумар семдзесят тры-трынаццаць прысуджаецца да сьмяротнага пакараньня, тэрмін выкананьня прысуду не вызначаецца, надалей да выкананьня прысуду абвінавачваны мае знаходзіцца ў работах на выхаваньні.

На твары ротмістра Чачу праступіла пагардлівае зьдзіўленьне, а аднарукі, калі яго выводзілі, ціхенька сьмяяўся і трос галавой, як бы прыгаворваючы: «Ну і ну!...»

Затым быў уведзены нумар семдзесят тры-чатырнаццаць. Гэта быў той самы чалавек, які крычаў, курчачыся на падлозе. Ён быў поўны страху, але трымаўся з выклікам. Прама з парога ён крыкнуў, што адказваць ня будзе і літаваньня не жадае. Ён сапраўды маўчаў і не адказаў ані на адно пытаньне, нават на пытаньне цывільнага: ці няма скаргаў на кепскае абыходжаньне? Скончылася тым, што брыгадзір паглядзеў на цывільнага і запытальна хмыкнуў. Цывільны кіўнуў і сказаў: «Так, да мяне». Ён здаваўся вельмі задаволеным.

Потым брыгадзір перабраў пакінутыя паперы і сказаў: «Хадзем, панове, паямо. Немагчыма...» Суд адышоў, а Максіму і Пандзі дазволілі стаяць вольна. Калі ротмістр таксама выйшаў, Пандзі сказаў:

— Бачыў гадаў? Горш за вужакаў, далібог. Галоўнае бо што? Не балі ім галава, ну як бы ты даведаўся, што яны вырадкі? Падумаць страшна, што б тады было...

Максім прамаўчаў. Гаварыць яму не хацелася. Карціна сьвету, што яшчэ суткі таму здавалася такой лягічнай і выразнай, цяпер размылася, страціла абрысы. Зрэшты, Пандзі ня меў патрэбы ў рэпліках. Зьняўшы, каб не запэцкаць, пальчаткі, ён дастаў з кішэні кулёк зь ледзянцамі, пачаставаў Максіма і пачаў расказваць, як ён не пераносіць гэтую пасаду. Па-першае, страшна было заразіцца ад вырадкаў. Па-другое, некаторыя зь іх, накшталт гэтага, аднарукага, паводзілі сябе ну да таго нахабна, што сіл няма як хацелася даць па шыі. Адзін раз ён вось так цярпеў-цярпеў, а потым і даў — ледзь у кандыдаты не разжалавалі. Дзякуй ротмістру, абараніў. Засадзіў толькі на дваццаць сутак і яшчэ сорак сутак без звальненьня...

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)