Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 264
Перейти на страницу:

— Не глядзі ў той бок, пан староста, таму што для цябе там шчасця няма, — наблізіўшыся, параіў ён.

— Чаму? Я што, не раўня Радзівілам?

Глябовіч мог абражацца, бо ён належаў да аднаго з самых разгалінаваных і багатых родаў Вялікага Княства Літоўскага, які даў краіне многіх мудрых дзяржаўных мужоў, а яго маці была Марцыбела Ганна са знакамітых Карэцкіх, валынскіх князёў. Год таму ён страціў бацьку і брата, засяродзіўшы ў сваіх руках значныя сямейныя ўладанні. Нягледзячы на гэта, твар Януша кепліва таргануўся, бо словы «так, не роўня» ўжо круціліся ў яго на языку. Але Радзівіл не жадаў сварыцца з Глябовічам, якому сімпатызаваў, таму сказаў:

— Ты каталік, але калі б і не быў ім, дык бацька адносна будучыні сястры іншае меркаванне мае. Таму прашу цябе трымацца ад Касі далей.

Юрый застыў, быццам громам удараны. Хоць першае сапраўднае каханне і заспела яго знянацку, усё ж ён быў поўны рашучасці змагацца за сваё шчасце.

— Вы з князем-гетманам можаце забараніць мне бачыцца з князёўнай, але кахаць яе мне ніхто перашкодзіць не можа, — кусаючы вусны, прамовіў ён.

Януш адкашляўся.

— Я цябе папярэдзіў, — сказаў ён, адыходзячы.

х х х

Вярнуўшыся дадому, Юрый доўга разважаў над словамі Януша, вырашаючы, ці не варта яму разлічыцца з князем па-рыцарску за такую пагарду. Але, зразумеўшы, што хоць пераможцам, хоць пераможаным ён Катарыну не атрымае, пан староста вырашыў скарыстацца з добрай парады і выкінуць з галавы ўсе думкі аб князёўне. Аднак уласная ўпартасць сыграла з Глябовічам злы жарт: чым больш ён спрабаваў забыць Радзівілаўну, тым часцей яе прыгожы твар уставаў у яго перад вачыма. Дайшло да таго, што пан Юрый мог думаць толькі пра князёўну. З думкай пра яе прачынаўся, снедаў, абедаў і вячэраў, і шчасліва засынаў, ужо загадзя ведаючы, што ў сне зноў убачыць яе ганарлівую ўсмешку і цёмна-сінія вочы. Таму і не здзівіўся, калі аднойчы вечарам, пакідаючы палац праз чорны ход, каб хутчэй дабрацца да сваёй карэты на малым двары, убачыў наперадзе стройную дзявочую фігуру, якая падалася знаёмай.

«Касенька!» — радасна падумаў Юрый, і, перш чым пан староста зразумеў, што мог і памыліцца, ногі самі панеслі яго ўслед за таямнічай дзяўчынай.

Заўважыўшы пераследніка, дзяўчына паскорыла крок, так што пану Глябовічу давялося амаль бегчы, каб яе дагнаць. Сэрца не падманула — гэта была Катарына! Убачыўшы знаёмы твар, яна з палёгкай уздыхнула і, прыціснуўшы руку да грудзей, спрабавала супакоіць сэрца, якое білася ад хвалявання і нечаканай пагоні.

— Гэта ты, пан староста, пераследаваў мяне? — смеючыся, запытала князёўна. — А я ўжо думала, гэта адзін з рабаўнікоў з дзікага шляху перабраўся ў каралеўскія пакоі!

— Сам не ведаю, як гэта адбылося, — пачырванеў Юрый, які толькі цяпер заўважыў, што сапраўды знаходзіцца ў той частцы палаца, дзе жыў Уладзіслаў. — Мае ногі самі пайшлі ўслед за вашай княжацкай міласцю…

— Дарма пайшлі, — строга перапыніла яго Катарына. — Цяпер ім лепш павярнуць назад.

Дзяўчына змоўкла, трывожна прыслухоўваючыся да галасоў у галерэі, дзе яшчэ некалькі хвілін таму нікога не было.

— Напрамілы бог, пан Глябовіч, ідзі адсюль, — папрасіла яна. — Цябе не павінны тут бачыць.

— Я кахаю цябе, — сказаў Юрый, і гэта было сапраўды тое, што ён хацеў сказаць.

Дзяўчына пачырванела.

— Вам, пан староста, не выпадае гаварыць мне такія рэчы, а мне не трэба іх слухаць, — строга сказала яна, аднак куткі яе ганарліва сціснутых вуснаў міжволі падняліся, каб выпусціць на волю пяшчотную ўсмешку.

Зразумеўшы, што яго прызнанне не было для каханай непрыемным, Глябовіч кінуўся да дзяўчыны:

— Кахаю…

Аднак прыгажуня ўжо апамяталася, і яе твар зноў прыняў стрыманы радзівілаўскі выгляд.

— Спыніся, пан Глябовіч, — загадала яна так уладарна, як можа звяртацца толькі каралева да свайго падданага, і гэтая змена крыху працверазіла закаханага юнака, — ён застыў на месцы.

Між тым галасы з калідора няўхільна набліжаліся. Юрыю здалося, што ён пазнае смех Уладзіслава.

— Кароль, — прашаптаў ён і, прыслухаўшыся, сказаў: — І князь Альбрэхт!

Князёўна ўскрыкнула і кінулася да іншых дзвярэй, але тыя, як на ліха, былі зачыненыя. Яна спалохана азірнулася на Юрыя.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)