Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 127
Перейти на страницу:

А доказам гэтага было не толькі адрачэнне Таісы, у якое ён спачатку не верыў, але і тое, што яна не пажадала нават сустрэцца з ім. Чаго-чаго, а гэтага ён ад яе ніколі не чакаў. Выходзіць, што яна і сама паверыла ў гэтае адрачэнне. «Ну і бог з ёю, відаць, ужо лёс мой такі, прыйдзецца дажываць у крыўдзе і адзіноце. Шкада толькі, што сын будзе расці без бацькі», — закончыў размову з самім сабою Міхась і пачаў упарадкоўваць перадачу, дзяліць яе між сваімі сябрамі.

Хацелася, каб хутчэй адгэтуль выбрацца — з гэтай цеснаты, з духаты, ад якой рабілася млосна. Людзі абліваліся потам — хоць бяры венік і хвашчыся, як у сапраўднай рускай лазні.

У такіх абставінах Міхась жыў-пакутаваў ні многа ні мала — тры тыдні. Здавалася, што каб пражыць яшчэ якіх дні тры, ён не вытрымаў бы, — усе сілы скончыліся б — і ён пакінуў бы белы свет, як гэта часам здаралася з некаторымі насельнікамі гэтай парылкі. І тыя, што адыходзілі ў царства нябеснае, і тыя, што заставаліся яшчэ на гэтым свеце, з горыччу паўтаралі пытанне з двух слоў: «За што?» Словы гэтыя не давалі спакою і Міхасю. Ён вымаўляў іх штодзень на працягу ўсіх пяці месяцаў сваіх пакут за турэмнымі кратамі. Ён не ведаў, што будзе наперадзе, але ўсёй сваёй істотай адчуваў, што будзе не лягчэй, а можа, і цяжэй. Бо ніхто яго не судзіў нават фармальна, як іншых, не называў артыкула Крымінальнага кодэкса РСФСР, не аб’яўляў тэрміну пакарання. Не было за што? Можа, суддзі саромеліся глядзець у вочы тым, каго павінны былі судзіць па ліпавых, паклёпніцкіх абвінавачваннях? Відаць, не. Проста следчым абрыдла з імі доўга валаводзіцца, час падганяў, і іх, упартых, сагналі ў адзін гурт, як тых, хто застанецца жывы, пагоняць ці павязуць невядома куды.

Міхась прадчуваў, што іх чакае наперадзе цяжкая катаржная праца, з іх пакрысе будуць вымаць здароўе і сілу, высмакчуць усю кроў — і разам жыццё — на якіх-небудзь вялікіх будоўлях веку, такіх, як Беламорканал, Турксіб, як магістраль Масква — Мінск і іншыя будоўлі краіны — вялікія і малыя…

У сярэдзіне студзеня новага, 38-га года Міхася разам з яго новымі турэмнымі сябрамі выклікалі ў асобны пакой, вярнулі яму папружку, якую адымалі пры паступленні ў «Крыжы», прапанавалі распісацца, што ён атрымаў сваю маёмасць, і скамандавалі ісці яшчэ ў адзін пакой і чакаць новай каманды.

— А грошы 25 рублёў, якія забралі ў мяне разам з папружкай? — спытаўся Міхась.

— Грошы атрымаеш па прыбыцці на месца прызначэння, — адказалі з іроніяй.

— А дзе ж будзе тое месца? — спытаўся па інерцыі Міхась.

— Не ведаем. Прыедзеш — убачыш.

Ён ужо здагадваўся, што грошай сваіх не ўбачыць яму як уласных вушэй. Яны засталіся ў кішэнях нахабных, бяздушных турэмшчыкаў.

На гэтым і закончылася ўся працэдура па афармленні для адпраўкі.

Праз гадзіну пасля гэтага Міхась ужо сядзеў у «цяплушцы» — таварным вагоне з нарамі і кратамі на акенцах. Шкада было аднаго: ён не трапіў у адзін вагон разам са сваімі сябрамі, якія абаранялі яго ў перасыльнай турме ад розных жулікаў і бандзюгаў.

Так пачалася новая старонка ў жыцці-быцці, ці муках-пакутах, Міхася Асцёрскага.

1957–1987

Слабодка — Ленінград — Мінск

ПАЎНОЧНАЕ ПЕКЛА

аповесць

.

Частка першая

Можа, у дол пахавалі,

Можа, сняжком замяло…

На чалавекапавале

Нормы тады не было.

С. Законнікаў

.

Далёкая дарога

Студзеньскім ранкам 1938 года са станцыі Ленінград — Таварная Кастрычніцкай чыгункі адыходзіў незвычайны цягнік з незвычайным грузам. Ён складаўся з 50 вагонаў, большая палова з якіх — цяплушкі, набітыя да адказу людзьмі. У кожнай з гэтых цяплушак знаходзілася не менш як 50 чалавек, бо ў большасці вагоны былі пульманаўскія. Звычайна ў такіх вагонах майструюцца нары-палаці ў два ярусы, а ў гэтых — у тры. Інакш яны не паспявалі б вывозіць у тэрмін тысячы «пасажыраў». Такімі цягнікамі была запруджана ўся паўночная ветка чыгункі. Іх набралася значна больш, чым намячалася па графіку — на адным дні па некалькі.

Хто ж былі гэтыя загадкавыя пасажыры? Яны — армія першапраходцаў паўночна-ўсходніх раёнаў, бясплатная рабочая сіла — цягло з агульным кляймом-ярлыком «вораг народа». Гэта бяспраўныя істоты з «наморднікамі», ці, як іх потым празвалі, «барадатыя камсамольцы», якіх чакаў цяжкі, невядомы лёс. Куды іх вязуць, навошта вязуць — ім невядома. Вядома толькі, што яны надоўга, а можа, і назаўсёды расстаюцца з сем’ямі і Паўночнай Пальмірай — Ленінградам…

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)