Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Прыгоды АРА у Беларусі
Прыгоды АРА у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды АРА у Беларусі

Электронная книга - «Прыгоды АРА у Беларусі». Краткое содержание книги:

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 96
Перейти на страницу:

Ўілабі пісаў у штаб-кватэру:

Калі б АРА паставіла вопратку, абутак і панчохі, коўдры й пасьцельную бялізну, тады сабраныя сродкі пайшлі б вылучна на капітальны рамонт дзіцячых дамоў і на набыцьцё дроваў. Урад можа даць толькі 1/8 кубамэтру дроваў на адну печку на месяц. У такім халодным клімаце абсалютна неабходна прынамсі 7/8 на печку. Зіма толькі пачалася, але ртутны слупок ужо дасягаў 15 градусаў марозу з паўтузіна разоў за апошнія тры тыдні. Дзеці ня могуць выйсьці на вуліцу з-за браку вопраткі. Праўда, яны маюць дастаткова фізычнай нагрузкі ў закрытых памяшканьнях, бо мусяць цэлы дзень рухацца, каб ня зьмерзнуць.

Амэрыканцы аддалі свае грузавікі дастаўляць дровы з чыгуначнай станцыі ў дзіцячыя дамы. Чарлз Ўілабі не стамляўся шукаць аргумэнты, якія б дазволілі павялічыць дапамогу дзецям. У сьнежні ён зьвярнуўся да ўпаўнаважанага Стакоўскага:

АРА штодня разьмяркоўвае 285 тысяч рацыёнаў ва Ўкраіне й Беларусі. На Беларусь прыпадае 20 тысяч. Ці не маглі б вы як найхутчэй паведаміць мне пра эканамічныя ўмовы ва Ўкраіне? Тады мы здолеем параўнаць іх з умовамі ў Беларусі й дазнацца, ці можна разьлічваць на павелічэньне рацыёнаў для Беларусі. Мы іх атрымаем, калі гэта акажацца неабходным.

Ўілабі прасіў інфармацыю як найхутчэй, да разьмеркаваньня паставак на наступны месяц. Стандартны дзіцячы рацыён АРА складаўся з разьліку 600 калёрыяў на дзень. Ужо 6 студзеня 1923 Ўілабі змог напісаць Стакоўскаму пра вынікі сваіх намаганьняў:

Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што ад 1 лютага памер араўскага рацыёну ў Беларусі будзе павялічаны прыкладна на 25 %. Гэтага рацыёну будзе даволі для падтрыманьня дзіцяці да 14 гадоў.

У студзені 1923, да гадавіны адкрыцьця Менскай акругі, некалькі амэрыканскіх газэт зьмясьцілі прэс-рэліз АРА зь лістом Ўілабі:

Кожны супрацоўнік, які хаця б тыдзень меў дачыненьне да працы кухняў АРА, ведае больш розных спосабаў, як ня даць дзіцяці-ўцекачу праглынуць кубак, зь якога пілі какаву, чым расеец можа знайсьці нагодаў для сьвятаў. Празь месяц ці два ён становіцца пэдыятрам; ён таксама дасьведчаны кухар і яшчэ лепшы шэф-кухар; ён можа так запаліць мокрыя дровы ў разьбітай печцы, што пазайздросьцяць індзейцы; ён агулам можа высьветліць, што здарылася з аўтамабілем, і адрамантаваць яго хутчэй, чым растлумачыць гэта мясцоваму шафёру, які ўсё роўна нічога не разумее.

Але найбольш Ўілабі ганарыўся яшчэ адной кваліфікацыяй, якую набылі супрацоўнікі менскага офісу:

Цяпер, калі прыйшоў абутак для дзяцей, супрацоўнік АРА стаў сапраўдным абутковым спэцыялістам. Аднаго позірку на пару ног, загорнутых у рызьзё ці радно, дастаткова, каб у 9 з 10 выпадкаў вызначыць патрэбны памер. Мы, зразумела, усё роўна мераем іхныя ногі. Наш цясьляр зрабіў некалькі мерак, і, на вялікае зьдзіўленьне дзяцей, яны цяпер атрымліваюць чаравікі, якія ня ціснуць і не такія вялікія, каб іхныя старэйшыя браты маглі забраць іх сабе.

Калі ў Маскоўскай штаб-кватэры падводзілі вынікі году, усе акругі былі расстаўлены паводле эфэктыўнасьці харчаваньня дзяцей у разьліку на аднаго супрацоўніка. Намесьнік кіраўніка АРА Сырыл Кўін рэкамэндаваў тым акругам, дзе лічба была меншай за тысячу, падумаць над рэарганізацыяй працы.

З 17 акругаў гэтая парада ня тычылася толькі адной: 1052 дзіцяці ў разьліку на аднаго супрацоўніка ў сьнежні кармілі ў Менску.

16

Першая гадавіна АРА: віншуюць самі сябе

Вечарына без гасьцей. — Зноў мала грошай. — Рэкордныя даставы. — Чайная дыпляматыя. — Шчыраваньні Стакоўскага. — Экспарт падчас голаду. — Бессардэчнасьць як неабходнасьць. — Пахвалы без пратаколу

Тэлеграфіст набіраў адрас: АРА, 42 Бродўэй, Нью-Ёрк, Гербэрту Гувэру, зь Менску:

Шлём сардэчныя вітаньні старшыню Гербэрту Гувэру ў першую гадавіну апэрацыяў АРА ў Менску. Няхай нашая супольная праца працягваецца на карысьць гуманізму.

Тэлеграма была падпісаная не кіраўніцтвам Беларусі, не галоўнымі лекарамі шпіталёў, якія атрымлівалі амэрыканскія мэдыкамэнты й абсталяваньне, не дырэктарамі сіроцкіх дамоў, якія кармілі дзяцей араўскімі рацыёнамі. Гувэра віталі самі мясцовыя супрацоўнікі менскай канторы АРА.

Сьвяткаваньне гадавіны было прызначанае не на 8 студзеня — дзень, калі ў 1922 годзе першы цягнік з амэрыканскімі грузамі прыбыў у Менск, а тыднем пазьней, калі была выдадзеная першая харчовая пасылка. Гасьцей чакалі 15 студзеня ў доме амэрыканскага пэрсаналу на Захар’еўскім завулку.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)