Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 126
Перейти на страницу:

— Вы маглі б ім скарыстацца, дарагая фройляйн! — з пагрозай у голасе сказала Нікалета; з нейкага незразумелага капрызу яна пажадала перайсці на "ты" з фраў Бэлай, але не з Ёзі. — У вас жа носік зусім сапсаваны. — Пры гэтым яна вельмі строга агледзела канапаціны, якія не толькі абсыпалі ўвесь какетліва задзёрты кірпаты носік, але, хоць і не дужа густа, частку шчок і лоба: менавіта так спіралевідныя туманнасці ці малочныя шляхі космасу на ўскраінах робяцца больш рэдкімі і празрыстымі.

— Я і сама ведаю, — сказала Ёзі прысаромлена. — Летам проста спасу няма. Але Канстанціну падабаецца, — дадала яна, суцешаная, і адразу перайшла да расказу пра добрае становішча яе жаніха на кёльнскім радыё.

Барбарына бабуля, генераліха, паявілася толькі на ленч. Адным з прынцыпаў старой дамы было ніколі не карыстацца аўтамабілем; дзесяць кіламетраў паміж яе маёнтачкам і Брукнеравай вілай яна адольвала ў старамоднай калясцы і заўсёды спазнялася на ўсякія сямейныя святы. Прыгожым, вельмі зычным голасам шырокага дыяпазону — ад густога басу да вярхоўяў дысканту — яна бедавала, што спазнілася на саму цырымонію.

— Ну, і які ж вы з сябе, мой дарагі новы ўнучак, — сказала вясёлая бабулька, фіксуючы Гендрыка ў ларнетку, якая вісела на доўгім срэбраным, упрыгожаным каштоўнымі камянямі ланцужку ў яе на грудзях. Агляд працягваўся доўга. Гендрык аж сумеўся, не ведаючы, куды сябе падзець. Зрэшты, старой Гендрык, здаецца, спадабаўся. Апусціўшы нарэшце ларетку, генераліха срабрыста засмяялася.

— Няблага, няблага, — канстатавала яна, узяўшыся ў бокі і весела кіўнуўшы Гендрыку. На яе белым напудраным твары яркія і рухавыя вочы гаварылі яшчэ больш красамоўна, разумней, мацней і больш пераканаўча, чым вусны.

Такой дзівоснай старой дамы за ўсё сваё жыццё Гендрык не сустракаў. Генераліха куды як спадабалася яму. У яе была знешнасць арыстакраткі ХVІІІ стагоддзя: высакамерны, разумны, вясёлы і строгі твар ахінала сівая прычоска, прыкрываючы вушы цвёрдымі валікамі. Здавалася, на патыліцы ў яе павінна быць каса. Дзіўна і крыху расчароўвала, што яе не было. У жамчужна шэрым летнім касцюме з карункавым рушам каля шыі і на апусцах яна выглядала па-ваеннаму статна. Шырокае калье выдатнага старога вырабу з матавага срэбра і блакітных камянёў, у тон камяням на ланцужку ларнета, ад рушу да самага падбародка хавала шыю і было падобна на высокі каўнер мундзіра.

У кожнай кампаніі, куды яна ўваходзіла, генераліха кіравала, да іншага яна і не прывыкла. У канцы ХІХ стагоддзя яна лічылася адной з самых прыгожых жанчын нямецкага свету. Нават у першыя два дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя шмат гаварылі пра яе прыгажосць, і ўсе вялікія мастакі эпохі пісалі яе партрэты. У яе салоне прынцы і генералы сустракаліся з паэтамі, кампазітарамі і мастакамі. Шмат гадоў падрад у Мюнхене і Берліне пра розум і арыгінальнасць генераліхі гаварылася амаль столькі ж, колькі і пра яе прыгажосць. А як што яе муж — памёр ён некалькі гадоў назад — карыстаўся ласкай у самых высокіх колах і, дарэчы, да таго ж быў багаты, ёй даравалі погляды, перакананні і манеры, якія на іншую накінулі б папрокі за эксцэнтрызм і нават непрыстойнасць. Самому кайзеру кінулася ў вочы яе прыгажосць. Таму яна ўжо ў 1900-м змагла выступіць за жаночае раўнапраўе. Яна напамяць ведала "Заратустру" і часта дэкламавала з яго ўрыўкі, на непрыемнае здзіўленне арыстакратычных гасцей, якія лічылі гэты твор сацыялістычным. Яна ведала Франца Ліста і Рыхарда Вагнера. Яна перапісвалася з Генрыкам Ібсэнам і Б'ёрнст'ерyе Б'ёрнсанам. Здаецца, яна ж была і супроць смяротнага пакарання. Ёй даравалі яе вобраз думак, у якім дзёрзкая нядбаласць вельмі дзівосна спалучалася з гордай годнасцю.

Генераліха зрабіла на Гендрыка ўражанне куды большае, чым тайны радца. Толькі цяпер ён па-сапраўднаму зразумеў, у які бліскучы свет уступіў. Яго добрая маці Бэла, відаць, мела рацыю, толькі не трэба было так бестактоўна намякаць на гэта: перад абліччам такога сваяцтва у абываталяў горада Кёльна адпадзе ахвота да гнюсных паклёпаў і плётак пра нібыта заняпад сямейства Гёфгенаў. Барбара яшчэ больш паднялася ў яго вачах, калі ён убачыў, якія блізкія адносіны ў яе з яе светлазарнай бабуляй. Барбара ўсе канікулы і да таго ж мала не кожную нядзелю бавіла ў маёнтку генераліхі — Гендрык успомніў, што і раней чуў пра гэта. Непараўнаная старая дама чытала сваёй унучцы Дзікенса і Талстога — захапленнем ў старое было — чытаць уголас, і чытала яна вельмі выразна, — апрача таго, яны разам ездзілі вярхом па маёнтку, які Гендрыку ўяўляўся вельмі арыстакратычным, накшталт англійскага парку, да таго ж рамантычнага, — лес, пранізаны срабрыстымі рачулкамі, пагоркі, даліны, цясніны і выдатныя краявіды. І зноў, калі Гендрык думаў пра бліскучае дзяцінства Барбары, да захаплення дамешвалася пачуццё зайздрасці. Бесклапотная маладосць, вытанчаная культура і амаль абсалютная свабода... Побыт бацькоўскай вілы; святочны адпачынак у маёнтку такой княскай дамы, які праз сваю рэгулярнасць зрабіўся амаль руцінай. Ці ж мог Гендрык прытупіць у сабе пачуццё горычы, параўноўваючы яе дзяцінства са сваім?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)