Напярэймы жаданьням
- Автор: Дудзіцкі Уладзімер
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:
„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
Перейти на страницу:
2
Нацямочку з хаты выйшаў —
спакусіла чараўніца,
каб да сонца зь белых вішань
росаў першаму напіцца
і прыслухацца да мовы
траў і зор у небе чыстым,
зьвіць у сподзіў адмысловы
слоў адборныя маністы,
акрапіць валогай сіні
некранёнай вуснаў смагі,
каб вятры не замясілі
чысьціні шальмоўствам магаў,
каб яна (мы каштавалі
абяцанкі жоўтай скрухі)
разгарнула дум крышчалі
па-над посьніцаю духу.
3
’Шчэ драмалі струны ветру,
і сады усьцяж маўчалі,
толькі ўжо зямныя нетры
адмыкаліся ключамі...
Рассыпаўся звон іскрысты
глыбіні на роснай стыні.
Шэлест лісьцяў цымбалістых
выплываў у стройным стылі
зь цішыні і нікнуў дзесьці
ў ніцях польнасьці рудое.
Далікатна скроні песьціў
шоўк сьвітальны сырадою,
напаўняў душу да сыці,
грудзі... Вылучыўшы змогу,
цалаваўся, змыўшы прыцем,
з хмаркай месячык двухрогі.
4
Золак выцадзіў з-за пушчы
полуд медзіва на стрэхі,
цяжка раніцы расплюшчыць
сум прытоптанага сьмеху.
Ён тугі, як глыбы, глейкі,
нібы месівішча гліны...
Распластаўся раптам нейкі
над зямлёю сьвет савіны.
І маўчала чараўніца —
макаў цьвет, кары мігценьне,
каля пнёў бярозак ніцых
лбамі стукаліся цені,
ад касьцей сухога хрусту
варушыліся узвышшы...
Напаілі смагу вуснаў
кроплі сьлёз ізь белых вішань...
Боль і прыкрасьць насалоды —
лепш зубамі камень грызьці.
Мрояў пешчаныя роды
запякліся каля выйсьця.
5
Палажыў на горб уласны
клунак крыўды — хай трымае.
Залатыя сонца пасмы
засланіла сьцень жывая...
Задаволеная, села
і таўчэцца каля клямкі,
быццам зьвер які ля цела
аблюбованае самкі.
І вартуе сьцены хаты,
часта дзівіцца у вокны,
ці жывы йшчэ дзень расьпяты
на шпянёх вуглоў вільготных.
Прыціскае, непакорны,
да грудзей расьпяцьце крыжа.
І яна ад злосьці чорнай
языкамі шыбы ліжа,
чырванее, стрэміць ікры,
іклы шчэлепамі шчэміць...
Адчуваць мне вельмі прыкра
блізіню свайго зьнішчэньня.
6
Я стаю і моцна зябну,
прытуляюся да шульля.
Вецер вецьцем кволых яблынь
лашчыць зрэбную кашулю.
Вось яе, адзінай толькі,
не напнуць на плечы сука,
бо у нітцы кажнай столкі
талісман жыцьця усукан.
Маці сеяла й мачыла
сінявокі лён пад кручай,
губку-ж выткала дзяўчына
і пашыла ў дзень заручын.
На грудзёх, над сэрцам самым,
васілёк і колас жыта,
колас доўгімі вусамі
крэсьліць шлях неперажыты...
І шчыміць мой горб уласны,
і жыве, і дажывае...
Залатыя сонца пасмы
засланіла сьцень жывая.
7
Сонца хіліцца да спаду,
ля гумён гусьцее вечар.
Праплылі над цьветам саду
хмар залочаныя плечы
і счарнелі. Сьцігашалы
абліліся чэрняй змроку.
Цені — збродныя шакалы —
нюхам трапілі на крокі
і паўзуць, каб дух украсьці,
па сьлядох на жыр спакусны,
сьліняць хіб чырвонай масьці,
хмелем скрыўленыя вусны,
пазяхаюць, гладзяць ікры
і ад рогату лажацца.
Адчуваць надзвычай прыкра
блізіню сям’і хіжацкай...
Ноч вятрамі ашукала
сьцігачоў... У пругкай позе
казытала цень шакала
пусьцінёй ікласты позях.
1947
Перейти на страницу: