Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Напярэймы жаданьням
Напярэймы жаданьням - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Напярэймы жаданьням

Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 88
Перейти на страницу:
Пякельны дар
У новы край, далёкі і нязнаны, з пакункам дум — тугой набраклых мар — нясу гадоў ліхіх пякельны дар — скамененую горам немач раны.
Няўцешныя пэйзажы і экраны — змардованы зямлі пакутны твар. На тло крыжоў — глыбокі сьлед ахвяр — мятуць віхры жарствы пясок каляны.
Губляецца ружовы небасхіл, і пляміцца нябёс блакітны полаг. У зьвівах хмар, над сумнішчам магіл, калышацца агнёў трывожны сполах...
Нялёгкі шлях ізь пекла па касьці, а мне-ж ісьці... Далёка ’шчэ ісьці...
1947
Сьвітанак
Сьвяжуткі зары сьвітанак, купаючыся ў расе, зь месячыкам на ганак хацінкі мае прысеў.
Палашчыў ваконцаў шкельцы — сінюткае срэбра рос, а потым чысьцюткім цельцам да пёрка майго прырос...
Сяброўства трыўкога почуў з шырокіх сьвятліц душы выносіў на сонечны вочап сьпялюткія думак каўшы.
Важкія, адменнай масьці, з тугою лясных смужын, ня ўмелі ні ткаць, ні прасьці у праслах вузкіх, ні жыць...
У замуце днёў сьвітанак, памыўшыся у расе, пакінуў мой сьціплы ганак і ў зацішку моўчкі сеў...
Ля берагоў Гішпаніі (на вадаплаве)
...Цяпер усё. Уласнымі вачыма пабачыў сьвет. І прыкрасьці дарог адчуў, як клунак гора за плячыма, крывёй параненых жарствою ног.
Да сьмерці ўсё у памяці зьбяры: тугу тайгі і прыгажосьці Крыма, пакутны крык у сутарэньнях Рыма і водгульле няўцешных перамог...
Між жоўтых скал паўдзённае сьпякоты у пошчаку шчапаецца мой плач, і плодзяцца штодзённыя турботы на пераломе спадаў і няўдач.
1947
1 Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я і не бяз хаты: удзень і уначы браты завуць мяне на полудзень у край багаты, дзе шэлест траў, вішнёвыя сады і песьні-думы вырасьцілі верш мой, дзе выпіў я у веку маладым кілішак гора свайго першы і мудрасьць даўнюю пазнаў яшчэ, і шум дажджоў, і звон лістоў кляновых, усьмешку васільковую вачэй, і любай цёплае і ласкавае слова...
2 Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я. Трывалы вязень злому, як весьні гром, на грані пералому рашчу спадзеўнасьць спору наяву. А ўспоруч зь ёй заслону дзён прарву — да рунных ніў. На зайздрасьць часу злому. Ля родных стрэх — ахвяраў крыгалому — схілю сваю пакорна галаву. Крыштальных сьлёз, што лягуць на далонь, нап’ецца сум, і сьцісьне боль тугі мне горам пасярэбраныя скроні. З далёкіх гораў, краю дарагі, імкліва мчацца думак мурагі — прысяга коньніка Крывіцкае Пагоні.
1947
Ня сыходзяцца горы з горамі
Ня сыходзяцца горы з горамі, ня збліжаюцца і узвышшы. Навет думкам, цяжкім і змораным, на спатканьне ніхто ня выйшаў.
Адзінокія, блудзяць сьцежкамі спадзяваньні пад млосным небам. І ня хочуць цьвісьці усьмешкаю рытмы вуснаў на чэрствай глебе,
зь весялосьцю чужой ня мірацца, ня ступаюць сумесна кроку, на журботнай у песьнях лірыцы пакідаюць свой сьлед глыбокі.
Як упартасьць такую выраку за мара́мі — на жоўтай высьпе? Кажуць, голас ліхога выраку над маёй галавою высьпеў...
Бо ня сходзяцца горы з горамі, ня збліжаюцца і узвышшы... Навет думкам, цяжкім і змораным, на спатканьне ніхто ня выйшаў.
Амэрыка, сьнежань 1947
СЬЦЕНІ
Ліра-паэма
1 Падышла і моўчкі села, прытулілася да цела. Ад цяпла і тонкіх ліній загарэўся ў сэрцы сіні аганёк... Пакратаў вусны і нясьмела словам луснуў. Няпрыкметнае такое, не давала супакою... Я зірнуў у зоры-вочы, на аблічча — твар дзявочы, на вясёлкі броў і веек, грудзі — белыя лілеі, хараство і крылы-рукі і адчуў цяжкія мукі...
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)