Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 107
Перейти на страницу:

Фронт на поўдзень ад Вердэна праціўнікі разглядалі як другарадны. Згубленая французамі зона, цэнтрам якой з’яўлялася Пікардзія, была шчыльна заселенай і лічылася важнай як у сельскагаспадарчых, так і ў прамысловых адносінах.

Не толькі царскія генералы не шкадавалі салдат і завальвалі ворага трупамі, прадпрымаючы бессэнсоўныя прарывы кшталту Брусілаўскага. Сярод немцаў у гэтым плане «вызначаўся» генерал Лангемарк. Ён арганізаваў атаку, якая ўразіла нямецкую грамадскасць сваёй недарэчнасцю і пагардай да чалавечага жыцця. Генерал кінуў на англійскія кулямёты падраздзяленні, якія складаліся з неабстраляных маладых людзей — студэнтаў і рабочых. Потым падобныя рэчы пачалі паўтараць военачальнікі з абодвух бакоў, а салдаты на гэтай вайне пачалі разглядацца як «гарматнае мяса».

Як у Германіі і Францыі, так і ў Расіі ўсе меркавалі, што вайна працягнецца некалькі месяцаў, не больш за паўгады. Але высветлілася, што генералы рыхтаваліся да мінулай вайны, а не да цяперашняй.

Не ўлічылі дасягненняў інжынернай і тэхнічнай думкі праціўнікаў. Арміі ўмелі цяпер не толькі атакаваць, бамбаваць, атручваць газамі, але і супрацьстаяць падобным атакам. Былі вынайдзены процівагазы, бліндажы і акопы для працяглай абароны. Да пачатку 1915 года абодва бакі сутыкнуліся з тым, што вайна прыняла не прадугледжаны ранейшымі планамі характар — яна стала зацяжной. Хоць у немцаў і атрымалася захапіць амаль цэлую Бельгію і значную частку Францыі, іх галоўная мэта — імклівая перамога над французамі — апынулася абсалютна недасягальнай. І Антанце, і Цэнтральным дзяржавам прыйшлося, па сутнасці, весці яшчэ не бачаны чалавецтвам тып вайны — вымотвальную, доўгатэрміновую вайну, якая патрабавала татальнай мабілізацыі эканомікі і насельніцтва.

Адносная няўдача Германіі мела яшчэ адзін важны вынік — Італія, трэці ўдзельнік Траістага саюзу, устрымалася ад уступлення ў вайну на яе баку.

Інтэнсіўнасць дзеянняў на Заходнім фронце з пачатка 1915 года значна зменшылася. Германія засяродзіла свае сілы на падрыхтоўцы аперацыі супраць Расіі. Французы і англічане таксама вырашылі скарыстацца паўзай для назапашвання сіл. На працягу першых чатырох месяцаў 1915 года на фронце панавала цішыня, баявыя дзеянні вяліся толькі ў Артуа, ля горада Арас (у лютым французы прадпрынялі спробу наступлення) і на паўднёвым усходзе ад Вердэна, дзе германскія пазіцыі стваралі так званы Сэр-Міельскі выступ, які французы спрабавалі знішчыць у красавіку. Англічане ў сакавіку зрабілі няўдалую спробу наступлення ля вёскі Неў-Шапэль.

Немцы, у сваю чаргу, распачалі контр-наступленне супраць англійскіх войскаў у паўночнай частцы фронта, у Фландрыі ля Іпра (22 красавіка — 25 мая), падчас якога Германія ўпершыню ў гісторыі чалавецтва з поўнай нечаканасцю для англічан и французаў ужыла хімічную зброю, выпусціўшы на пазіцыі ворага хлор з балонаў. Ад газу пазярпела 15 000 чалавек, з якіх 5000 загінула. Але немцы не мелі дастатковых рэзерваў, каб скарыстацца вынікам газавай атакі і прарваць фронт. Пасля апісаных іпрскіх падзей абодва бакі вельмі хутка здолелі распрацаваць процівагазы разнастайных канструкцый, і далейшыя спробы ўжыцця хімічнай зброі ўжо не былі неспадзяванкай для вялікай колькасці войска.

Падчас гэтых баявых дзеянняў, якія далі малазначныя вынікі пры істотных стратах, абодва бакі ўпэўніліся ў тым, што штурм добра абсталяваных пазіцый (некалькі ліній акопаў, бліндажы, загароды з калючага дроту) без актыўнай артылерыйскай падрыхтоўкі бесперспектыўныя.

Аперацыя ў Артуа

3 мая 1915 года Антанта пачала новае наступленне ў Артуа, якое вялося сумеснымі англа-французскімі сіламі.

Французы наступалі на поўнач ад Араса, англічане — на сумежным участку ў раёне Неў-Шапэль. Наступленне было арганізавана па-новаму: велізарныя сілы пяхоты, карпусоў кавалерыі, артылерыі былі засярэджаны на 30-кіламетровым участку. Наступленню папярэднічала шасцідзённая артылерыйская падрыхтоўка (было выдаткавана 2,1 млн. снарадаў), якая, як меркавалася, павінна была цалкам задушыць супраціў германскіх войск. Разлікі не спраўдзіліся. Велізарныя страты Антанты (130 000 чалавек), панесеныя за шэсць тыдняў баёў, абсалютна не адпавядалі дасягнутым вынікам — да сярэдзіны чэрвеня французы прасунуліся ў глыбіню на 3–4 км на 7-кіламетровым участку фронту, а англічане — менш, чым на 1 км на 3-кіламетровым участку.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)