Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 107
Перейти на страницу:

У 1914 годзе артылерыя, якая пазней будзе названа «дывізійнай», складалася з лёгкай палявой, коннай і горнай. Карысталася яна 3-дзюймовымі (76-мм) гарматамі — узору 1900 і 1902 гадоў, аблегчаным «конным» варыянтам гэтых палявых гармат і горнымі гарматамі ўзору 1904 і 1909 гадоў.

Артылерыя актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні стратэгіі пяхоты. Так, калі расійцы пачалі ўжываць палявую гармату, якую германская пяхота за эфектыўны шрапнэльны агонь называла «касой смерці», то немцы былі вымушаны перагледзець манеру пяхотнай атакі. Вельмі хутка яны перасталі на адкрытай прасторы хадзіць у напад шчыльнымі ланцугамі ў поўны рост, а замест гэтага пачалі актыўна выкарыстоўваць прыродныя ландшафты, зарывацца ў зямлю, хавацца за дротавымі загародамі, будаваць умацаванні, размяшчаць на пазіцыях прыхаваныя кулямётныя кропкі. Задачы артылерыі рабіліся ўсё складаней і складаней. Галоўнай з іх па-ранейшаму заставалася барацьба з жывой сілай. Але цяпер справа была не ў тым, каб яе знішчыць — дасягнуць гэтага ў поўнай меры было немагчыма, — але ў тым, каб стрымаць яе агнявыя магчымасці на найбольш важных накірунках.

Расійцы не дасягнулі поспеху ў стварэнні самалётаў і танкаў, затое выдатна праявілі сябе як артылерысты.

Яшчэ расійска-японская вайна прымусіла расійскіх інжынераў тэрмінова ўводзіць у боекамплект палявой гарматы фугасную гранату, і цяпер пры абстрэле бліндажоў яе роля няспынна расла. Ужо ўвосень 1915 года іх доля ў боекамплекце павялічваецца з 15 да 50 адсоткаў. Але і граната калібру 76 міліметраў аказвалася нядзейснай супраць бліндажоў, агнявых кропак з падстрэшкам, тым больш што пры падзенні снарада пад малым вуглом большасць энэргіі выбуху проста гублялася, а ладная доля аскепкаў сыходзіла ў грунт ці адлятала ўверх. Большасць заглыбленых у зямлю ўмацаванняў з’яўляліся гарызантальнымі цэлямі, таму для іх эфектыўнага паражэння снарад павінны быў падаць як мага больш строма і несці вялікі разрыўны зарад. Да таго ж гарматы з адхоннай, насцільнай траекторыяй не маглі весці агонь праз галовы сваіх войскаў. Артылерыя пільна патрабавала гаўбіц.

Больш стромая (навясная) траекторыя агню гаўбіцы патрабавала не толькі большага вугла пад’ёму ствала, але і значна меншай пачатковай хуткасці снарада, і, адпаведна, меншай адноснай даўжыні ствала і мешай шчыльнасці зараджання. Таму гаўбіца пры аналагічнай вазе і рухомасці можа мець значна большы, чым гармата, калібр. У выніку гаўбіца ў плане выбару траекторыі і дальнасці палёту снарада аказалася вельмі гнуткай зброяй.

Распрацоўкай лёгкай палявой гаўбіцы расійскія артылерысты заняліся на вопыце ўсё той жа расійска-японскай вайны. Але значна болей японскія ўрокі паўплывалі на вынаходніцтва мінамётаў.

Яшчэ пры абароне Порт-Артура мічман Сяргей Уласьеў і капітан Леанід Габята стварылі першы мінамёт, які паспяхова зрываў асадныя работы японцаў. Але першапачаткова, акрамя расійцаў, карысць мінамёта ацанілі толькі немцы. Праўда, у Расіі аддалі перавагу новай наразной марціры, а ў Германіі мінамёты аддалі на ўзбраенне сапёрам. Вялікую папулярнасць бомба і мінамёты набылі падчас пазіцыйнай вайны — гарматы з вельмі стромай траёкторыяй (марціры) маглі весці агонь са дна акопаў і са схованак, дасылаць цяжкія разрыўныя снарады ў акопы праціўніка за некалькі сотняў метраў. Вертыкальна падаючы, яны разбуралі палявыя пабудовы і забівалі вялікую колькасць людзей навокал. У большасці выпадкаў гэтыя гарматы зараджаліся проста праз рулю калібернай мінай ці, па схеме Габята-Уласьева, надкалібернай мінай, якая ўстаўлялася ў ствол хвастом-стрыжнем.

Ствараліся гарматы новага тыпу ў спешцы і з пэўнай доляй імправізацыі, што стала прычынай з’яўлення вялікай колькасці схем і узораў. Творчы падыход праяўлялі і ў полі — ужывалі што заўгодна, ад спружынных катапультаў для кідання ручных гранат да агнястрэльных самаробак з трубаў і гарматных гільзаў.

Горш справы былі са снарадамі. Амаль у самым пачатку вайны сутыкнуліся з так званым «снарадным голадам». Справа ў тым, што перадваенныя артылерыйскія запасы расталі яшчэ ў першыя месяцы, і да пачатка 1915 года на фронце пачаўся сапраўдны «голад». Улетку таго ж года штомесяцовая патрэба вызначалася ў 3 мільёны снарадаў, нягледзячы на тое, што ў 1914 годзе разлічвалі да канца вайны выкарыстаць 5,6 мільёна. Неабходна было прымаць тэрміновыя меры для павелічэння выпуску снарадаў у Расіі ці закупаць і іх за мяжой.

Камісія генерал-маёра Уладзіміра Іпацьева і Хімічны камітэт ГАУ актыўна працавалі над гэтым. Якога-ніякага поспеху ў галіне вырабу снарадаў удалося дасягнуць толькі дзякуючы пераходу на вытворчасць цэльнакорпусных гранат «паводле французскіх узораў» са звычайнага і сталістага чыгуну. Пры гэтым расійскія сурагатныя снарады, у дачыненні да заўчасных разрываў, аказаліся значна больш бяспечнымі за французскія. А вось выкарыстанне спрошчаных узрывальнікаў прывяло да шматлікіх няшчасных выпадкаў — гэта прыйшлося ўлічваць у пасляваенных распрацоўках.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)