Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 217
Перейти на страницу:

Гэто добро, што пры дзеле...

О-ой, без яго, Лаўрэне, не абыдзешса аніяк — дай ты веры! I як тыя паны маглі ўсю жызню нічого не рабіць — чорт іх душу ведае!

Толькі паны, мусі, і маглі...

Але ж нармальны чалавек так не вынесе, праўда?

Ну...

Нармальны — здурэў бы! Няма страшнейшай мукі, чым нічого не рабіць! I зыск маю тут не кепскі! Да бруднай работы цяпер маладыя ісці не спяшаюццо — файно мне плацяць!

— Бачу, з фуліганамі ваюеш...

Зямлячку бытта зноў завялі:

О-ой, каб ты толькі ведаў, як часамі за дзень назмагаюса з рознымі вырадкамі! Каб яны ўсе акалелі, каб яны! Ваюю з гэтымі заменкамі — бы на той вайне! А тут такі навал работы — у кожнай клетцы памый і даглядзі, кожнаму зверу дагадзі, кожнаго добро накармі! А гэтыя ўсе звяры, скажу табе па шчырасці, не дай бог якія капрызныя! Асабліво заморскія — бы тыя панскія дзеці, дальбо! Абы чаго табе не толькі ў рот не возьмуць — нюхаць нават такі не стане, падло! Аднаму давай цёплае, другому — халоднае, таму — кіслае, іншаму — салодкае, ды шчэ на малацэ! Гэтым — раніцой, тым — удзень, там тым — толькі вечарам, а хай яго ліхо, няхай! Часамі і ад гэтаго здурэць можно! А во, сам бачыш, шчэ тут ганяйся за рознымі абармотамі — убівай шчэ на іх сілу!

Якраз надышоў на такое...

Сам бачыў, ага?! Паслу-ухай адно, Лаўрэне, раскажу табе шчэ лепшае дзіво! Дзісь на ранку адзін такі прахвост падаў слану бутэльку пустую — шкляную бутэльку, ці дасі ты веры? Выпіў, гіцаль, тут піво ды падаў, уяўляеш сабе? Нашаму Сураку толькі сёмы рок, шчэ зусім-зусім дурненькі, хоць і выгнаўсо, бы тая цыстэрна, і жарэ ў дзень ведаеш сколькі? То паслухай! Аднаго хлеба — дванаццаць буханак! Восемдзесяць кіляў травы ў трыбух набівае, трыццаць — буракоў...

Адзі-ін?

Во, а ты, Лаўрэн, веры не даеш! Ды дзівішса! Хібо ж гэто ўсё? Шчэ кожны дзень яму паўтары пуды бульбы даем! Па шэсць кілі капусты ў вантробу бічкуе! Аўсянкі з гарохам, вотруб'я і аўса чыстаго ды першагатунковаго, і аж два пуды зялёных галінак валім пад нос! I ўсё-ўсё есць — аж за вушамі трашчыць у яго! А цукру сколькі жарэ — жартачкі, такая гара цела!

Жанчына паказала на свайго любімчыка, які зводдаль цераз сталёвыя бэлькі звесіў зморшчаную халяву хобата ды рахмана міргаў светлымі вейкамі з рэдзенькім іглістым шчаціннем і нібы з цікавасцю прыслухоўваўся, што пра яго гавораць. Сонька са здавальненнем паўзіралася на выхаванца, тады — на земляка і пасмакавала, якое ўражанне зрабіла яе інфармацыя.

Вытрымаўшы паўзу, прадоўжыла:

Ну, во! Выжлукціў перад клеткай тое піво і бутэльку падаў! Малады наш дурань хобатам за шыйку яе хапіў, пяткай трахнуў аб цэмент ды панёс жывыя, бы агонь, вострыя асколкі сабе ў рот, ці дасі ты гэтаму веры, га? Як убачыла ўсё я, так і струхлела — на аман амярцвела! Ах, бо-ожа ты мой, сколькі наеласа страху — думала, памру! Добро, што якось тую шыйку паспела вырваць у апошні момант, бо Сурак рахманы, бы іншая карова!

Зямляк аж зацокаў языком.

А зараз падыходжу да клеткі, каб пачысціць малпоўнік, і што ты тудамеш? Бачу другого абармота!

Успомніўшы, бабуля аж хапілася за шчокі:

А-а, дак ты ж яго, Лаўрэне, ведаць павінен! Напэ-эўно ведаеш! Шпакоў Здэнак — сын нашаго Васіля, што да войска з табой за палякамі прызываўса, а потым зарэзаўсо касой у сваім хлеўчыку над Нёманам. Малады Шпак з адной развёўсо і ўзяў другую. Але піць не пераставаў, покуль і тая жонка гуляцы не дала каленам пад зад. Бо цяперашнія бабы, скажу табе, Лаўрэне, па шчырасці, не такія пакорныя, якімі былі калісьці мы, дурніцы! Ха-а-а, Лаўрэн! Цяпер, калі мужык надто п'е і ніякія ўгаворы ўжэ не дапамагаюць, баба такого прапірае — авэк з хаты, і ўсё! Каб нават не смярдзеў! Таму і разводаў цяпер столькі — і на вёсках ужэ.

Хвіліну яна прыпамінала, што хацела сказаць.

Ага! Вярнуўса Здэнак з Поўначы, грошай поўныя кішэні, то во ходзіць і распускае іх, гунцвот, замест таго каб дзецям што купіць — у яго ж іх двое! Па бацькавай лысіне ў апошні момант пазнала! I бачыш, ад няма чаго рабіць шымпанзіху ўздумаў нам угробіць ды шчэ кажа — яму амоцыю паказуваю! А што ён, валацуга стары, хацеў бы ад мяне бачыць, га-а? Па галоўцы за такое гладзіць? Вярблюда з канарэйкай прыплёў ні к сялу ні к гораду, абы зубы загаварыць!

Пад'юдзіць цябе спрабаваў.

Я і кажу! А людко-ове, які цяпер свет настаў! Скажы, як нам жыць з імі?!

Лаўрэн спачувальна толькі паківаў галавой. Праз хвіліну ўспомніў:

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)