Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 217
Перейти на страницу:

Шчэ і насміхаецеся?

Праўду кажу!

Ваша прозвішча?

Чыё, маё? — прыкметна ён збавіў тон.— Запісаць? Калі ласка — Іваноў.

Бабуля да яго нейкі час пільна прыглядалася. I раптам выбухнула зноў:

— Барыс Ляксандравіч, ён вам няпраўду гаворыць! Ісцяны бог, змахляваў! Брэшаш, ніякі ты, гіцлю, не Іваноў, што ты нам галаву дурыш! Я адно ў гэту мінуту цябе пазнала! Барыс Ляксандравіч, а я ж яго ведаю з малого — бы аблупленаго ведаю! Гэты гой — з маёй вёскі! Ён — нашаго Шпаковаго Васіля і Зюты Бельскай сын! Нават і такі лысы, як яго бацько! Толькі той быў разумнейшы і болей людскі! Гэто напэўно — ён! От так сыно-ок, нездарма з-за такого паганца і рукі на сябе татко налажыў!

Чырванатвары сігануў на выхад.

Ігар спытаўся ў Лаўрэна:

Дзеду, а гэты дзядзя — фуліган?

Але таму было не да малога. У бабуліных ухватках і голасе ён раптам улавіў штосьці знаёмае. Толькі не мог разабрацца што, таму не адводзіў ад старой вачэй.

Дзе-еду, ну, дзе-ед, што, дзядзя...

Усё яшчэ абураная кабеціна аж кіпела. Яна хапіла імкліва вядро з кормам ды сваім магутным корпусам крутнулася, каб некуды ляцець. З налёту тыцнула Лаўрэну ў грудзі і сама сябе аблаяла:

Аё-я, старая ты карга, куды прэшса! Зважай, бабо, куды лезеш! Дзіво што машыны на вуліцы б'юцца!

Тут яна ўзняла на Лаўрэна вінаватыя вочы, раптоўна застыла і нейкі момант з адкрытым ротам лавіла паветра, нібы выкінутая на бераг рыбіна. Потым жахліва віскнула:

О-о-о-ой, людко-о-о-ове, а к-каго-о... і к-каго-о ж я тутака спатка-ала, а Е-езу?

Затым панічна выпусціла вядро, шмыгнула ў памяшканне побач з клеткай тыграў.

Праз хвіліну як на пажар несліся ўжо туды птушніцы, звераводкі, прыбіральшчыцы, і ўсе яны чагосьці спрачаліся. Добрую мінуту панаваў там вэрхал і кіпела ліхаманкавая нарада. Затым сяброўкі імгненна дапамаглі тоўстай кабеціне сцягнуць з сябе чорны халат ды гумовыя боты. Не выпускаючы з віду Лаўрэна, паплявалі на туфлі, выцерлі іх старанна, падалі жанчыне і нават дапамаглі абуцца. Наставілі яшчэ і люстэрка.

Тоўстая павярнулася — дала сябе агледзець сяброўкам з усіх бакоў, абцягнуць кофту. Кінуўшы ў шкло вокам ды паправіўшы за вухам шэрыя пасмы, яна выкацілася на падворак і апынулася зноў каля Маркевіча:

О-о-ой, людко-ове, няўжэ ж гэто ты-ы, Лаўрэ-эн?! Няўжэ ж цябе тут ба-ачу?!

Гляджу, прыглядаюса ды сваім вачам спачатку не магу даць веры! О-ой, людко-ове, як мы спатка-аліса, хто б мог і паду-умаць нават, што можа такое здарыцца! О-о-ой, а нігды-нігды і не паду-у-умаў бы нават!

Сумеўшыся, Лаўрэн уталоплена глядзеў, усё яшчэ нічога не разумеючы.

Пажылую жанчыну гэта не астудзіла:

О-ой, я даўно ўжэ чула, што ты сынам сваім адцаў на машыну хутар і да іх у Гродно перабраўса! I чула, што цябе тут надто добро даглядаюць яны! Шчэ сама сабе не раз казала — не кепско было б даведацца пра адрас Маркевічаў ды спаткацца тут дзе-небудзь, жывем жа ў адным горадзе! Ну, падумала, павыглядала дый забыла начысто, дальбух! А зара — на табе, новасць! I без ніякаго адраса спаткаліса, ды шчэ дзе! Тут жа не фэст[20] які, куды людзі збіраюцца ды могуць сабе спатыкацца!.. О-о-ой, аж тако-ое здарэнне, а дайце вы ве-еры!

Кабеціна не без какецтва тыльным бокам забруджанай у цеста з бульбы і вотруб'я рукой паправіла за вухам сіваватыя жорсткія валасы і ўсміхнулася яму.

Толькі цяпер па ўсмешцы Лаўрэн у жанчыне разгадаў Соньку — жонку стэльмаха Касілы з Масалян. Зямлячка надта растлусцела і так змянілася з твару, бытта яе пакусалі пчолы. Адно голас мела той самы, хоць ужо і сіплаваты. Тыя самыя былі ў яе і манеры, а найбольш за ўсё — тая самая ўсмешка.

4

За «польскім часам» Лаўрэн з Сонькай хадзіў на музыкі, а нейкі час гуляў нават з ёю — хадзіў да яе на «рантку», як тады казалі. Будучы старым кавалерам, доўга яшчэ і вагаўся — ці не ўзяць яе за жонку. Бо так на вёсцы вялося, што дзеўкі замуж не выходзілі, іх — бралі; мужчына выбіраў, а дзяўчына выбару падпарадкоўвалася.

Сватаўся нават да яе.

Дамовіліся, якую ў пасаг карову маладая возьме, але потым спыніўся на Соньчынай сяброўцы — Ніне. Бо тая была аж на тры гады маладзейшая, а яе браты да такой самай каровы ў пасаг Нінцы дабаўлялі яшчэ і дзвесце злотых.

I во —як усё павярнулася.

Людко-ове, і трэбо ж так спатка-ацца нам! Ой, а на мне халат такі згомтаны, такі запэцканы, праба-ач, Лаўрэнку! Так нечакано спаткаліса!

Каб абарваць яе невычэрпны фантан радасці, Лаўрэн буркнуў:

У звярынцы служыш?

Ага!

То добро...

А што маю рабіць, разваж ты сам! Дочкі з зяцямі параз'яг-джаліса па белым свеце, мне за імі аніяк не ўгнацца. Хату сваю ў Масалянах давялосо прадаць. Калгасную пенсію перавяла сюды, перавязла манаткі і во — крыху тут прырабляю, ды цэлы дзень чалавек пры дзеле сабе!

вернуться

20

Гадавое царкоўнае ці касцельнае свята (гл. іспанскае — фіеста) — тыповае для былой Заходняй Беларусі.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)