Кім
- Автор: Дударев Алексей
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 978-985-02-1170-5
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Кім». Краткое содержание книги:
Юля. Мабыць.
Каралёў. Мяркуючы па тым, як ты апранута, ён не надта і клапоціцца пра цябе...
Юля. Зусім не клапоціцца...
Каралёў. Ну дык...
Юля. Я яго кахаю...
Каралёў. Паехалі!
Юля. Не.
Каралёў f дастае з партманета некалькі зялёных банкнотаў, кладзе іх на бакал). Ладна, давай так... Я пайду за шампанскім, а ты за гэты час пе-ра-ду-ма-еш... О’кэй... Юля (б’е Каралёва па шчацэ і выходзіць).
Каралёў (ашалела). Яна ўдарыла мяне... Яна мяне ўдарыла... (Машинальна бярэ бакал Юлі і выпівае.) Якая гадасць!
Дом Каралёва. Раніца. Каралёў у вопратцы спіць на падлозе. Валяюцца бутэлькі, паміж імі сотавы тэлефон. Ён і звініць. Доўга звініць. Каралёў прачынаецца, бярэ тэлефон.
Каралёў. Слухаю... Які пацан? А колькі яму гадоў? Ну, прыкладна! Праверылі ўсё? Хай заходзіць...
Каралёў знаходзіць недапітую бутэльку, налівае ў бакал, п’е. Уваходзіць Кім, трымаючыся за нос.
Кім. Дзень добры...
Каралёў. Салют! Што скажаш?
Кім. У вас сурвэткі няма?
Каралёў (дастае насоўку). На... I што з табой?
Кім. Капіляры знаходзяцца блізка каля сценкі носа... Пры нязначным узрастанні напружання лопаюцца... Гэта ў мяне з дзяцінства... сястра кажа, што калі мне паказаць здалёк кукіш, у мяне з носу пальецца кроў.
Каралёў (бярэ тэлефон, націскае кнопку). Навошта ТЫ ЯГО біў?
Кім. Ён мяне не біў!
Каралёў. Заткніся! (У трубку.) Я цябе пытаюся, урод, навошта ты яго біў? Ах, проста нос паміж пальцамі сціснуў... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў?
Кім. Трынаццаць.
Каралёў (у трубку). Выйдзеш за вароты і па перыметру абыдзеш дом... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў, ты казаў?
Кім. Трынаццаць.
Каралёў (у трубку). Абыдзеш дом трынаццаць разоў на кукішках! На кортачках, урод!
Кім. Прабачце, я пайду...
Каралёў. Табе шкада яго?
Кім. Шкада.
Каралёў (у трубку). Адбой: ён табе амністыю абвясціў... Не я, а ён! (Кідае тэлефон.)
Каралёў (налівае). 3 твайго дазволу... (П’е.) Цяпер кажы, хто ты...
Кім. Я ваш сын...
Каралёў. Яшчэ раз.
Кім. Я ваш сын...
Каралёў. Вельмі прыемна, сынуля...
Кім. Мне таксама.
Каралёў. За сустрэчу! (П’е.) Калі б ты ведаў, як я цябе доўга шукаў. Ты, канечне, сынок, бедны, няшчасны, адзінокі, табе няма чаго есці і табе трэба грошы... так?
Кім. Не зусім. Я не сірата, не бедны, не адзінокі, мне ёсць што есці і ёсць дзе жыць... А вось грошы мне патрэбны. Тут вы здагадаліся.
Каралёў. Колькі?
Кім. Пяцьдзясят тысяч.
Каралёў. Ну, мужык, ты сціплы...
Кім. Я пра долары...
Каралёў. Тады «ой»! Ты сапраўды мой сын. Па размаху. Цябе мамка паслала?
Кім. Мама памерла дзесяць гадоў таму.
Каралёў. А як яе звалі?
Кім. Эльвіра.
Каралёў. А дзе мы з ёй... сустракаліся?
Кім. На фестывалі моладзі і студэнтаў... Вы тады былі намеснікам старшыні Саюза моладзі.
Каралёў. Колькі табе гадоў?
Кім. Вы пыталіся ўжо два разы... Трынаццаць.
Каралёў. А-а-а... Так, так... I з кім ты жыў?
Кім. Жыў я ў дзетдоме, бо ў мамы таксама нікога з блізкіх не было... Дом знаходзіўся ў Расасенцы. Калі здарылася Зона, дзетдом рассялілі па ўсёй рэспубліцы... Я цяпер жыву тут, у сямейным дзіцячым доме.
Каралёў. I як ты пра мяне даведаўся?
Кім. Ваша інтэрв’ю было ў «Дзелавой газеце».
Каралёў. Ну ясна. А яна што расказвала табе пра мяне і ты ўсё запомніў... Калі яна памерла?
Кім. Я ж казаў... дзесяць гадоў таму.
Каралёў. I ты нешта запомніў з таго, што яна табе расказвала... пра мяне? У такім узросце?
Кім. Яна амаль нічога не расказвала... Толькі перад смерцю прашаптала: «Фестиваль. Тваё імя — твой бацька...»
Каралёў. Чыё імя?
Кім. Маё.
Каралёў. А як цябе завуць?
Кім. Кім...
Каралёў. Пры чым тут я?
Кім. Вы знаёмы з абрэвіятурай? Назавіце сябе і зразумееце...
Каралёў. Называю: Каралёў... I што?
Кім. Поўнасцю...
Каралёў. Каралёў Ігар Міхайлавіч... I што? А-а-а... Крута... Кім атрымліваецца... Толькі няўвязачка з прозвішчам па бацьку. Справа ў тым, што мяне на вакзале некалі знайшоў сяржант міліцыі... Мая мамачка пакінула мяне на падаконніку... Прозвішча ў сяржанта было Міхайлаў... Так я стаў Міхайлавічам.
Кім. А чаму Каралёў?
Каралёў. Тады ўсе шызелі ад касманаўтыкі... Акурат на тым тыдні памёр славуты генеральны канструктар...
Кім. A Ігар?
Каралёў. А вось гэтага не ведаю... Можа нянечка якая ахрысціла, а можа клапатлівая матуля запіску пакінула... Не ведаю.
Кім. Даруйце...
Каралёў. Усё пуцём, Кім! Дык ты кажаш мой сын? I прыйшоў па аліменты? Лады, Кім... Толькі давай так... Колькі ты заяўляў?
Кім. Пяцьдзясят тысяч.
Каралёў. Замётана. Тры нулі закрэсліваем і... Атрымай і распішыся!.. (Падае купюру.)