Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кім

Электронная книга - «Кім». Краткое содержание книги:

П’еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 15
Перейти на страницу:

Кім. А што могуць рабіць дзеці а чацвёртай гадзіне ночы? Ой-ё-ёй! Ой-ё-ёй! Мы сэканомім на энергаталонах... Вы, мэм, ззяеце, як ёлачная цацка...

Юля. Кі-ім!

Кім. Што пачварная?

Юля. Калі б ты ведаў... Калі б ты ведаў...

Кім. Я нічога не хачу ведаць, я хачу спаць. Лена тэлефанавала.

Юля. Якая Лена?

Кім. 3 клінікі.

Юля. Чаго?

Кім. Непакоілася за вас, мэм, і пыталася, куды вы падзеліся...

Юля. I што ты сказаў?

Кім. Я сказаў, што вы дома, стаміліся і спіце разам з дзецьмі. Бачыце, як вы нізка палі... Мала таго, што загульваеце

начамі, дык яшчэ вымушаеце непаўналетняга прыстойнага падлетка хлусіць дарослым.

Юля. Навошта ж ты хлусіў?

Кім. А што мне было рабіць? Сказаць, што і мне невядома, дзе вы падзеліся? Каб і яна хвалявалася ўсю ноч... А так я зло ў свеце паменшыў роўна ў два разы, і твая сяброўка спакойна спала на начным дзяжурстве. I я таксама іду спаць... чаго і вам жадаю.

Юля. Я толькі чаю пап’ю...

Кім. Вас там не напаілі нават чаем? Які жах! Я зараз прыгатую.

Юля. Я сама... Ідзі спі.

Кім. Калі вас яшчэ і голадам марылі — магу прапанаваць аўсяную кашу.

Юля. Разбяруся. Ідзі спаць...

Кім. Сонца ўзыходзіць. Дабранач, мэм!

Юля. Не здзекуйся. Ідзі.

Кім. Пайшоў. (Пайшоў.)

Юля. Кім!

Кім. Што?

Юля. Я цябе люблю...

Кім. Гэта ў вас ад бяссонніцы...

Юля. Ну хопіць ёрнічаць, я сур’ёзна!

Кім. У чатыры раніцы толькі пеўні сур’ёзна кукарэкаюць, сур’ёзныя ж размовы людзі вядуць пасля дзевяці... Гуд бай!

Юля. Чакай.

Кім. Ну што яшчэ?

Юля. Я хачу, каб ты ведаў, што б ні здарылася, што б ні адбылося, я заўсёды буду з табой, з Пінем і з Баранесай...

Кім. Не веру...

Юля. Чаму?

Кім. Вы парушылі іерархію, якую ж самі і ўстанавілі...

Юля. Ну добра! 3 Пінем, з Баранесай і з табой! Ты задаволены?

Кім. Я незадаволены, але скараюся жорсткаму лёсу.

Юля. Ты балаболка!

Кім (пазяхаючы). Я таксама хачу зрабіць сур ёзную заяву: калі вы будзеце замест лячэння прападаць у барах, ездзіць на «мерседэсах», то...

Юля. Клянуся, гэта ў першы і апошні раз! (Абдымае яго.)

Кім. Дадуць мне сёння паспаць ці не! Гэта абуральна! (Выходзіць.)

Юля (глядзіць у акно). Сон... Раніца... Ранішні... Сон...

Офіс Хадзеева. З’яўляецца Каралёў.

Хадзееў. Што табе трэба?

Каралёў. Прыстойныя людзі вітаюцца і прапаноўваюць сесці (паўза). Можна мне сесці?

Хадзееў. Сядай.

Каралёў. Я прыйшоў табе сказаць, што ты дарма адправіў сваю Зайку ў Кёльн.

Хадзееў (падхапіўся). Адкуль ты ведаеш?

Каралёў. Не кіпяціся! Гэта яшчэ не ўсё. Ёй ужо нічога не пагражае. Hi ў Кёльне, ні тут. Я прыйшоў разлічыцца з табой (пачынае выкладаць з сакваяжа пачкі грошай), папрасіць прабачэння і сказаць, што я быў свіннёй...

Хадзееў. Чаму быў?

Каралёў (горача). Таму што я ўжо даўно не свіння!

Хадзееў. Іяк даўно?

Каралёў. Сем гадзін. 3 паловай.

Хадзееў. Ну-у, так доўга не жывуць...

Каралёў. I тым не менш... Але і ты фрукт... 3-за гэтай муры (ківае на грошы) сябру, хоць і былому, кулю над сэрца... Ну менш іх, болыш — якая розніца...

Хадзееў. Дык а чаго ж ты тады...

Каралёў. Яж сказаў табе, кім я быў! Свіннёй.

Хадзееў. Вось я і хацеў замачыць цябе. На сала.

Каралёў. Бяры свае грошы, людаед... I яшчэ раз даруй... За дачку. Я разумею, што ты перажыў.

Хадзееў нервова набірае нумар.

Голас. Слухаю.

Хадзееў. Як вы?

Голас. Усё ў парадку.

Хадзееў. Дзе яна?

Голас. На занятках.

Хадзееў. А ты?

Голас. Тут. Каля дзвярэй класа. Не хвалюйцеся, усё ў парадку.

Каралёў. Усё ў парадку. Не мучай дзіцёнка. Туды ніхто не паехаў ад мяне... А сёння ноччу я і тут усё зняў...

Хадзееў. Што адбылося?

Каралёў. Пагібель адбылася... Катастрофа... Душэўны «Тытанік», Хадзееў...

Хадзееў.Тыж мяне заўсёды Халдзеем клікаў...

Каралёў. Табе і ў трэці раз сказаць, кім я быў?! Што ты прыніжаеш мяне!

Хадзееў. Хто цябе прыніжае...

Каралёў.Я папрасіў у цябе прабачэння, з дачкой тваёй усё нармальна... Я вярнуў твае грошы...

Хадзееў. А ты мне нічога не вінен...

Каралёў. Што значыць не вінен? Канчай заліваць.

Хадзееў. У мяне на залівоны няма часу. Ты мне нічога не вінен.

Каралёў. Ды ты што?! Я зранку вышкрабаў адусюль апошнія грошы, машыну загнаў за палову цаны, прадаў за бясцэнак два прадпрыемствы!

Хадзееў. Я за чужую шызафрэнію не адказваю...

Каралёў. Паслухай, Хадзееў...

Хадзееў. А вось цяпер я — Халдзей... А ты забірай свае бабкі і каціся...

Каралёў. Я не жабрак! Мне твае падачкі не трэба!

Хадзееў. Якія падачкі, Каралёў? Успомні, калі я каму падаваў хоць адзін рубель... Тыдзень таму ты мне прадаў вось гэта (паказвае прастрэленую кніжачку), я купіў і ўсё. Мы квіты.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)