Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 32
Перейти на страницу:

Калі я ад’яжджаў пасьля школы з свайго Полацку паступаць на гістарычны факультэт Беларускага (адно па назьве) унівэрсытэту, маці, згадаўшы маладосьць, зь неўласьцівай ёй чульлівасьцю сказала:

— Матэматыкаў будуць зваць піфагорамі, а вас — герадотамі...

Па вайне яна, закрэсьліваючы ў падручніках імёны «ворагаў народу», галадаючы і мерзнучы ў інтэрнацкай стадоліне, дзе па двое на вузкіх салдацкіх ложках вальтом спалі тры дзясяткі дзяўчат, скончыла гістарычны факультэт пэдынстытуту. Яна ўсё жыцьцё выкладала ў школе гісторыю, магчыма, так ніколі й не задумаўшыся, што яна выкладае і што зрабілі з гэтаю навукаю нашы афіцыйныя герадоты.

Як вы заўважылі, аднаўляючы радавод, я не зьбіраюся маляваць грунтоўных партрэтаў. Я сьвядома ня лезу ў прыцемныя сьпіжарні памяці, а занатоўваю тое, што ня трэба ўзгадваць, бо яно памяталася заўсёды, увесь час было як бы ў зялёным коле сьвятла ад лямпы, што гарыць увечары на маім стале. Мне здаецца, менавіта ў россыпе такіх незабыўных драбніцаў ды фактаў і можна разгледзець чалавечую сутнасьць дзейных асобаў майго невялікага дасьледаваньня. Пры гэтым я цудоўна ўсьведамляю рызыку дарэшты скепсьціць дачыненьні з сваякамі, ужо і цяпер моцна сапсаваныя маімі пісаньнямі.

Мой бацька Аляксей — сялянскі сын зь вёсачкі Стэцава, што схавалася ў яшчэ непавысяканых лясах Сеньненскага раёну Віцебскае вобласьці, між іншым, на той дзень, калі я пішу гэтыя радкі, апошняе ў Беларусі вобласьці, дзе яшчэ ня плацяць чарнобыльскіх дамавінных рублёў.

Бацька пасьпеў адбыць перад вайною тэрміновую службу ў Адэсе, да якой назаўсёды захаваў у суровай душы прытоеную пяшчоту і куды пасьпеў звазіць мяне васьміклясьніка за колькі гадоў да свае раньняе сьмерці. У дом свой вечны ён узяў ордэн Чырвонае Зоркі, мэдалі «За отвагу», «За боевые заслуги», «За оборону Сталинграда», «За взятие Будапешта» і з паўтузіна тых, якія давалі ўсім, хто быў на фронце, а таксама, напэўна, і ўсім, хто бясстрашна ваяваў з «ворагамі народу» ў тыле.

На здымках ваеннага часу я бачу старшага лейтэнанта Арлова пасьля першага і другога раненьняў: на вуліцах вугорскае й аўстрыйскае сталіцаў, у венскай піўніцы зь ніштаватым кухлем у руцэ. Ці ня гэтае фота натхняла мяне, калі на трэцім курсе мы зь сябрам Генадзем Кулажанкам, які пасьля бясьсьледна зьнікне ў Аўганістане, стварылі ў нас на гістарычным факультэце Клюб аматараў піва, што, як пазьней стала вядома, стукачы зь ліку аднакурсьнікаў абвясьцілі ў сакрэтных рэляцыях нацыяналістычнаю арганізацыяй. Дэкан роднага факультэту ў часе разбору «справы» глыбакадумна зазначыў: «В Германии тоже все начиналось с пива». Асаблівую злосьць выклікала ў выкладчыкаў марксізму-ленінізму створанае намі новае тэарэтычнае «вучэньне» — піваізм.

На адной з фатаграфіяў бацька сядзіць на лавачцы пад шыльдаю, зь якой усьміхаецца гумавашчокі мацак з падкручанымі і даўгімі, як у прусака, вусамі. Пакуль бацька пазіраваў перад той цырульняю ў вугорскім горадзе Сэгедзе, ягоны сябра зайшоў пагаліцца, і цырульнік-хартыст шырока — ад вуха да вуха — перарэзаў кліенту горла. Бацька не хаваў, што, знайшоўшы ў бакоўцы сябрава цела, ён разам з патрулём учыніў у цырульні крывавы самасуд.

Атрымаўшы пасьля вайны дыплём юрыста, бацька да апошніх дзён працаваў у пракуратуры; з гэтае прычыны ў мамінай вёсцы, дзе я штогод летаваў, усе — і дарослыя і дзеці — называлі мяне не іначай як Пракурорам.

Праца, несумненна, адбілася на бацькавым характары. Ён быў маўклівы, замкнёны ў сабе чалавек, здаецца, бяз разьвітага пачуцьця гумару і з патаемным жаданьнем калі-небудзь пераехаць у Адэсу. За маёй памяцьцю ён два разы плакаў. Першы — як займаўся школаю-інтэрнатам для дзяцей-інвалідаў.

Павесіўшы на фасадзе інтэрнату лёзунг «Все лучшее — детям!», пэдагогі на чале з дырэктарам і сакратаром партыйнае арганізацыі (можна ўявіць, як яны праводзілі сходы, прымалі пастановы «в свете решений», а потым дзялілі д’яблаў заробак) бязбожна абкрадалі безабаронных выхаванцаў, трымаючы іх надгаладзь і збываючы налева нават іхнюю ўбогую, аднолькавую на ўсіх, як у турме, апратку.

Другі раз бацька плакаў, калі канаў ад раку і ніяк ня мог памерці, бо яго магутнае сэрца, жывучы асобным жыцьцём, не хацела спыняцца й празь месяц пасьля таго, як ён ужо нічога ня еў.

У апошнія дні ён гаварыў са мною так, як і я зь ім — па-беларуску.

Нібы нешта амаль неверагоднае, я ўспамінаю, што аднаго разу бацька прачытаў мне свой верш. Колькі радкоў зь яго я магу ўзгадаць і сёньня. Ня буду цытаваць іх, бо да літаратуры яны маюць дачыненьне прыкладна такое самае, як і шматлікія творы вядомага паэта-ляўрэата М. Мяне ўражвае сам факт: мой бацька пісаў вершы!

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)