Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:

Гурткоўцы выйшлі – шумныя, натхнёныя, на­д­звы­чай вясёлыя для такой позьняй гадзіны, і рэдкія мі­накі на іх абарочваліся незадаволена, як на п’яных. Прайшлі сваім статкам паўз яго, не зьвярнулі ніякой увагі на адзінокага чакальніка пад ценем дрэва, а можа, і не заўважылі ўвогуле, бо выйшлі са сьвятла ў паўцемру.

Дзяўчыны сярод іх не было. “Няўжо таксама кі­ну­­ла гурток?” – спалохаўся ён не на жарт, бо дзе ж цяпер яе шукаць?

Гучней за ўсіх гаманіў і рагатаў Дзед – як ён яго ўзьненавідзеў: самазадаволены баран, графаман, лыбіцца, сабраў кампанію бяскрыўдных пачынаючых і зьдзекуецца з іх, а, можа, яшчэ і знаходкі іхнія крадзе – падпітваецца, падлюга, а потым выдае за свае, друкуе... Колькі людзей з-за яго, пэўна, уво­гуле пісаць кінула, колькім ахвоту адбіў за асадку брацца...

Ён гатовы быў выйсьці са свайго ценю і даць у гэ­тую рагатлівую пашчу кулаком, так, каб зубы па­вы­ляталі... Але стрымаў сябе.

У наступную сераду ён прыйшоў пазьней і зноў сеў пад тым жа дрэвам. Гэтым разам дзяўчына вый­­шла разам з усімі, але трымалася нібыта асобна, ад­чуджана, што яму спадабалася.

На выхадзе з інстытуцкага скверыку чародка гурт­­коўцаў распалася: хто пайшоў да метро, хто да прыпынку аўтобусу, хто – тралейбусу, а хто пеш­кам.

Ён заўважыў, што кожны хлопец (а іх было ці не ўтрая менш, чым дзяўчат) пайшоў не адзін, а з “па­рай”. Дзед пасунуўся да метро з трыма шчабятлівымі дзяў­чаткамі, а тая, за кім цікаваў ён, адна пайшла ў бок вакзалу.

“Няўжо жыве за горадам, няўжо на электрыч­ку?” – страсянуўся ён (такое ў ягоныя планы не ўваходзі­ла), і назіркам, не губляючы постаць, пакрочыў усь­лед. Ля вакзалу ад душы адлягло: дзяўчына спы­нілася на тралейбусным прыпынку. Вырашыў па­дацца туды і ён, бокам-бокам, стаць побач, быццам і не заўважаючы яе, каб потым “выпадкова” сустрэцца вачыма і – “абрадавацца”: якая неспадзяванка!

Прыблізна так усё выйшла: на прыпынку бы­ло ня­шмат людзей, але яны з дзяўчынай доўга адзін аднаго “ня бачы­лі” і толькі, калі паказаўся тралей­бус (ён трывожна падумаў: а раптам яе?) – яна сама павярнулася да яго і прыязна, як знаёмая, усь­міхнулася... І добра, бо ён, мажліва, так і не адва­жыўся б падыйсьці да яе, а тут – не было куды падзецца і ён усьміхнуўся ў адказ...

На тралейбусе яны весела гамонячы (самі сябе за­водзячы – так бывае ад узаемнай сімпатыі) да­еха­лі да яе дому, выйшлі, селі на лаўку і ніяк не маг­лі разьвітацца. Ён быў, як ніколі, гаманкі, яму хацела­ся спадабацца дзяўчыне, ён распавядаў і распавядаў, абы не маўчаць, а яна слухала, з хітрынкай зазіраючы ў вочы, быццам верачы і ня верачы пачутаму... Ён быў старэйшым за яе гадоў на пяць і сёе-тое ў жыцьці пабачыў, яшчэ больш вычытаў з кніжак, і, калі не саромеўся, – быў цікавым суразмоўцам. Іншая спра­ва, што звычайна быў ён, ціхмяным, запаволеным, замаруджаным, да таго ж меў адзін істотны недахоп, з якога, дарэчы, і вырасла большасьць ягоных комп­лексаў: калі хваляваўся, пачынаў заікацца. Але гэ­­­тым разам – ад хваляваньня! – ён забыўся пра сваё заіканьне і за вечар ні разэчку не запнуўся нават...

Хвіліны беглі шпарка і радасна, бы разьняволеная, талая вада ўвесну, і трэба ўжо было разьвітвацца, і варта было б дамаўляцца на новую сустрэчу, а як? Ён ня ўмеў.

Па-праўдзе, гэта было ягонае першае спатканьне з дзяўчынаю. Вось так – жыў, жыў і неяк зусім ня думаў – не было калі! – што ёсьць на сьвеце ін­­шае жыцьцё, што можна жыць іначай, цікавей, зьмястоўней… Што можна мець сябра… сяброўку, з якой так добра проста быць побач… Цікава: а ці ёсьць у яе “сябар”? Пэўна ж – ёсьць... Такая прыгожанькая ня можа быць, адною...

“У цябе ёсьць тэлефон? – пачуў ён скрозь думкі. – Дай мне нумар – я табе патэлефаную”.

Ад нечаканасьці ён забыўся свой нумар і доўга, напружана, згадваў яго. Нарэшце, назваў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)