Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Адукацыя
Адукацыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адукацыя

Электронная книга - «Адукацыя». Краткое содержание книги:

Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыць сваё, адрачыся ад веры продкаў, ад знакамітых постацяў, ад сваёй гісторыі, як убівалі ў галовы чужое бачанне свету, як насаджаюць чужую мову, адкідаючы матчыну ў катэгорыю «горшай». Верш, напісаны ў канцы 80-х мінулага стагоддзя, вельмі актуальны ў сённяшнім дні. І не толькі гэты верш «Адукацыя», а практычна ўсе, якія трапілі пад вокладку дадзенага зборніка.
1 2 3 4
Перейти на страницу:

Слова Камілы Марцінкевіч

Зямное шчасце— гэта толькі цень, Калі святло чужое люстра зычыць. Над Менскам— дзень, і над Масквою— дзень, І ў беларусаў— быццам два абліччы. Браты, браты! Па веры, па зямлі. Нашто сабе прыўлашчылі старшынства? Нашто свой сцяг над намі прыўзнялі? Паблажлівасць — любоў не будзе чыстай. Палякаў-продкаў нам прыстойна мець, А рускіх — вельмі выгадна... Мой божа? Жанчыне мала трэба — не старэць, Кахаць і быць каханай, род прадоўжыць. Але такога шчасця цёплы цень Па твары слізгануў — і знік на сонцы. У Менску— дзень, і ў Маоковіі — дзень, Але між імі — ноч і ноч бясконца.

БЕЛАРУСЫ

Мы — няздзейсненых казак няшчасныя пасербы будзем. Мы палоннікі часу. Мы— дзеці паданняў старых, Беларусы — ці проста цяпер - жыхары Беларусі. Мы — глухія каменні дарог брукаваннх сваіх. Толькі ветах — над возерам, а над душой — толькі помнік, Толькі кнігі у кватэры, для вечнасці — толькі дзіця. Мы жывем — і не помнім. Ні мовы, ні продкаў не помнім. І дамы эакрываюць крутымі плячыма прасцяг. Зноу раса ападзе на траву, на малыя балконы, На магілы, на цацкі, забытыя дзецьмі ў траве. Мы – галінкі яліны, якая стаіць над адхонам, І чарнобыльскі дождж на ссівелай яе галаве.

ТРЫВОЖНЫ ЧАС

Новыя прозвішчы вуліц. Тыя ж пляўкі жыхароў. Так юбілеі святкуюць Бедных цраданых майстроў. Так аднаўляюцца святы — Песні пяюць давідна, Добра, каб не за зарплату, Весела, каб без віна. Цёпла было б — каб не вецер, Мове бацькоўскай бы жыць, Каб не ўладарылі ў свеце Тыя, каму не баліць. Што не шукаюдь на небе Тое, што ўзята зямлёй. Куля запечана у хлебе Белай Айчыны маей.

БАЛОТНЫ АГЕНЬЧЫК

Трохі душы пазычыла мне дарога. Трохі крыві пазычылі мне суніцы - Вось я — амаль жывы — перад панам Богам, Прывід, агонь і смерць — для заўзятых біцца. Прагу чужой крыві я чытаю ў людзях, Так, як старыя людзі— аблокі і зоры. Звабны агонь дрыгвы— як дынары ў грудзе, А пад дрыгвой дрыжыць смаляное мора. Хто я? Забыты бог ці вядзьмак забіты? Вечна гару і вечна ў смузе блукаю. Трохі жыцця магільныя вашы пліты, З моху і раскі пліты, мне пазычаюць.

* * *

Хай на мове чужой нас чыталі бы болей, Хай на мове чужой мы лягчэй бы пісалі, Толькі Бог цераз нас недазволіць ніколі Свой закон запісаць на чужыя скрыжалі.
1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)